Новы профільны экзамен з’явіцца ў абітурыентаў у 2026 годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоАбітурыенты на ЦТ
Абітурыенты на ЦТ - Sputnik Беларусь, 1920, 11.01.2026
Падпісацца
Прэзідэнцкім указам зацверджаны склад дзяржкамісіі па кантролі за прыёмнай кампаніі і назначана яе кіраўнік.
МІНСК, 11 сту – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжаны палажэнні аб удасканаленні ўступнай кампаніі ў навучальныя ўстановы ў бягучым годзе, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Там таксама адзначылі, што гэты дакумент накіраваны на тое, каб забяспечыць роўныя магчымасці абітурыентам у час паступлення ў ВНУ і ССНУ і справядлівы конкурсны адбор.
"Створана дзяржаўная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі, а таксама зацверджаны яе пастаянны склад", - гаворыцца ў паведамленні.
Камісія будзе кантраляваць правядзенне ўніверсітэцкіх алімпіяд, якія даюць права на льготнае паступленне ў ВНУ. Яе старшынёй, як і ў мінулым годзе, стала віцэ-прэм’ер Наталля Пяткевіч. У структуру ўвайшлі прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў і Савета рэспублікі, органаў дзяржкіравання, грамадскіх арганізацый.
Акрамя таго, указам актуалізаваны некаторыя палажэнні правіл прыёму для атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У прыватнасці, для паступлення ў ВНУ на завочную форму больш не трэба пацвярджаць працоўны стаж па выбраным профілі.
У сувязі са стварэннем каледжа МУС удакладнены катэгорыі абітурыентаў, якія маюць ільготы пры залічэнні.
Таксама ўводзіцца профільнае выпрабаванне па прадмеце "Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі", паколькі яго ў 10 і 11-х класах школьнікі вывучаюць замест "Гісторыі Беларусі".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Фасад будынка Дванаццаці калегій (галоўны будынак Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта) - Sputnik Беларусь, 1920, 28.11.2025
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Расійскія ВНУ адзначаюць высокі ўзровень падрыхтоўкі абітурыентаў з Беларусі
Стужка навiн
0