"Чебурашка 2" зарабіў амаль 5 млрд рублёў пасля прэм’еры

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкПрэм'ера фільма "Чебурашка 2" у Маскве
Прэм'ера фільма Чебурашка 2 у Маскве - Sputnik Беларусь, 1920, 12.01.2026
Падпісацца
Касавыя зборы расійскага кінапракату за святочныя дні з 1 па 11 студзеня ўключна перавысілі 10 млрд рублёў.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Фільм "Чебурашка 2" стаў абсалютным лідарам кінапракату ў Расіі і краінах СНД у святочны перыяд з 1 па 11 студзеня, вынікае з даных, апублікаваных на сайце ЕАІС.
Прэм’ера другой часткі фільма пра Чабурашку адбылася 1 студзеня 2026 года. Як і першы фільм пра знакамітага персанажа са скрыні з апельсінамі, які выйшаў на экраны 1 студзеня 2023 года, "Чебурашку 2" зняў рэжысёр Дзмітрый Дзьячэнка.
Касавыя зборы кінастужкі за перыяд з 1 па 11 студзеня практычна дасягнулі 5 млрд рублёў.
Больш за мільярд рублёў карціна сабрала ўжо на другі дзень пасля прэм’еры. Столькі ж – 1,2 млрд – склалі кіназборы за перыяд з 8 па 11 студзеня.
Агульная сума заробленых кінастужкай грошай на раніцу 12 студзеня складае 4,9 млрд рублёў.
"Чебурашка 2" пабіў рэкорд першай часткі. У 2023 годзе яна сабрала 3 млрд рублёў за восем дзён пракату пасля прэм’еры. Пры гэтым "Чебурашка" стаў самым касавым фільмам за ўсю гісторыю айчыннага пракату, зарабіўшы ў Расіі і СНД больш за 7 млрд рублёў за два тыдні пракату.
Раней прадзюсар "Чебурашкі 2" Эдуард Ілаян заявіў, што касавыя зборы фільма перавысілі ўсе прагнозныя паказчыкі. Пры гэтым ён падкрэсліў, што канчатковы поспех кінакарціны будзе вызначаць колькасць гледачоў, якія яе паглядзяць.
Ілаян таксама анансаваў працяг кінастужкі. Плануецца, што трэцяя частка гісторыі пра Чабурашку выйдзе ў пракат 1 студзеня 2027 года.
У цэлым касавыя зборы расійскага кінапракату за святочныя дні з 1 па 11 студзеня ўключна перавысілі 10 млрд рублёў. Пры гэтым больш за палову агульнай сумы – звыш 8 млрд рублёў – зарабілі прэм’еры 2026 года: "Чебурашка 2", "Простоквашино" і "Буратино".
Самым прыбытковым днём аказалася 2 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Гледачы ў кінатэатры - Sputnik Беларусь, 1920, 04.01.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
У студзені ў Рускім доме ў Мінску пакажуць бясплатна тры фільмы
Стужка навiн
0