Работа танков Т-72Б в зоне СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

СПА Расіі знішчыла 32 украінскія дроны за калядную ноч

© Sputnik / Сергей Мирный / Перайсці ў медыябанкСПА РФ
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 07.01.2026
Падпісацца
Украінскія беспілотнікі самалётнага тыпу былі збіты у тым ліку над Чорным морам, Крымам, Краснадарскім краем, а таксама над тэрыторыяй Паўночнай Асеціі.
МІНСК, 7 сту – Sputnik. Сіламі расійскай СПА знішчаны 32 беспілотнікі УСУ над расійскімі рэгіёнамі за калядную ноч, паведаміла міністэрства абароны Расіі.
"Усяго ў начны час з 20:00 мск 6.01 да 07:00 мск 7.01 дзяжурнымі сродкамі СПА перахоплены і знішчаны 32 украінскія БПЛА самалётнага тыпу", - сказана ў паведамленні абароннага ведамства.
Мінабароны ўдакладніла, што ў перыяд з 23:00 6 студзеня да 07:00 7 студзеня расійскія ваенныя збілі ўкраінскія БПЛА самалётнага тыпу над акваторыяй Чорнага мора, над Крымам, над Краснадарскім краем і над Паўночнай Асеціяй.
Усяго з пачатку спецыяльнай ваеннай аперацыі сілы СПА Расіі знішчылі больш за 107 тыс украінскіх беспілотных лятальных апаратаў рознага тыпу.
УСУ праводзіць рэгулярныя атакі БПЛА над тэрыторыямі расійскіх рэгіёнаў, за папярэднія суткі расійскія ваенныя перахапілі і знішчылі амаль 130 украінскіх беспілотнікаў. Праціўнік спрабаваў атакаваць дронамі Белгародскую, Яраслаўскую, Смаленскую, Курскую, Арлоўскую і шэраг іншых абласцей РФ.
Адна з самых масіраваных атак дронамі сёлета была адбіта 4 студзеня. Расійскія сродкі супрацьпаветранай абароны за сем гадзін знішчылі 253 БПЛА УСУ над 14 рэгіёнамі Расіі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Сялюкіна: Хрысцю Фрыланд з Украінай звязвае гісторыя яе дзеда - Sputnik Беларусь, 1920, 06.01.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Сялюкіна: Хрысцю Фрыланд з Украінай звязвае гісторыя яе дзеда
Стужка навiн
0