https://bel.sputnik.by/20260115/zakharava-zhytsts-rasyskkh-zhanchyn--dzyatsey-zno-na-sumlenn-berlna-1103503704.html
Захарава: жыццё расійскіх жанчын і дзяцей зноў на сумленні Берліна
Захарава: жыццё расійскіх жанчын і дзяцей зноў на сумленні Берліна
Sputnik Беларусь
Заходнія краіны забяспечваюць Кіеў зброяй, якая выкарыстоўваецца УСУ супраць грамадзянскага насельніцтва Расіі, падкрэсліла дыпламат. 15.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-15T18:47+0300
2026-01-15T18:47+0300
2026-01-15T18:47+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
марыя захарава
мзс рф
навіны
германія
расія
украіна
беспілотнікі
узбраенні
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/02/1103160861_0:130:3179:1918_1920x0_80_0_0_75823b33a3bf331baa007526dda212ab.jpg
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Германія нясе адказнасць за гібель мірных жыхароў з-за атакі УСУ на населены пункт Хорлы ў Херсонскай вобласці, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава на брыфінгу ў чацвер.Паводле яе слоў, паступіла інфармацыя, што беспілотнікі, якія выкарыстоўвалі УСУ пры атацы на Хорлы, сабралі з дэталей нямецкага канцэрна Rheinmetall.Захарава таксама прапанавала супрацоўнікам СМІ звярнуцца ў МЗС Германіі, саюз журналістаў і грамадскія арганізацыі па каментарый адносна дадзенай інфармацыі.Яна таксама дадала, што Германія і краіны ЕС забяспечваюць Украіну ўзбраеннем, а пасля свядома замоўчваюць учыненыя Кіевам злачынствы.Як паведамлялася, 1 студзеня УСУ нанеслі мэтанакіраваны ўдар беспілотнікамі па кафэ і гасцініцы, размешчаным у Хорлах на ўзбярэжжы Чорнага мора. Паводле звестак Следчага камітэта Расіі, у выніку атакі загінулі 29 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх, пацярпелі не менш за 60. Заведзена справа аб тэракце.Раней пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Небензя заявіў, што на кожную атаку УСУ па мірных расійскіх грамадзянах рушыць услед жорсткі адказ Масквы.Ён падкрэсліваў, што УСУ мэтанакіравана наносяць удары па мірных аб’ектах і грамадзянскіх асобах. Толькі за снежань 2025 года ад гэтых атак пацярпела не менш як 367 мірных грамадзян, загінулі 56.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260101/usu-nochchu-daryl-pa-kafe--khersonskay-voblasts-bolsh-za-20-zagnulykh-1103139625.html
германія
расія
украіна
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/02/1103160861_225:0:2956:2048_1920x0_80_0_0_c7b11a1ed35b83a801acc435c69c6157.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, марыя захарава, мзс рф, навіны , германія, расія, украіна, беспілотнікі, узбраенні, дроны, бяспека, грамадства, палітыка, тэрарызм
спецаперацыя, марыя захарава, мзс рф, навіны , германія, расія, украіна, беспілотнікі, узбраенні, дроны, бяспека, грамадства, палітыка, тэрарызм
Захарава: жыццё расійскіх жанчын і дзяцей зноў на сумленні Берліна
Заходнія краіны забяспечваюць Кіеў зброяй, якая выкарыстоўваецца УСУ супраць грамадзянскага насельніцтва Расіі, падкрэсліла дыпламат.
МІНСК, 15 сту – Sputnik. Германія нясе адказнасць за гібель мірных жыхароў з-за атакі УСУ на населены пункт Хорлы ў Херсонскай вобласці, заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава на брыфінгу ў чацвер.
Паводле яе слоў, паступіла інфармацыя, што беспілотнікі, якія выкарыстоўвалі УСУ пры атацы на Хорлы, сабралі з дэталей нямецкага канцэрна Rheinmetall.
Захарава таксама прапанавала супрацоўнікам СМІ звярнуцца ў МЗС Германіі, саюз журналістаў і грамадскія арганізацыі па каментарый адносна дадзенай інфармацыі.
"Жыццё расійскіх жанчын і дзяцей зноў на сумленні Берліна, які ажыццяўляе такія пастаўкі, а таксама ўсіх тых, хто "спачувае", а па сутнасці – еўраНАТАўцаў, якія саўдзельнічаюць у гэтых злачынствах", - сказала Захарава.
Яна таксама дадала, што Германія і краіны ЕС забяспечваюць Украіну ўзбраеннем, а пасля свядома замоўчваюць учыненыя Кіевам злачынствы.
Як паведамлялася, 1 студзеня УСУ нанеслі мэтанакіраваны ўдар беспілотнікамі па кафэ і гасцініцы, размешчаным у Хорлах на ўзбярэжжы Чорнага мора. Паводле звестак Следчага камітэта Расіі, у выніку атакі загінулі 29 чалавек, у тым ліку двое непаўналетніх, пацярпелі не менш за 60. Заведзена справа аб тэракце.
Раней пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Небензя заявіў, што на кожную атаку УСУ па мірных расійскіх грамадзянах рушыць услед жорсткі адказ Масквы.
Ён падкрэсліваў, што УСУ мэтанакіравана наносяць удары па мірных аб’ектах і грамадзянскіх асобах. Толькі за снежань 2025 года ад гэтых атак пацярпела не менш як 367 мірных грамадзян, загінулі 56.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"