Больш за 15 тысяч адзінак сельгастэхнікі мабілізаваны для барацьбы са снегам

© Sputnik / Виктор ТолочкоСнег на вуліцах Мінска
Снег на вуліцах Мінска - Sputnik Беларусь, 1920, 09.01.2026
Падпісацца
Пагрузчыкі, трактары і экскаватары сельгаспрадпрыемстваў працуюць па ўсёй краіне, расчышчаючы дарогі і пад’езды да сацыяльных аб’ектаў.
МІНСК, 9 сту – Sputnik. Аграрыі мабілізавалі больш за 15 тыс адзінак тэхнікі для аператыўнай расчысткі снегу і забеспячэння транспартнай інфраструктуры, паведамілі ў прэс-службе міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Сельскагаспадарчая галіна Беларусі падключылася да ліквідацыі наступстваў моцнага снегападу.
"Больш за 15 600 адзінак тэхнікі – пагрузчыкаў, трактароў, экскаватараў – мабілізавана па ўсёй рэспубліцы для аператыўнай растчысткі снегу, расчысткі дарог", - гаворыцца ў паведамленні.
Сельгаспрадпрыемствы, машынна-трактарныя станцыі і аграпрамысловыя арганізацыі гарантуюць бяспеку пад’ездаў да сацыяльна значных аб’ектаў і бесперабойны рух транспарту. Дадаткова задзейнічана 6 843 адзінкі тэхнікі.
Аграрыі не толькі дапамагаюць камунальным службам, але і дапамагаюць бяздомным жывёлам, якія трапілі ў снежныя завалы.
"Заснежаныя вуліцы сёння – гэта наш агульны фронт працы", - падкрэслілі ў прэс-службе.
Раней міністр унутраных спраў Іван Кубракоў даручыў кіраўніцтву ўнутраных войск вывесці на дарогі цяжкую тэхніку для расчысткі дарог, у тым ліку ўсюдыходы, БТРы, "Волат" і "Тыгр".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Наступствы непагадзі - Sputnik Беларусь, 1920, 09.01.2026
Аўтобусы і легкавушкі: МНС дастала з заносаў больш за 100 аўтамабіляў
Стужка навiн
0