https://bel.sputnik.by/20260108/lukashenka-varyyant-venesuely--belarus-nerealny-1103294754.html
Лукашэнка: варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны
Лукашэнка: варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны
Sputnik Беларусь
Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб праведзеным у мінулым годзе пасяджэнні Савета бяспекі, дзе былі размеркаваны ролі на выпадак "а што, калі не будзе прэзідэнта". 08.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-08T20:15+0300
2026-01-08T20:15+0300
2026-01-08T20:15+0300
аляксандр лукашэнка
беларусь
у беларусі
прэмія
культура
рэлігія
грамадства
навіны
у свеце
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/08/1103291056_0:0:2182:1227_1920x0_80_0_0_55ff20533f4e03f359239cffa118ee4a.jpg
МІНСК, 8 сту – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ўпэўнен, што варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны, і нават калі "гэта адбудзецца", у краіне на гэты выпадак усё прадугледжана.Размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ пасля цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", Лукашэнка нагадаў аб пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, якое прайшло ў 2025 годзе.Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для таго, каб у Беларусі не паўтарылася тое, што адбылося ў Венесуэле, грамадства і ў першую чаргу эліта "павінны бачыць і ведаць сваё месца"."Кожны на сваім месцы павінен зрабіць максімум. Кожны. Якія б у нас ні былі дыктатура і аўтарытарызм, гэта кожнага не прымусіш зрабіць. Таму мы з вамі асуджаны быць наперадзе ў гэтым вар’яцкім, бушуючым свеце", - сказаў Лукашэнка.Ён выказаў упэўненасць, што калі гэта ўсвядоміць кожны, то "ў нас усё атрымаецца".Ваенная аперацыя ЗША ў ВенесуэлеУ суботу 3 студзеня ЗША атакавалі грамадзянскія і ваенныя аб’екты ў Каракасе. У выніку гэтай ваеннай аперацыі прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка былі захоплены амерыканскімі спецслужбамі і вывезены з краіны.У панядзелак, 5 студзеня, у Нью-Ёрку адбыўся першы суд па справе Мадуры. Па сцвярджэнні пракуратуры, венесуэльскі лідар датычны да наркагандлю з моманту пачатку сваёй працы ў Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы ў 2000 годзе да знаходжання на пасадзе міністра замежных спраў і наступнага выбрання прэзідэнтам у 2013-м.Усяго прэзідэнту Венесуэлы інкрымінуецца чатыры пункты, у тым ліку наркатэрарызм, змова з мэтай увозу наркотыкаў у ЗША, захоўванне зброі і выбуховых прылад. Абвінавачанне ў наркагандлі было прад’яўлена і жонцы Мадуры Сіліі Флорэс. Яны ў судзе заявілі аб сваёй невінаватасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260108/tramp-zsha-buduts-kantralyavats-venesuelu-bolsh-za-god-1103281646.html
беларусь
венесуэла
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/08/1103291056_254:0:1890:1227_1920x0_80_0_0_d041580acc165dbd7c21513f2bb5ce79.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, беларусь, у беларусі, прэмія, культура, рэлігія, грамадства, навіны , у свеце, палітыка, сітуацыя ў венесуэле, венесуэла, нікалас мадура
аляксандр лукашэнка, беларусь, у беларусі, прэмія, культура, рэлігія, грамадства, навіны , у свеце, палітыка, сітуацыя ў венесуэле, венесуэла, нікалас мадура
Лукашэнка: варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны
Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб праведзеным у мінулым годзе пасяджэнні Савета бяспекі, дзе былі размеркаваны ролі на выпадак "а што, калі не будзе прэзідэнта".
МІНСК, 8 сту – Sputnik. Беларускі лідар Аляксандр Лукашэнка ўпэўнен, што варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны, і нават калі "гэта адбудзецца", у краіне на гэты выпадак усё прадугледжана.
Размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ пасля цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп", Лукашэнка нагадаў аб пасяджэнні Савета бяспекі Беларусі, якое прайшло ў 2025 годзе.
"…(на пасяджэнні Савета бяспекі. - Sputnik) мы размеркавалі ролі на выпадак "а што, калі не будзе прэзідэнта". Слухайце, як у ваду глядзелі. Таму варыянт Венесуэлы ў Беларусі нерэальны. Нават калі гэта адбудзецца, у нас усё на гэты выпадак прадугледжана", - цытуе прэзідэнта БелТА.
Таксама кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для таго, каб у Беларусі не паўтарылася тое, што адбылося ў Венесуэле, грамадства і ў першую чаргу эліта "павінны бачыць і ведаць сваё месца".
"Кожны на сваім месцы павінен зрабіць максімум. Кожны. Якія б у нас ні былі дыктатура і аўтарытарызм, гэта кожнага не прымусіш зрабіць. Таму мы з вамі асуджаны быць наперадзе ў гэтым вар’яцкім, бушуючым свеце", - сказаў Лукашэнка.
Ён выказаў упэўненасць, што калі гэта ўсвядоміць кожны, то "ў нас усё атрымаецца".
Ваенная аперацыя ЗША ў Венесуэле
У суботу 3 студзеня ЗША атакавалі грамадзянскія і ваенныя аб’екты ў Каракасе. У выніку гэтай ваеннай аперацыі прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка былі захоплены амерыканскімі спецслужбамі і вывезены з краіны.
У панядзелак, 5 студзеня, у Нью-Ёрку адбыўся першы суд па справе Мадуры. Па сцвярджэнні пракуратуры, венесуэльскі лідар датычны да наркагандлю з моманту пачатку сваёй працы ў Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы ў 2000 годзе да знаходжання на пасадзе міністра замежных спраў і наступнага выбрання прэзідэнтам у 2013-м.
Усяго прэзідэнту Венесуэлы інкрымінуецца чатыры пункты, у тым ліку наркатэрарызм, змова з мэтай увозу наркотыкаў у ЗША, захоўванне зброі і выбуховых прылад. Абвінавачанне ў наркагандлі было прад’яўлена і жонцы Мадуры Сіліі Флорэс. Яны ў судзе заявілі аб сваёй невінаватасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"