Лукашэнка: на межах спакайней не становіцца

© Photo : Telegram / Таможенные органы БеларусиЗнак на мяжы Беларусі
Знак на мяжы Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.01.2026
Падпісацца
Прэзідэнт сабраў прадстаўнікоў сілавога блока, каб зацвердзіць рашэнні на ахову дзяржмяжы ў бягучым годзе.
МІНСК, 12 сту – Sputnik. Казаць аб тым, што вакол Беларусі стала менш спакойна, чым раней, няма сэнсу, заявіў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
"Мы заўсёды знаходзіліся ў вельмі сур’ёзнай сітуацыі. На сённяшні дзень, на жаль, тэндэнцыі да таго, што больш спакойна не становіцца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Ён растлумачыў, што, калі паглядзець на карту, краіна практычна акружана ваеннымі падраздзяленнямі з усіх бакоў. "Акно" ёсць толькі на ўсходзе, дзе праходзіць мяжа з Расійскай Федэрацыяй. Там, паводле слоў Лукашэнкі "крыху лягчэй".
"Але я б не сказаў, асабліва ў сувязі з апошнімі падзеямі ва Украіне, калі невядома адкуль і незразумела адкуль могуць заляцець на тваю тэрыторыю беспілотнікі. Скажам шчыра, і мы не навучыліся яшчэ на 100% рэагаваць на гэтыя ўсе залёты і не навучыліся іх на 100% знішчаць. Не ведаю, ці магчымы гэтыя 100%. Але да гэтага трэба нам імкнуцца. Аб гэтым таксама пагаворым", - заявіў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы сабраў у панядзелак прадстаўнікоў кіраўніцтва Узброеных Сіл і Дзяржпагранкамітэта, а таксама Савета бяспекі. Тэма – зацвярджэнне рашэнняў на ахову дзяржмяжы ў 2026 годзе.
Як адзначыў Лукашэнка, гэта стала ўжо традыцыяй, якая існуе на працягу доўгіх гадоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Флаг Літвы - Sputnik Беларусь, 1920, 16.12.2025
Калючая загарода Еўрасаюза
Літва хоча пабудаваць палігон ля мяжы з Беларуссю: мясцовыя жыхары – супраць
Стужка навiн
0