Легендарны Вячаслаў Фяцісаў выйдзе на лёд Брэста

© Sputnik / Виктор Толочко
Падпісацца
Грандыёзны таварыскі матч пакаленняў "Легенды хакея", удзельнікамі якога стануць сапраўдныя зоркі, упершыню пройдзе ў Брэсцкім рэгіёне.
МІНСК, 13 сту – Sputnik. Незабыўнае хакейнае свята чакае жыхароў і гасцей Брста ў бліжэйшую пятніцу – на лёдзе Брэсцкага лядовага палаца адбудзецца ўнікальная сустрэча дзвюх каманд, у склад адной з якіх увойдуць легенды хакея СССР, а другой – ветэраны Брэстчыны, паведамілі ў Брэсцкім аблвыканкаме.
"У рамках візіту пройдзе гістарычны таварыскі матч паміж "Легендамі Хакея" і зборнай ветэранаў Брэсцкай вобласці. Гэта першая падобная сустрэча ў #1рэгіёне – унікальная магчымасць убачыць на лёдзе зорак сусветнага хакея і аддаць даніну павагі тым, хто ўнёс уклад у развіццё Вялікага спорту", - сказана у Telegram-канале абласной адміністрацыі.
Сапраўдным сюрпрызам стане выхад на лёд Вячаслава Фяцісава – двухразовага алімпійскага і шматразовага чэмпіёна свету. Таксама Фяцісаў з’яўляецца ўладальнікам Кубка Канады, трохразовым уладальнікам Кубка Стэнлі, членам Трайнога залатога клуба і Залы хакейнай славы ў Таронта, Залы славы Міжнароднай федэрацыі хакея і членам сімвалічнай зборнай стагоддзя IIHF.
У складзе каманды "Легенды хакея СССР", вароты якой будзе абараняць двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына і трохразовы чэмпіён Расіі Станіслаў Галімаў, таксама згуляюць:
Аляксей Касатонаў, у арсенале якога два алімпійскія "золаты", мноства перамог на чэмпіянатах свету, Кубак Канады. Касатонаў з’яўляецца членам Залы славы IIHF і генеральным дырэктарам Начной хакейнай лігі;
алімпійскі чэмпіён і чэмпіён свету Вячаслаў Буцаеў;
легендарны Рускі танк і пераможца Алімпіяды Андрэй Каваленка;
сярэбраны прызёр ЧС і ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, віцэ-прэзідэнт КХЛ Аляксандр Гуськоў;
сярэбраны прызёр АГ і чэмпіён свету сярод "маладзёжак" Барыс Міронаў;
бронзавы прызёр Алімпіяды і пераможца на чэмпіянатах свету і Расіі Андрэй Нікалішын;
Аляксей Цярэшчанка, які тройчы перамог на чэмпіянатах свету і таксама з'яўляецца пяціразовым чэмпіёнам РФ, уладальнікам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і Кубка Гагарына;
чэмпіён свету і бронзавы прызёр АГ заслужаны майстар спорту Расіі Данііл Маркаў;
двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына, двухразовы чэмпіён РФ Сяргей Канькоў;
пераможца ЧС сярод юніёраў і маладзёжнага чэмпіянату свету Яўген Арцюхін;
двухразовы чэмпіён РФ і Славакіі Раман Ільін;
чэмпіён СССР і чэмпіён Расіі Алег Шаргародскі;
чэмпіён СССР і ўладальнік кубка Ігар Мішукоў.
Таксама 16 студзеня ў Брэсцкім лядовым палацы адбудуцца майстар-класы для юных хакеістаў, аўтограф сесіі і дыялогавыя пляцоўкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
