https://bel.sputnik.by/20260106/lukashenka-ruchy-sukalu--mklashevchu-ordeny-aychyny-1103242921.html
Лукашэнка ўручыў Сукалу і Міклашэвічу ордэны Айчыны
Лукашэнка ўручыў Сукалу і Міклашэвічу ордэны Айчыны
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар падзякаваў былым кіраўнікам Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў за іх шматгадовую працу, адзначыўшы, што яны свой вопыт могуць перадаваць... 06.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-06T14:43+0300
2026-01-06T14:43+0300
2026-01-06T14:43+0300
аляксандр лукашэнка
узнагарода
ордэн
вярхоўны суд рб
канстытуцыйны суд рб
пётр міклашэвіч
валянцін сукала
андрэй швед
сяргей сівец
унс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_0:242:3001:1930_1920x0_80_0_0_dd8de26e5b1ae4fa9ad57aebcdef1475.jpg
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды экс-старшыням Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў Валянціну Сукалу і Пятру Міклашэвічу, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.Урачыстая цырымонія прайшла сёння ў Палацы Незалежнасці. Сукала быў узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІ ступені, Міклашэвіч – ордэнам Айчыны ІІІ ступені. Ім былі ўручаны ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне судовай сістэмы і забеспячэнне канстытуцыйнай законнасці.Таксама сёння прайшла цырымонія прывядзення да прысягі суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Выбраны ў снежні 2025 года на пасаду Старшыні Вярхоўнага суда Андрэй Швед прынёс прысягу, узяўшы на сябе абавязацельства добрасумленна выконваць свае абавязкі.Таксама прынёс прысягу Старшыня Канстытуцыйнага Суда Сяргей Сівец і суддзі Павел Грыдзюшка, Аляксандр Каравай, Андрэй Кавальчук, Таццяна Праташчык і Алена Сямашка.Прызначэнні УНСШвед быў выбраны старшынёй Вярхоўнага суда рэспублікі аднагалосным рашэннем дэлегатаў падчас Усебеларускага народнага сходу (УНС). Да новага назначэння ён займаў пасаду генеральнага пракурора Беларусі.Акрамя назначэння новага кіраўніка Вярхоўнага суда, падчас другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу ў пятніцу было прынята рашэнне аб назначэнні старшыні Канстытуцыйнага суда Беларусі.Старшынёй вышэйшага судовага органа канстытуцыйнага кантролю Беларусі стаў Сяргей Сівец, які змяніў на гэтай пасадзе Пятра Міклашэвіча.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251230/lukashenka-dasto-dzyarzhuznagarod-pradstanko-roznykh-sfer-1103099063.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104301/93/1043019366_19:0:2686:2000_1920x0_80_0_0_eeaacb4c9d8d0f3101e44bb94db7d64e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, узнагарода, ордэн, вярхоўны суд рб, канстытуцыйны суд рб, пётр міклашэвіч, валянцін сукала, андрэй швед, сяргей сівец, унс, навіны , палітыка, грамадства, беларусь, у беларусі
аляксандр лукашэнка, узнагарода, ордэн, вярхоўны суд рб, канстытуцыйны суд рб, пётр міклашэвіч, валянцін сукала, андрэй швед, сяргей сівец, унс, навіны , палітыка, грамадства, беларусь, у беларусі
Лукашэнка ўручыў Сукалу і Міклашэвічу ордэны Айчыны
Беларускі лідар падзякаваў былым кіраўнікам Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў за іх шматгадовую працу, адзначыўшы, што яны свой вопыт могуць перадаваць моладзі.
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды экс-старшыням Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў Валянціну Сукалу і Пятру Міклашэвічу, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Урачыстая цырымонія прайшла сёння ў Палацы Незалежнасці. Сукала быў узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІ ступені, Міклашэвіч – ордэнам Айчыны ІІІ ступені. Ім былі ўручаны ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад ва ўдасканаленне судовай сістэмы і забеспячэнне канстытуцыйнай законнасці.
"Мы з гэтымі "монстрамі" ад юрыспрудэнцыі (прабачце мяне за гэтае "добрае" слова) не развітваемся… Я вам шчыра ўдзячны за ўсё, што вы зрабілі. Гэта датычыцца ўсіх нас. Час ідзе, прыходзяць маладыя людзі. Гэта добра, правільна. Мы павінны свой вопыт, калі яны захочуць, перадаць ім, што і будзем рабіць у бліжэйшыя гады, што б пра нас ні казалі, ні пісалі", - сказаў прэзідэнт.
Таксама сёння прайшла цырымонія прывядзення да прысягі суддзяў Канстытуцыйнага і Вярхоўнага судоў. Выбраны ў снежні 2025 года на пасаду Старшыні Вярхоўнага суда Андрэй Швед прынёс прысягу, узяўшы на сябе абавязацельства добрасумленна выконваць свае абавязкі.
Таксама прынёс прысягу Старшыня Канстытуцыйнага Суда Сяргей Сівец і суддзі Павел Грыдзюшка, Аляксандр Каравай, Андрэй Кавальчук, Таццяна Праташчык і Алена Сямашка.
Швед быў выбраны старшынёй Вярхоўнага суда рэспублікі аднагалосным рашэннем дэлегатаў падчас Усебеларускага народнага сходу (УНС). Да новага назначэння ён займаў пасаду генеральнага пракурора Беларусі.
Акрамя назначэння новага кіраўніка Вярхоўнага суда, падчас другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу ў пятніцу было прынята рашэнне аб назначэнні старшыні Канстытуцыйнага суда Беларусі.
Старшынёй вышэйшага судовага органа канстытуцыйнага кантролю Беларусі стаў Сяргей Сівец, які змяніў на гэтай пасадзе Пятра Міклашэвіча.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"