https://bel.sputnik.by/20260105/tramp-paslya-zakhopu-madury-zagavary-pra-kalumbyu--grenlandyyu-1103215266.html
Трамп пасля захопу Мадуры загаварыў пра Калумбію і Грэнландыю
Трамп пасля захопу Мадуры загаварыў пра Калумбію і Грэнландыю
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Калумбіі рашуча адхіліў абвінавачанні Трампа ў свой адрас, адзначыўшы, што за гады барацьбы з наркакартэлямі яго імя ні разу не фігуравала ў судовых... 05.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-05T10:44+0300
2026-01-05T10:44+0300
2026-01-05T10:44+0300
дональд трамп
зша
калумбія
грэнландыя
данія
навіны
палітыка
бяспека
у свеце
наркагандль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/01/1103156623_0:152:3101:1896_1920x0_80_0_0_6670d7fda1950828768f9734c8451147.jpg
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп праз дзень пасля захопу кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура і яго жонкі зрабіў шэраг заяў наконт планаў па Калумбіі і Грэнландыі.Трамп не выключыў правядзення ваеннай аперацыі ў Калумбіі, абвінаваціўшы прэзідэнта краіны ў вытворчасці какаіну.Паводле яго слоў, прэзідэнт Калумбіі Густава Петра валодае какаінавымі заводамі, аднак займацца вытворчасцю наркотыка яму засталося нядоўга.Сам прэзідэнт Калумбіі заклікаў Трампа спыніць распаўсюджваць паклёп у дачыненні да яго, адзначыўшы, што за дзесяцігоддзі барацьбы з калумбійскімі наркакартэлямі яго імя ні разу не гучала ў судовых матэрыялах."Рашуча адхіляю заявы Трампа, якія паходзяць ад недасведчанасці. Майго імя за 50 гадоў няма ні ў адной судовай справе па наркагандлі – ні ў мінулым, ні цяпер", - напісаў Петра ў сацсетцы X.Стратэгічна важны рэгіёнЗноў загаварыў Трамп і аб Грэнландыі як аб важным рэгіёне не толькі для ЗША, але і для Еўрасаюза.Ён адзначыў, што Данія сама не зможа гарантаваць бяспеку для ЗША, у той час як караблі Расіі і Кітая нібыта ўжо акружылі востраў.Страсці вакол ГрэнландыіЯшчэ да ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы Трамп неаднаразова ўзнімаў пытанне аб прыналежнасці вострава і яго магчымым далучэнні да ЗША. Ён мяркуе, што, нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва, Грэнландыя адыгрывае ключавую ролю ў пытаннях абароны і бяспекі.У студзені 2025 года амерыканскі лідар апублікаваў ролік, у якім жыхары Грэнландыі просяць яго купіць востраў. Потым ён паведаміў, што Вашынгтону ўдасца атрымаць кантроль над Грэнландыяй, нягледзячы на пратэсты з боку Даніі. У маі прэзідэнт паведаміў, што Белы дом можа адправіць войскі для захопу вострава.Пры гэтым ні адна палітычная партыя Грэнландыі і пераважная большасць насельніцтва вострава не падтрымліваюць ідэю аб далучэнні да ЗША.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260105/radryges-raskazala-trampu-ab-svay-galonay-mary-1103214567.html
зша
калумбія
грэнландыя
данія
венесуэла
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/01/1103156623_186:0:2915:2047_1920x0_80_0_0_357214dd2fb1e7e22fd2a0e2441dfdc1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дональд трамп, зша, калумбія, грэнландыя, данія, навіны , палітыка, бяспека, у свеце, наркагандль, венесуэла, ваенная аперацыя зша ў венесуэле
дональд трамп, зша, калумбія, грэнландыя, данія, навіны , палітыка, бяспека, у свеце, наркагандль, венесуэла, ваенная аперацыя зша ў венесуэле
Трамп пасля захопу Мадуры загаварыў пра Калумбію і Грэнландыю
Прэзідэнт Калумбіі рашуча адхіліў абвінавачанні Трампа ў свой адрас, адзначыўшы, што за гады барацьбы з наркакартэлямі яго імя ні разу не фігуравала ў судовых справах.
МІНСК, 5 сту – Sputnik. Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп праз дзень пасля захопу кіраўніка Венесуэлы Нікаласа Мадура і яго жонкі зрабіў шэраг заяў наконт планаў па Калумбіі і Грэнландыі.
Трамп не выключыў правядзення ваеннай аперацыі ў Калумбіі, абвінаваціўшы прэзідэнта краіны ў вытворчасці какаіну.
"Калумбія таксама вельмі хворая, ёю кіруе хворы чалавек, якому падабаецца вырабляць какаін і прадаваць яго Злучаным Штатам, і ён нядоўга будзе гэтым займацца", - сказаў Трамп журналістам.
Паводле яго слоў, прэзідэнт Калумбіі Густава Петра валодае какаінавымі заводамі, аднак займацца вытворчасцю наркотыка яму засталося нядоўга.
"Гэта будзе аперацыя з боку ЗША", - падкрэсліў Трамп.
Сам прэзідэнт Калумбіі заклікаў Трампа спыніць распаўсюджваць паклёп у дачыненні да яго, адзначыўшы, што за дзесяцігоддзі барацьбы з калумбійскімі наркакартэлямі яго імя ні разу не гучала ў судовых матэрыялах.
"Рашуча адхіляю заявы Трампа, якія паходзяць ад недасведчанасці. Майго імя за 50 гадоў няма ні ў адной судовай справе па наркагандлі – ні ў мінулым, ні цяпер", - напісаў Петра ў сацсетцы X.
Зноў загаварыў Трамп і аб Грэнландыі як аб важным рэгіёне не толькі для ЗША, але і для Еўрасаюза.
"Нам патрэбна Грэнландыя з пункту гледжання нацыянальнай бяспекі. Цяпер гэта стратэгічна важны рэгіён", - сказаў прэзідэнт ЗША.
Ён адзначыў, што Данія сама не зможа гарантаваць бяспеку для ЗША, у той час як караблі Расіі і Кітая нібыта ўжо акружылі востраў.
Яшчэ да ўступлення на пасаду кіраўніка дзяржавы Трамп неаднаразова ўзнімаў пытанне аб прыналежнасці вострава і яго магчымым далучэнні да ЗША. Ён мяркуе, што, нягледзячы на невялікую колькасць насельніцтва, Грэнландыя адыгрывае ключавую ролю ў пытаннях абароны і бяспекі.
У студзені 2025 года амерыканскі лідар апублікаваў ролік, у якім жыхары Грэнландыі просяць яго купіць востраў. Потым ён паведаміў, што Вашынгтону ўдасца атрымаць кантроль над Грэнландыяй, нягледзячы на пратэсты з боку Даніі. У маі прэзідэнт паведаміў, што Белы дом можа адправіць войскі для захопу вострава.
Пры гэтым ні адна палітычная партыя Грэнландыі і пераважная большасць насельніцтва вострава не падтрымліваюць ідэю аб далучэнні да ЗША.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"