Праздничная иллюминация в Минске - Sputnik Беларусь, 1920
Новы год – 2026
Што рыхтуе нам год Чырвонага Вогненнага Каня? Адказы на ўсе пытанні аб новым 2026-м і выніках 2025-га шукайце ў матэрыялах Sputnik Беларусь.

Тракены і вестфальцы: як у Ратамцы вырошчваюць спартыўных коней – відэа

Падпісацца
Конны завод імя Даватара ў Ратамцы актыўна развівае партнёрства з Расіяй – у 2022-м пры падтрымцы Мінсельгасхарча Беларусі былі набыты тракененскі і вестфальскі жарабцы, народжаныя ў РФ. Глядзіце на відэа Sputnik, у якіх умовах у Ратамцы жывуць коні.
У Беларусі коней спартыўных парод ужо больш за паўстагоддзя вырошчвае конны завод імя Льва Міхайлавіча Даватара ў Ратамцы. У розныя гады сюды былі завезены з-за мяжы тракененская, гановерская і вестфальская пароды.
У сучасных умовах супрацоўніцтва з замежнымі заводамі стала больш складаным. Акрамя таго, гэта патрабуе значных фінансавых укладанняў: рэгістрацыя і штогадовыя ўзносы за коней, якія ўваходзяць у племянны саюз, абыходзяцца нятанна. У сувязі з гэтым беларускі завод актыўна разьвівае супрацоўніцтва з Расіяй.
"У 2022-м годзе пры падтрымцы Мінсельгасхарча Беларусі мы набылі тракененскага і вестфальскага жарабцоў, народжаных на расійскіх племфермах. Па сутнасці атрымліваецца, мы нават нямецкую кроў завезлі з Расіі", - расказала заатэхнік-селекцыянер, кандыдат сельскагаспадарчых навук Эльвіра Сумар.
Яна таксама дадала, што беларускія спецыялісты працуюць над павышэннем генетычнага ўзроўню коней, старанна адбіраючы лепшых прадстаўнікоў для развядзення. У прыватнасці, падбор пар ажыццяўляецца строга індывідуальна, каб пазбегнуць блізкароднаснага спарвання і замацаваць у патомстве лепшыя прыкметы – як знешнія, экстэр’ерныя, так і па працаздольнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0