https://bel.sputnik.by/20260108/paraneny-madura--zagnulyya-mus-venesuely-raskazala-ab-aperatsy-zsha-1103278691.html
Паранены Мадура і загінулыя: МУС Венесуэлы расказала аб аперацыі ЗША
Паранены Мадура і загінулыя: МУС Венесуэлы расказала аб аперацыі ЗША
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі вывезены з краіны амерыканскімі спецслужбамі ў мінулую суботу. 08.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-08T10:42+0300
2026-01-08T10:42+0300
2026-01-08T12:19+0300
венесуэла
сітуацыя ў венесуэле
нікалас мадура
навіны
палітыка
бяспека
тэрарызм
зша
дональд трамп
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/04/1103211287_0:161:3071:1888_1920x0_80_0_0_7e61b0880174070248b20e167ee80dcb.jpg
МІНСК, 8 сту – Sputnik. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі паранены пры выкраданні, пра гэта заявіў кіраўнік МУС краіны Дыясдада Кабельё.Па словах міністра, амерыканскія ваенныя не планавалі вывозіць жонку прэзідэнта. Флорэс сама папрасіла забраць яе разам з мужам."...Сілія сказала ім: "Калі вы забераце майго мужа, вы павінны забраць і мяне", - адзначыў Кабельё.Паводле яго слоў, у выніку атакі ЗША на Венесуэлу загінулі 100 чалавек.Заяву кіраўніка МЗС трансліраваў тэлеканал Telesur.Раней газета New York Times паведамляла, што ў Венесуэле ў выніку ўварвання ЗША загінула не менш за 100 чалавек. Паводле інфармацыі выдання, сярод загінулых ёсць грамадзянскія і служачыя венесуэльскіх сіл бяспекі.Таксама аб 32 загінулых кубінцах, адпраўленых у Венесуэлу па запыце венесуэльскага боку, паведамляла Гавана.ЗША 3 студзеня атакавалі грамадзянскія і ваенныя аб’екты ў Каракасе. У выніку гэтай ваеннай аперацыі прэзідэнт Венесуэлы і яго жонка былі захоплены амерыканскімі спецслужбамі і вывезены з краіны.Пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з заявамі на гэтую тэму. У прыватнасці, ён абвінаваціў лідара Венесуэлы і яго жонку ў наркатэрарызме. Акрамя таго, кіраўнік амерыканскай дзяржавы заявіў, што збіраецца прыцягнуць найбуйныя сусветныя нафтавыя кампаніі да здабычы венесуэльскай нафты.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260107/sud-nad-maduram--padtrymka-belarus-pasol-raskaza-ab-stuatsy--venesuele-1103248850.html
венесуэла
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/04/1103211287_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_0d72160f224fa581c7fda2ad96838966.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
венесуэла, сітуацыя ў венесуэле, нікалас мадура, навіны , палітыка, бяспека, тэрарызм, зша, дональд трамп, у свеце
венесуэла, сітуацыя ў венесуэле, нікалас мадура, навіны , палітыка, бяспека, тэрарызм, зша, дональд трамп, у свеце
Паранены Мадура і загінулыя: МУС Венесуэлы расказала аб аперацыі ЗША
10:42 08.01.2026 (абноўлена: 12:19 08.01.2026) Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі вывезены з краіны амерыканскімі спецслужбамі ў мінулую суботу.
МІНСК, 8 сту – Sputnik. Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс былі паранены пры выкраданні, пра гэта заявіў кіраўнік МУС краіны Дыясдада Кабельё.
"Сілія была паранена ў галаву і атрымала ўдар па целе, у Мадуры раненне нагі", - паведаміў ён.
Па словах міністра, амерыканскія ваенныя не планавалі вывозіць жонку прэзідэнта. Флорэс сама папрасіла забраць яе разам з мужам.
"...Сілія сказала ім: "Калі вы забераце майго мужа, вы павінны забраць і мяне", - адзначыў Кабельё.
Паводле яго слоў, у выніку атакі ЗША на Венесуэлу загінулі 100 чалавек.
Заяву кіраўніка МЗС трансліраваў тэлеканал Telesur.
Раней газета New York Times паведамляла, што ў Венесуэле ў выніку ўварвання ЗША загінула не менш за 100 чалавек. Паводле інфармацыі выдання, сярод загінулых ёсць грамадзянскія і служачыя венесуэльскіх сіл бяспекі.
Таксама аб 32 загінулых кубінцах, адпраўленых у Венесуэлу па запыце венесуэльскага боку, паведамляла Гавана.
ЗША 3 студзеня атакавалі грамадзянскія і ваенныя аб’екты ў Каракасе. У выніку гэтай ваеннай аперацыі прэзідэнт Венесуэлы і яго жонка былі захоплены амерыканскімі спецслужбамі і вывезены з краіны.
Пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выступіў з заявамі на гэтую тэму. У прыватнасці, ён абвінаваціў лідара Венесуэлы і яго жонку ў наркатэрарызме. Акрамя таго, кіраўнік амерыканскай дзяржавы заявіў, што збіраецца прыцягнуць найбуйныя сусветныя нафтавыя кампаніі да здабычы венесуэльскай нафты.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"