https://bel.sputnik.by/20260110/samn-prynya-pastanovu-ab-lgotnym-zabespyachenn-belarusa-lekam-1103226773.html
Саўмін прыняў пастанову аб ільготным забеспячэнні беларусаў лекамі
Саўмін прыняў пастанову аб ільготным забеспячэнні беларусаў лекамі
Sputnik Беларусь
Пастанова спрашчае льготнае забеспячэнне насельніцтва краіны лекамі і павышае сацпадтрымку грамадзян з цяжкімі хранічнымі захворваннямі. 10.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-10T10:34+0300
2026-01-10T10:34+0300
2026-01-10T10:34+0300
лекі
савет міністраў рб
пастанова
грамадства
палітыка
здароўе
ахова здароўя
навіны
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102507/21/1025072111_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_ef1cfce0fa5dd8e65fccc5fd28345047.jpg
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову, якой прадугледжаны льготны парадак забеспячэння насельніцтва лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.У дакуменце зацвердзілі парадак бясплатнага і льготнага атрымання лекаў і перавязачных матэрыялаў, устаноўлены пералік захворванняў, пры якіх прэпараты можна атрымліваць без аплаты. Бясплатна можна атрымаць лекі, якія выдаюцца па рэцэпце, а таксама прызначаны пры амбулаторным лячэнні.Паведамляецца, што пасля прыняцця пастановы лекі на працяглы курс (да паўгода) будуць выдавацца ў аптэцы не ўсё адразу, а па частках праз пэўныя прамежкі часу. Таксама ў грамадзян з’явіцца магчымасць атрымаць ільготныя лекі не толькі па месцы выпіскі рэцэпта, але і на тэрыторыі раёна і вобласці.Акрамя таго, медработнікам сельскіх тэрыторый пашырылі паўнамоцтвы – зараз яны змогуць не проста прадаваць лекі, але і выдаваць іх бясплатна або са скідкай там, дзе няма звычайных аптэк.У пералік захворванняў, у рамках якога беларусам даюцца льготныя лекі, дабавілі 12 пазіцый, сярод якіх асобныя рэдкія генетычныя і хранічныя сістэмныя захворванні.У Саўміне дадалі, што ў пастанове знялі ўзроставыя абмежаванні па атрыманні льготных лекаў з шэрагу захворванняў, якія ўжо знаходзіліся ў пераліку.Пастанова набудзе моц праз тры месяцы пасля яе апублікавання – у красавіку 2026 года.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251016/anshchanka-zvyaza-rost-atammunnykh-khvarob-z-admovay-zhanchyn-karmts-grudzm-1100805194.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102507/21/1025072111_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_bd062f07a34bd27834c87364d45d17e6.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
лекі, савет міністраў рб, пастанова, грамадства, палітыка, здароўе, ахова здароўя, навіны , беларусь, у беларусі
лекі, савет міністраў рб, пастанова, грамадства, палітыка, здароўе, ахова здароўя, навіны , беларусь, у беларусі
Саўмін прыняў пастанову аб ільготным забеспячэнні беларусаў лекамі
Пастанова спрашчае льготнае забеспячэнне насельніцтва краіны лекамі і павышае сацпадтрымку грамадзян з цяжкімі хранічнымі захворваннямі.
МІНСК, 10 сту – Sputnik. Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову, якой прадугледжаны льготны парадак забеспячэння насельніцтва лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
"Нормы пастановы накіраваны на ўдасканаленне парадку льготнага лекавага забеспячэння насельніцтва, павышэнне сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, якія пакутуюць ад цяжкіх хранічных захворванняў", - гаворыцца ў паведамленні.
У дакуменце зацвердзілі парадак бясплатнага і льготнага атрымання лекаў і перавязачных матэрыялаў, устаноўлены пералік захворванняў, пры якіх прэпараты можна атрымліваць без аплаты. Бясплатна можна атрымаць лекі, якія выдаюцца па рэцэпце, а таксама прызначаны пры амбулаторным лячэнні.
Паведамляецца, што пасля прыняцця пастановы лекі на працяглы курс (да паўгода) будуць выдавацца ў аптэцы не ўсё адразу, а па частках праз пэўныя прамежкі часу. Таксама ў грамадзян з’явіцца магчымасць атрымаць ільготныя лекі не толькі па месцы выпіскі рэцэпта, але і на тэрыторыі раёна і вобласці.
Акрамя таго, медработнікам сельскіх тэрыторый пашырылі паўнамоцтвы – зараз яны змогуць не проста прадаваць лекі, але і выдаваць іх бясплатна або са скідкай там, дзе няма звычайных аптэк.
У пералік захворванняў, у рамках якога беларусам даюцца льготныя лекі, дабавілі 12 пазіцый, сярод якіх асобныя рэдкія генетычныя і хранічныя сістэмныя захворванні.
У Саўміне дадалі, што ў пастанове знялі ўзроставыя абмежаванні па атрыманні льготных лекаў з шэрагу захворванняў, якія ўжо знаходзіліся ў пераліку.
Пастанова набудзе моц праз тры месяцы пасля яе апублікавання – у красавіку 2026 года.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте" 
16 кастрычніка 2025, 12:57