https://bel.sputnik.by/20260117/gadavy-zroven-nflyatsy--belarus-skla-68-1103528617.html
Гадавы ўзровень інфляцыі ў Беларусі склаў 6,8%
Гадавы ўзровень інфляцыі ў Беларусі склаў 6,8%
Sputnik Беларусь
За апошні месяц мінулага года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі павялічыўся толькі на 0,3%. 17.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-17T10:34+0300
2026-01-17T10:34+0300
2026-01-17T10:34+0300
інфляцыя
белстат
эканоміка
навіны
грамадства
цэны і кошты
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/07/1067694162_0:335:3045:2048_1920x0_80_0_0_80b4e6e122f431127aae2d821c45fb0b.jpg
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Узровень інфляцыі ў гадавым вымярэнні ў снежні 2025 года склаў 6,8%, паведамляе Белстат.Маецца на ўвазе індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі. Калі параўноўваць снежаньскі ўзровень з лістападаўскім, то ў апошнім месяцы мінулага года цэны ў сярэднім выраслі толькі на 0,3%.Базавы індэкс спажывецкіх цэн, без уліку адміністрацыйных і сезонных фактараў, склаў у снежні мінулага года (у параўнанні з лістападам) 0,4%. Гадавы ўзровень – 7,3%.Раней паведамлялася, што ў новым 2026 годзе ў Беларусі ўстаноўлены паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн. Згодна з дакументам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у студзені гэта 0,7% (у параўнанні са снежнем 2025-га), а на канец года – 7%.Гэта адпавядае тым планам, якія на 2026 год зацвердзіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Было вырашана, што інфляцыя ў гэтым годзе не павінна перавысіць 7%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260116/natsbank-rastlumachy-kal--belarus-zyavtstsa-pershy-kryptabank-1103528385.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/0a/07/1067694162_10:0:2741:2048_1920x0_80_0_0_6a386e92ace0f4ea6df501939f5fe55a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
інфляцыя, белстат, эканоміка, навіны , грамадства, цэны і кошты, беларусь, у беларусі
інфляцыя, белстат, эканоміка, навіны , грамадства, цэны і кошты, беларусь, у беларусі
Гадавы ўзровень інфляцыі ў Беларусі склаў 6,8%
За апошні месяц мінулага года індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі павялічыўся толькі на 0,3%.
МІНСК, 17 сту – Sputnik. Узровень інфляцыі ў гадавым вымярэнні ў снежні 2025 года склаў 6,8%, паведамляе Белстат.
Маецца на ўвазе індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі. Калі параўноўваць снежаньскі ўзровень з лістападаўскім, то ў апошнім месяцы мінулага года цэны ў сярэднім выраслі толькі на 0,3%.
Базавы індэкс спажывецкіх цэн, без уліку адміністрацыйных і сезонных фактараў, склаў у снежні мінулага года (у параўнанні з лістападам) 0,4%. Гадавы ўзровень – 7,3%.
Раней паведамлялася, што ў новым 2026 годзе ў Беларусі ўстаноўлены паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн. Згодна з дакументам Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у студзені гэта 0,7% (у параўнанні са снежнем 2025-га), а на канец года – 7%.
Гэта адпавядае тым планам, якія на 2026 год зацвердзіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Было вырашана, што інфляцыя ў гэтым годзе не павінна перавысіць 7%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"