Справа №1946: 80 гадоў таму пачаўся "мінскі Нюрнберг"

© Sputnik / Тамара Беляева"Мінскі Нюрнберг": памагатых Гітлера ў 1946-м публічна пакаралі смерцю на іпадроме
Мінскі Нюрнберг: памагатых Гітлера ў 1946-м публічна пакаралі смерцю на іпадроме - Sputnik Беларусь, 1920, 15.01.2026
Падпісацца
Перад Ваенным трыбуналам паўсталі 18 прадстаўнікоў нямецкай акупацыйнай улады – генералы, афіцэры, калабарацыяністы.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Роўна 80 гадоў таму ў будынку Акруговага Дома афіцэраў беларускай сталіцы пачаўся суд над нямецкімі ваеннымі злачынцамі.
Тады на лаве падсудных апынуліся 18 былых нямецкіх ваенных і калабарацыяністаў, якіх судзілі за ўдзел у масавых забойствах, знішчэнні населеных пунктаў, катаваннях і іншых злачынствах падчас акупацыі.
Суд, які адбыўся ў Мінску 15-29 студзеня 1946 года, стаў першым у БССР адкрытым судовым працэсам над нацысцкімі злачынцамі.
Сярод тых, каго судзіў Ваенны трыбунал, быў Ёган-Георг Рыхерт, генерал вермахта, былы камандзір 286 ахоўнай дывізіі. Па яго загадах спальвалі населеныя пункты, а жыхароў зганялі ў Германію. Ён асабіста арганізаваў Азарыцкі лагер смерці, дзе было знішчана 10 тыс савецкіх грамадзян.
Менавіта Рыхерт у спіску "мінскага Нюрнберга" ішоў пад першым нумарам.
Яшчэ адным з тых, каго судзілі ў Мінску, быў Эбергард Герф – даўні сябар гаўляйтара Кубэ, генерал-маёр паліцыі. Ён быў адным з кіраўнікоў барацьбы з партызанамі на акупіраванай тэрыторыі БССР. Менавіта ён аддаваў загады аб расстрэлах у канцлагерах.
Па рашэнні суда 14 чалавек былі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання праз павешанне. Чатыры чалавекі атрымалі вялікія тэрміны – па 15-20 гадоў катаржных работ.
Матэрыялы суда, які ўвойдзе ў гісторыю як "мінскі Нюрнберг", будуць апублікаваны праз год, а стэнаграма захоўваецца цяпер у Нацыянальным архіве Беларусі.
Падрабязней аб тым, якія дакументы аб "мінскім Нюрнбергу" захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Беларусі, чытайце ў матэрыяле Sputnik.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Галоўны суд ХХ стагоддзя: Нюрнбергскі працэс 1945-1946 гадоў – гісторыя ў відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 20.11.2025
Галоўны суд ХХ стагоддзя: 80 гадоў таму пачаўся Нюрнбергскі працэс – гісторыя ў відэа
Стужка навiн
0