Праздничная иллюминация в Минске - Sputnik Беларусь, 1920
Новы год – 2026
Што рыхтуе нам год Чырвонага Вогненнага Каня? Адказы на ўсе пытанні аб новым 2026-м і выніках 2025-га шукайце ў матэрыялах Sputnik Беларусь.

Здароўе бацькоў замест айфонаў: Дзед Мароз расказаў, пра што мараць дзеці

© Photo : из архива Натальи НазаренкоДзед Мароз у Белавежскай пушчы
Дзед Мароз у Белавежскай пушчы - Sputnik Беларусь, 1920, 14.01.2026
Падпісацца
Многія знакамітасці пабывалі ў гасцях у галоўнага беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы, але тая рэакцыя, якая ўзнікла ў пасла Індыі пры сустрэчы з чараўніком, уразіла ўсіх напавал.
З пачатку снежня 2025 года больш за 50 тыс дзяцей пабывалі ў гасцях у Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы. А ўсяго за больш як 20-гадовы перыяд, якя працуе рэзідэнцыя чараўніка, яе наведалі мільёны людзей з розных краін свету.
Хлопчыкі і дзяўчынкі прыязджаюць сюды пагутарыць з Дзедам Марозам, убачыць Снягурку і ўсю яго вялікую сям’ю, і, вядома ж, загадаць жаданні. Дарэчы, едуць па казку не толькі дзеці, але і дарослыя, якія таксама вераць у цуды. А таксама пішуць яму лісты і просяць здзейсніць самыя патаемныя мары.
Карэспандэнт Sputnik Кацярына Куніца паразмаўляла з галоўным беларускім Дзедам Марозам і даведалася, якія падарункі ў яго просяць хлопчыкі і дзяўчынкі, якое жаданне расчуліла яго больш за ўсё і хто са знакамітасцей прыязджаў у госці.

"У краму пайду я"

Навагодні чараўнік расказаў, што ў яго рэзідэнцыю прыходзяць лісты не толькі ад дзяцей, але і ад падлеткаў, студэнтаў і нават бабуль і дзядуль. Паводле яго слоў, у асноўным просьбы дарослых летуценнікаў носяць нематэрыяльны характар: хочуць здзяйснення жаданняў, звязаных з сямейнымі ці любоўнымі справамі. Нярэдка ў спіску – просьбы аб дапамозе цяжка хвораму сваяку, хоць аб здароўі для сваіх бацькоў просяць таксама і дзеці.
Як распавёў пушчанскі чараўнік, аднойчы да яго ў госці прыехалі расійскія ваенныя і папрасілі зрабіць фотаздымак таго, як яны перадаюць пісьмо дзіцяці аднаго з іх у рукі галоўнаму беларускаму Дзеду Марозу.
"Мы сфатаграфаваліся, а потым тата пачынае ліст у мяне вырываць з рук. Я кажу: "Пачакайце, навошта вы забіраеце? Гэта ж пісьмо мне". На што ён адказвае: "Ну, вядома, табе – у краму вось пайду я". Пасля гэтых слоў я прапанаваў прачытаць ліст разам. Ён пагадзіўся, мы распячаталі канверт, і тое, што было там напісана, прымусіла яго пакінуць пісьмо ў мяне. Там быў напісаны ўсяго адзін радок: "Дзядуля Мароз, хачу, каб тата быў здаровы". Пасля гэтага я сказаў яму: "Ну што, схадзі ў краму", - падзяліўся Дзед Мароз.
Ён дадаў, што калі з падобнымі жаданнямі да яго звяртаюцца дзеці, то гэта асабліва ўспрымаецца.
"Хтосьці верыць у зоркі, хтосьці ў Бога, а хтосьці ў Дзеда Мароза. Пытанне на самай справе ў тым, што гэты спускавы механізм чараўніцтва сапраўды працуе. Галоўнае – правільна сканцэнтраваць сваю энергетыку", - упэўнен чараўнік.

Айфоны не ў трэндзе

Паводле яго слоў, знайсці пад ялінкай нешта матэрыяльнае часцей за ўсё загадваюць малышы. Пры гэтым Дзед Мароз назваў цікавую тэндэнцыю апошніх некалькіх гадоў – спісак "хацелак" у дзяцей з кожным годам змяншаецца. У прыватнасці, яны радзей просяць аб гаджэтах.
"Практычна зніклі з пісем айфоны любых мадыфікацый. Не ведаю, з чым звязана – ці то таму, што бацькі ўжо ўсё самі купілі, без усялякага Дзеда Мароза, ці то таму, што страцілі надзею атрымаць гэта ад Дзеда Мароза", - сказаў субяседнік Sputnik.
© Photo : из архива Натальи НазаренкоРэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Резиденция Деда Мороза в Беловежской пуще - Sputnik Беларусь, 1920, 14.01.2026
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы
Гаворачы аб самых папулярных жаданнях, ён адзначыў, што дзеці хочуць атрымаць тыя падарункі, якія рэкламуюцца па тэлевізары і ў інтэрнэце. Пры гэтым, дадаў ён, калі з расійскага рэйтынгу дзіцячых просьбаў зніклі лабубу, то ў беларусаў гэтая цацка складала мінімум запытаў.

