https://bel.sputnik.by/20260106/cheburashka-2-stavts-rekordy-pa-kasavykh-zborakh-1103238642.html
"Чебурашка 2" ставіць рэкорды па касавых зборах
"Чебурашка 2" ставіць рэкорды па касавых зборах
Sputnik Беларусь
Фільм Дзмітрыя Дзьячэнкі ўступіў толькі сіквелу "Аватара" Джэймса Кэмерана і мультфільму "Звераполіс 2". 06.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-06T10:25+0300
2026-01-06T10:25+0300
2026-01-06T10:25+0300
кіно
культура
расія
у свеце
чебурашка
навіны
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/06/1103238151_0:0:3023:1700_1920x0_80_0_0_69696a70aad48da284deb9a2f0832123.jpg
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Лідар расійскага кінапракату, фільм рэжысёра Дзмітрыя Дзьячэнкі "Чебурашка 2" стаў трэцім у міжнародным чарце па касавых зборах у кінатэатрах, пра гэта паведаміў партал Kinobusiness.Фільм выйшаў у пракат 1 студзеня і ўжо на другі дзень сабраў першы мільярд расійскіх рублёў кіназбораў. За прэм’ерны ўік-энд касавыя зборы перавалілі за два мільярды рублёў (дакладней звыш 2,4 млрд рублёў ці каля 31 млн долараў)."Чебурашка 2" па касавых зборах уступіў толькі фільму Джэймса Кэмерана "Аватар: Полымя і попел" і мультфільму "Звераполіс 2".У працягу гісторыі пра Чабурашку зноў зняліся Сяргей Гармаш, Алена Якаўлева, Фёдар Дабранраваў, Паліна Максімава, Сяргей Лавыгін, Дзмітрый Лысянкоў, Арцём Быстроў, Соф’я Зайка, Ілья Кандраценка, Ева Смірнова, Наталля Шчукіна.Першую частку "Чебурашки" таксама здымаў Дзьячэнка. Прэм’ера фільма адбылася 1 студзеня 2023-га, і тады за два тыдні кінакарціна стала самай касавай за ўсю гісторыю расійскага пракату – зборы ў Расіі і краінах СНД перавысілі сем мільярдаў расійскіх рублёў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260104/u-studzen--ruskm-dome--mnsku-pakazhuts-byasplatna-try-flmy-1103159047.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/06/1103238151_146:0:2875:2047_1920x0_80_0_0_f43ba7fabec617c0130ffd74416c26ae.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кіно, культура, расія, у свеце, чебурашка, навіны , грамадства
кіно, культура, расія, у свеце, чебурашка, навіны , грамадства
"Чебурашка 2" ставіць рэкорды па касавых зборах
Фільм Дзмітрыя Дзьячэнкі ўступіў толькі сіквелу "Аватара" Джэймса Кэмерана і мультфільму "Звераполіс 2".
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Лідар расійскага кінапракату, фільм рэжысёра Дзмітрыя Дзьячэнкі "Чебурашка 2" стаў трэцім у міжнародным чарце па касавых зборах у кінатэатрах, пра гэта паведаміў партал Kinobusiness.
Фільм выйшаў у пракат 1 студзеня і ўжо на другі дзень сабраў першы мільярд расійскіх рублёў кіназбораў. За прэм’ерны ўік-энд касавыя зборы перавалілі за два мільярды рублёў (дакладней звыш 2,4 млрд рублёў ці каля 31 млн долараў).
"Гэтага хапіла для таго, каб заняць трэцяе месца ў міжнародным чарце", - паведамляе партал.
"Чебурашка 2" па касавых зборах уступіў толькі фільму Джэймса Кэмерана "Аватар: Полымя і попел" і мультфільму "Звераполіс 2".
У працягу гісторыі пра Чабурашку зноў зняліся Сяргей Гармаш, Алена Якаўлева, Фёдар Дабранраваў, Паліна Максімава, Сяргей Лавыгін, Дзмітрый Лысянкоў, Арцём Быстроў, Соф’я Зайка, Ілья Кандраценка, Ева Смірнова, Наталля Шчукіна.
Першую частку "Чебурашки" таксама здымаў Дзьячэнка. Прэм’ера фільма адбылася 1 студзеня 2023-га, і тады за два тыдні кінакарціна стала самай касавай за ўсю гісторыю расійскага пракату – зборы ў Расіі і краінах СНД перавысілі сем мільярдаў расійскіх рублёў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"