https://bel.sputnik.by/20260106/zhkg-u-raschysttsy-snegu--belarus-zadzeynchana-bolsh-za-800-adznak-tekhnk-1103243315.html
ЖКГ: у расчыстцы снегу ў Беларусі задзейнічана больш за 800 адзінак тэхнікі
ЖКГ: у расчыстцы снегу ў Беларусі задзейнічана больш за 800 адзінак тэхнікі
Sputnik Беларусь
Супрацоўнікі камунальных службаў працуюць у кругласутачным рэжыме для таго, каб гарантаваць бяспечнае перамяшчэнне. 06.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-06T15:06+0300
2026-01-06T15:06+0300
2026-01-06T15:06+0300
надвор'е
прагноз надвор'я
снег
снегапад
грамадства
жкг
міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi
белгідрамет
навіны
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1c/1073717400_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_7bef4a1bf98635e03c86198e999dbaac.jpg
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Больш за 800 адзінак тэхнікі і амаль 3,7 тыс работнікаў ЖКГ задзейнічаны ў расчыстцы снегу ў Беларусі, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі.Адзначаецца, што для гарантавання бяспекі пешаходаў і транспарту камунальныя службы працуюць кругласутачна."Па стане на 8:00 (6 студзеня. - Sputnik), усяго па краіне працавала 851 адзінка спецыяльнай камунальнай тэхнікі", - гаворыцца ў паведамленні.У ведамстве дапоўнілі, што ва ўборцы двароў і дарог задзейнічаны 239 раскідвальнікаў пяску і солі, 458 снегаўборачных машын, 154 машыны выкарыстоўваюцца для пагрузкі і вывазу снегу.На вуліцах беларускіх гарадоў працуюць больш за 3 690 работнікаў жыллёва-камунальных гаспадарак.У міністэрстве заклікалі ўладальнікаў аўтамабіляў не пакідаць свой транспарт на праходах і ўездах у двары, а таксама на праезнай частцы на працяглы час, каб не перашкаджаць перамяшчэнню ўборачнай тэхнікі. Там нагадалі, што аўтаўладальнікі абавязаны расчышчаць снег вакол свайго аўтамабіля на адлегласці не менш як адзін метр.Паводле інфармацыі Белгідрамета, у аўторак у краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі надвор'я з-за чаканых снегападаў. Умовы надворъя ў рэспубліцы ў бліжэйшыя суткі будуць вызначаць атмасферныя франты.У асобных раёнах сіноптыкі прагназируюць слабыя туман і галалёд, месцамі на дарогах – галалёдзіцу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260105/zma-malyue-peyzazhy-zasnezhanyya-palotny-z-vyshyn-ptushynaga-paltu--fota-1103220249.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e7/03/1c/1073717400_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_92dd7bb4667dd615dc1995342b0677c9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прагноз надвор'я, снег, снегапад, грамадства, жкг, міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi, белгідрамет, навіны , беларусь, у беларусі
надвор'е, прагноз надвор'я, снег, снегапад, грамадства, жкг, міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусi, белгідрамет, навіны , беларусь, у беларусі
ЖКГ: у расчыстцы снегу ў Беларусі задзейнічана больш за 800 адзінак тэхнікі
Супрацоўнікі камунальных службаў працуюць у кругласутачным рэжыме для таго, каб гарантаваць бяспечнае перамяшчэнне.
МІНСК, 6 сту – Sputnik. Больш за 800 адзінак тэхнікі і амаль 3,7 тыс работнікаў ЖКГ задзейнічаны ў расчыстцы снегу ў Беларусі, паведамілі ў аўторак у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі рэспублікі.
Адзначаецца, што для гарантавання бяспекі пешаходаў і транспарту камунальныя службы працуюць кругласутачна.
"Па стане на 8:00 (6 студзеня. - Sputnik), усяго па краіне працавала 851 адзінка спецыяльнай камунальнай тэхнікі", - гаворыцца ў паведамленні.
У ведамстве дапоўнілі, што ва ўборцы двароў і дарог задзейнічаны 239 раскідвальнікаў пяску і солі, 458 снегаўборачных машын, 154 машыны выкарыстоўваюцца для пагрузкі і вывазу снегу.
На вуліцах беларускіх гарадоў працуюць больш за 3 690 работнікаў жыллёва-камунальных гаспадарак.
У міністэрстве заклікалі ўладальнікаў аўтамабіляў не пакідаць свой транспарт на праходах і ўездах у двары, а таксама на праезнай частцы на працяглы час, каб не перашкаджаць перамяшчэнню ўборачнай тэхнікі. Там нагадалі, што аўтаўладальнікі абавязаны расчышчаць снег вакол свайго аўтамабіля на адлегласці не менш як адзін метр.
Паводле інфармацыі Белгідрамета, у аўторак у краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі надвор'я з-за чаканых снегападаў. Умовы надворъя ў рэспубліцы ў бліжэйшыя суткі будуць вызначаць атмасферныя франты.
У асобных раёнах сіноптыкі прагназируюць слабыя туман і галалёд, месцамі на дарогах – галалёдзіцу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"