Якія падарункі дораць Дзеду Марозу?

Многія любяць не толькі атрымліваць падарункі, але і дарыць, таму прыязджаюць да пушчанскага чараўніка не з пустымі рукамі. Як прызнаўся Дзед Мароз, больш за ўсё ён радуецца вырабам, якія дзеці ствараюць сваімі рукамі. Для іх у маёнтку ёсць спецыяльнае памяшканне, дзе захоўваецца і экспануецца гэтая калекцыя.
Таксама беларускі Дзед Мароз збірае званочкі з усяго свету. Ведаючы пра гэтае захапленне, турысты ў якасці падарунка імкнуцца паднесці яму менавіта гэты прадмет. Асабліва чараўнік даражыць тымі званочкамі, якія яму прывезлі з маленькіх расійскіх гарадоў, дзе сам ён ніколі не быў.
"У мяне ўжо сабралася каля двухсот званочкаў. Яны таксама экспануюцца. Госці могуць іх паглядзець і пазваніць у некаторыя, якія зроблены з металу", - адзначыў Дзед Мароз.
Акрамя таго, дадаў ён, нярэдка расіяне прывозяць яму нацыянальныя гасцінцы – напрыклад, бляшаначку камчацкай ікры і тульскія пернікі.
Таксама чараўнік падтрымлівае сувязь са сваім расійскім калегам, яны наведваюць адзін аднаго не менш за два-тры разы на год.
"Зносіны шчыльныя. Апошні раз ён прыязджаў да мяне на цырымонію сустрэчы Снягуркі 6 снежня. І потым для маіх гасцей у сядзібе цэлы дзень праводзіў асабістую аўдыенцыю, за што яму вялікі дзякуй. У маіх гасцей былі пытанні для расійскага Дзеда Мароза. Спадзяюся, што ён задаволіў іх цікаўнасць", - сказаў субяседнік.

Госць, які найбольш запомніўся

За ўвесь час існавання рэзідэнцыі ў гасцях у беларускага Дзеда Мароза пабывала нямала знакамітасцей – палітыкі, артысты, спартсмены. Па словах чараўніка, у свой час рэзідэнцыю наведваў легендарны бразільскі футбаліст Пеле, некалькі разоў прыязджаў дэпутат Дзярждумы РФ Мікалай Валуеў. Але госцем, які найбольш запомніўся, стаў пасол Індыі, зазначыў Дзед Мароз.
"Ён прыязджаў летам у 2004 годзе. Гэта толькі-толькі адкрыўся маёнтак. Мае майстрыхі на лета пашылі надзвычайны белы, вышываны золатам, убор. Такое паліто было з воўны. І калі я выйшаў на ганак павітаць пасла, ён упаў на калені. І паўгадзіны яго не маглі падняць з каленяў, таму што аказалася, што ў Індыі старцы, якія апранаюць белую вопратку з золатам, гэта багі. Яго настолькі ўразіла з’яўленне Дзеда Мароза на ганку, што ён спрабаваў размаўляць са мной стоячы на ​​каленях. Мы яго ледзь угаварылі падняцца", - падзяліўся субяседнік.

Аб спорце і любві да снегу

Беларускі Дзед Мароз прызнаўся, што прытрымліваецца здаровага ладу жыцця і робіць зарадку. Паводле яго слоў, фізічная актыўнасць – неабходны атрыбут для таго, каб мець сілы і запас бадзёрасці сустракаць шматлікіх гасцей. А яшчэ ён любіць лыжныя і санныя прагулкі.
"Усё-такі гадоў нямала, а здароўе трэба падтрымаць у тонусе. Асабліва зімой, калі прыязджае вельмі шмат гасцей... У снезе пакачацца магу, з вялікім задавальненнем. Сёлета надвор’е спрыяе – маці-зіма нас радуе", - адзначыў Дзед Мароз.

Не камяні і кіпцюры, а шахматная дошка

Таксама Дзед Мароз распавёў аб сваім патаемным жаданні – ён марыць, каб людзі ўсе спрэчныя пытанні навучыліся вырашаць мірным шляхам.
"Дзеду Марозу толькі аднаго для шчасця не хапае… Чалавек адрозніваецца ад усіх іншых істот наяўнасцю крытычнага мышлення і свядомасці. Гэта, дарэчы, рэпліка, якая прагучала ў маёй хатцы з вуснаў намесніка кіраўніка Google – быў такі ў мяне госць. Дык вось, калі галоўнай прыладай у чалавека з’яўляецца розум, то чаму адносіны адзін з адным чалавецтва да гэтага часу высвятляе пры дапамозе палак, камянёў і кіпцюроў? Мая галоўная мара, каб людзі навучыліся высвятляць адносіны адзін з адным па ўсіх спрэчных пытаннях на шахматнай дошцы, умоўна кажучы. Таму што ў любым выпадку любы канфлікт заканчваецца за сталом перагавораў", - сказаў на завяршэнне Дзед Мароз.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Каб быў мір і ніхто не хварэў: чаго чакаюць беларусы ад 2026 года – відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 07.01.2026
Новы год – 2026
"Каб быў мір і ніхто не хварэў": чаго чакаюць беларусы ад 2026 года – відэа
Стужка навiн
0