https://bel.sputnik.by/20260109/belstat-natsyyanalnae-bagatstse-belarus-peravysla-16-trln-rubl-1103326185.html
Белстат: нацыянальнае багацце Беларусі перавысіла 1655 млрд рублёў
Белстат: нацыянальнае багацце Беларусі перавысіла 1655 млрд рублёў
Sputnik Беларусь
Праца па падліках нацыянальнага багацця праводзілася па даручэнні ўрада, яе мэта – стварыць больш дакладную карціну нацбагацця краіны. 09.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-09T17:35+0300
2026-01-09T17:35+0300
2026-01-09T18:13+0300
белстат
статыстыка
эканоміка
грамадства
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/04/1066479486_0:158:3080:1891_1920x0_80_0_0_f6544c94f737e8e81a92cf971ef33029.jpg
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Белстат упершыню распрацаваў сістэму ацэнкі нацыянальнага багацця і сфарміраваў эксперыментальны Баланс актываў і пасіваў, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.Эксперыментальны баланс нацбагацця быў падлічаны па стане на канец 2023 года.Па выніковых даных Белстата, нацыянальнае багацце склала 1 655 млрд рублёў. Калі падзяліць гэтую суму на колькасць жыхароў краіны, атрымаецца прыкладна 180,8 тыс на кожнага беларуса.Спецыялісты Белстата ацэньвалі ўсе актывы і абавязацельствы ў балансе па бягучых рыначных цэнах.Паводле інфармацыі, прыведзенай у табліцы статкамітэта, прыкладна дзве трэці (каля 66%) ад нацыянальнага багацця – гэта прыродныя рэсурсы (зямля, лясы і карысныя выкапні).Астатнюю трэць краіны складаюць нефінансавыя актывы – ад жылых дамоў, заводаў і абсталявання да навуковых распрацовак і сельскагаспадарчых насаджэнняў.Адзначаецца, што праца праводзілася па даручэнні ўрада Беларусі для стварэння больш дакладнай карціны нацыянальнага багацця краіны і правядзення яе "інвентарызацыі", каб знайсці неэфектыўную маёмасць, або якая пустуе.Каб максімальна дакладна ацаніць усю маёмасць краіны, адзначылі ў Белстаце, была створана спецыяльная рабочая група, у якую ўвайшлі эксперты з профільных міністэрстваў, НАН і Дзяржкаммаёмасці.У камітэце дадалі, што ацэнка кошту водных рэсурсаў Беларусі распрацоўваецца, таму гэты пункт не быў уключаны ў эксперыментальны баланс. Пасля завяршэння разлікаў па рэках і азёрах выніковая сума нацыянальнага багацця краіны зменіцца.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251231/natsbank-vybra-grafchny-znak-belaruskaga-rublya-1103122303.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/09/04/1066479486_175:0:2906:2048_1920x0_80_0_0_e2d6af5130c8ac2e8e6b5682b5662c7d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белстат, статыстыка, эканоміка, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі
белстат, статыстыка, эканоміка, грамадства, навіны , беларусь, у беларусі
Белстат: нацыянальнае багацце Беларусі перавысіла 1655 млрд рублёў
17:35 09.01.2026 (абноўлена: 18:13 09.01.2026) Праца па падліках нацыянальнага багацця праводзілася па даручэнні ўрада, яе мэта – стварыць больш дакладную карціну нацбагацця краіны.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Белстат упершыню распрацаваў сістэму ацэнкі нацыянальнага багацця і сфарміраваў эксперыментальны Баланс актываў і пасіваў, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
"Нацыянальным статыстычным камітэтам упершыню распрацавана сістэма ацэнкі нацыянальнага багацця і сфарміраваны эксперыментальны Баланс актываў і пасіваў", - гаворыцца ў паведамленні.
Эксперыментальны баланс нацбагацця быў падлічаны па стане на канец 2023 года.
Па выніковых даных Белстата, нацыянальнае багацце склала 1 655 млрд рублёў. Калі падзяліць гэтую суму на колькасць жыхароў краіны, атрымаецца прыкладна 180,8 тыс на кожнага беларуса.
Спецыялісты Белстата ацэньвалі ўсе актывы і абавязацельствы ў балансе па бягучых рыначных цэнах.
Паводле інфармацыі, прыведзенай у табліцы статкамітэта, прыкладна дзве трэці (каля 66%) ад нацыянальнага багацця – гэта прыродныя рэсурсы (зямля, лясы і карысныя выкапні).
Астатнюю трэць краіны складаюць нефінансавыя актывы – ад жылых дамоў, заводаў і абсталявання да навуковых распрацовак і сельскагаспадарчых насаджэнняў.
Адзначаецца, што праца праводзілася па даручэнні ўрада Беларусі для стварэння больш дакладнай карціны нацыянальнага багацця краіны і правядзення яе "інвентарызацыі", каб знайсці неэфектыўную маёмасць, або якая пустуе.
Каб максімальна дакладна ацаніць усю маёмасць краіны, адзначылі ў Белстаце, была створана спецыяльная рабочая група, у якую ўвайшлі эксперты з профільных міністэрстваў, НАН і Дзяржкаммаёмасці.
У камітэце дадалі, што ацэнка кошту водных рэсурсаў Беларусі распрацоўваецца, таму гэты пункт не быў уключаны ў эксперыментальны баланс. Пасля завяршэння разлікаў па рэках і азёрах выніковая сума нацыянальнага багацця краіны зменіцца.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"