https://bel.sputnik.by/20260115/mnsk-planue-naznachyts-novaga-pasla--ras-da-pasyadzhennya-vds-1103493114.html
Мінск плануе назначыць новага пасла ў Расіі да пасяджэння ВДС
Мінск плануе назначыць новага пасла ў Расіі да пасяджэння ВДС
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў сёння беларускага пасла ў РФ Аляксандра Рагожніка старшынёй Віцебскага аблвыканкама. 15.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-15T17:11+0300
2026-01-15T17:11+0300
2026-01-15T18:21+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
дзмітрый крутой
навіны
пасол
пасольства беларусі ў расіі
палітыка
эканоміка
грамадства
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103807/51/1038075118_0:319:3073:2048_1920x0_80_0_0_0a755d2341e69b462da2677aa1ff4c57.jpg
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Мінск прапрацоўвае некалькі варыянтаў кандыдатуры на пасаду Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Расіі, паведаміў у чацвер кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой.Паводле яго слоў, у найбліжэйшыя тыдні спісак кандыдатур на пасаду беларускага пасла ў Маскве будзе прадстаўлены прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку для ўзгаднення."(…) я думаю, што ў бліжэйшыя тыдні набор такіх кандыдатур будзе прадстаўлены нашаму прэзідэнту для прыняцця рашэння", - сказаў Крутой.Трэба паспець да ВДСКіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што кандыдатура пасла Беларусі ў Расіі павінна быць узгоднена да правядзення важных саюзных мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні, у тым ліку пасяджэння ВДС.Другі ўрадКрутой адзначыў важнасць, як для Мінска, так і для Масквы, хто будзе беларускім паслом у Расіі."(…) як вобразна сказаў прэзідэнт, пасада пасла ў Расіі і пасольства – фактычна наш другі ўрад толькі на знешнім контуры, улічваючы найвышэйшы ўзровень тавараабароту паміж краінамі", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.Паводле яго слоў, пры назначэнні новага пасла будзе ўлічвацца "дыверсіфікаваны ўзровень адносін" Беларусі з рэгіёнамі Расіі, вялікі федэральны парадак дня, а таксама "дарожныя карты".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260115/ragozhnk-pakne-pasadu-pasla-belarus--ras-1103478859.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103807/51/1038075118_182:0:2913:2048_1920x0_80_0_0_8f58d801d4af0d090b672d9732fdf531.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, дзмітрый крутой, навіны , пасол, пасольства беларусі ў расіі, палітыка, эканоміка, грамадства, беларусь, у беларусі
саюзная дзяржава, дзмітрый крутой, навіны , пасол, пасольства беларусі ў расіі, палітыка, эканоміка, грамадства, беларусь, у беларусі
Мінск плануе назначыць новага пасла ў Расіі да пасяджэння ВДС
17:11 15.01.2026 (абноўлена: 18:21 15.01.2026) Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў сёння беларускага пасла ў РФ Аляксандра Рагожніка старшынёй Віцебскага аблвыканкама.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Мінск прапрацоўвае некалькі варыянтаў кандыдатуры на пасаду Надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Расіі, паведаміў у чацвер кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Дзмітрый Крутой.
"Вядзецца падбор кандыдатаў адпаведных. Прэзідэнт, зразумела, такія даручэнні ўжо даў. Проста прапрацоўваецца некалькі варыянтаў у залежнасці ад канцэпцыі, якая будзе адпавядаць цяперашняму стану нашых адносін", - заявіў Дзмітрый Крутой у эфіры тэлеканала "Першы інфармацыйны".
Паводле яго слоў, у найбліжэйшыя тыдні спісак кандыдатур на пасаду беларускага пасла ў Маскве будзе прадстаўлены прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку для ўзгаднення.
"(…) я думаю, што ў бліжэйшыя тыдні набор такіх кандыдатур будзе прадстаўлены нашаму прэзідэнту для прыняцця рашэння", - сказаў Крутой.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што кандыдатура пасла Беларусі ў Расіі павінна быць узгоднена да правядзення важных саюзных мерапрыемстваў на вышэйшым узроўні, у тым ліку пасяджэння ВДС.
"Таму, улічваючы, што нам у хуткім часе трэба будзе правядзенне Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, напярэдадні пройдзе саюзны Саўмін, нельга, каб без першай асобы (у беларускай дыпмісіі ў РФ. - Sputnik) доўга заставалася наша пасольства", - сказаў Крутой.
Крутой адзначыў важнасць, як для Мінска, так і для Масквы, хто будзе беларускім паслом у Расіі.
"(…) як вобразна сказаў прэзідэнт, пасада пасла ў Расіі і пасольства – фактычна наш другі ўрад толькі на знешнім контуры, улічваючы найвышэйшы ўзровень тавараабароту паміж краінамі", - сказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.
Паводле яго слоў, пры назначэнні новага пасла будзе ўлічвацца "дыверсіфікаваны ўзровень адносін" Беларусі з рэгіёнамі Расіі, вялікі федэральны парадак дня, а таксама "дарожныя карты".
"Гэта вельмі шматпрофільны, рознабаковы і разнастайны парадак дня, які, вядома, патрабуе падрыхтаванага чалавека. Чалавека, які ведаў бы добра спецыфіку работы нашых прадпрыемстваў, ну і мог бы ўмела выбудоўваць адносіны з нашымі расійскімі сябрамі, калегамі і партнёрамі", - падкрэсліў Крутой.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"