https://bel.sputnik.by/20260119/karotchanka-daluchenne-grenlandy-da-zsha-uvekavechyts-mya-trampa-1103569935.html
Каротчанка: далучэнне Грэнландыі да ЗША увекавечыць імя Трампа
Каротчанка: далучэнне Грэнландыі да ЗША увекавечыць імя Трампа
Sputnik Беларусь
Па словах эксперта, амерыканскі лідар спрабуе ўпісаць сваё імя ў гісторыю, пашырыўшы тэрыторыі ЗША. 19.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-19T09:12+0300
2026-01-19T09:12+0300
2026-01-19T09:12+0300
ігар каротчанка
бяспека
палітыка
кітай
меркаванне
зша
расія
дональд трамп
грэнландыя
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/08/1103281873_0:77:2651:1568_1920x0_80_0_0_b0d38b052f6376185372cc6aefa00490.jpg
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Далучэнне Грэнландыі да ЗША па тым ці іншым сцэнарыі ўвекавечыць імя кіраўніка Белага дома Дональда Трампа, заявіў Sputnik галоўны рэдактар часопіса "Национальная оборона" Ігар Каротчанка.Паводле яго слоў, Трамп улічвае ў сваіх дзеяннях адносна вострава дзве найважнейшыя даты: будучае 250-годдзе Злучаных Штатаў і сваё 80-годдзе.У той жа час ён удакладніў, што з пункту гледжання норм міжнароднага права Трамп яго парушае, аднак гэта яшчэ раз паказвае, што ў тых сферах, дзе ЗША не могуць выйграць эканамічную канкурэнцыю, Вашынгтон спрабуе ваенна-палітычнымі спосабамі змяніць баланс сіл."Я ўсё ж такі разглядаю спробу "з’есці" Грэнландыю праз прызму глабальнага супрацьстаяння з Кітаем", - паведаміў галоўны рэдактар.Каротчанка падкрэсліў, што Штаты губляюць статус першай эканамічнай дзяржавы свету, саступаючы КНР, таму ўсе геапалітычныя ініцыятывы Трампа трэба аналізаваць у святле глабальнай канкурэнцыі менавіта з Пекінам.ЗША і ГрэнландыяТрамп шматразова заяўляў, што Грэнландыя павінна стаць часткай ЗША, у тым ліку, каб супрацьстаяць пагрозам, якія нібыта зыходзяць ад Кітая і Расіі.У сваю чаргу ў Еўрасаюзе абмяркоўваюць, як будуць рэагаваць, калі пагрозы ЗША ў адносінах да вострава стануць рэальнасцю. 15 студзеня стала вядома, што першыя ваенныя з краін Еўропы прыбылі ў Грэнландыю. У Белым доме заявілі, што гэта не зменіць планаў амерыканскага прэзідэнта адносна Грэнландыі.Грэнландыя да 1953 года была калоніяй Даніі. Яна застаецца часткай каралеўства, але ў 2009 годзе атрымала аўтаномію з магчымасцю самакіравання і самастойнага вызначэння ўнутранай палітыкі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260115/magchyma-kuplya-mzs-dan-ab-sprobe-zsha-zavalodats-grenlandyyay-1103473851.html
кітай
зша
расія
грэнландыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/08/1103281873_0:0:2355:1766_1920x0_80_0_0_f02eca12d159381ea0b3a3e75129d767.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
ігар каротчанка, бяспека, палітыка, кітай, меркаванне, зша, расія, дональд трамп, грэнландыя, навіны
ігар каротчанка, бяспека, палітыка, кітай, меркаванне, зша, расія, дональд трамп, грэнландыя, навіны
Каротчанка: далучэнне Грэнландыі да ЗША увекавечыць імя Трампа
Па словах эксперта, амерыканскі лідар спрабуе ўпісаць сваё імя ў гісторыю, пашырыўшы тэрыторыі ЗША.
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Далучэнне Грэнландыі да ЗША па тым ці іншым сцэнарыі ўвекавечыць імя кіраўніка Белага дома Дональда Трампа, заявіў Sputnik галоўны рэдактар часопіса "Национальная оборона" Ігар Каротчанка.
Паводле яго слоў, Трамп улічвае ў сваіх дзеяннях адносна вострава дзве найважнейшыя даты: будучае 250-годдзе Злучаных Штатаў і сваё 80-годдзе.
"Безумоўна, калі б па тым ці іншым сцэнарыі Грэнландыя была б далучана да Злучаных Штатаў, гэта ўвекавечыла б менавіта Трампа ў гісторыі ЗША і ў сусветнай гісторыі, ну і ў цэлым зрабіла б Амерыку з пункту гледжання яе ўстойлівасці ў XXI стагоддзі істотным фактарам геапалітычнай канкурэнцыі з асноўнымі цэнтрамі сілы, перш за ўсё з Кітаем", - сказаў Каротчанка.
У той жа час ён удакладніў, што з пункту гледжання норм міжнароднага права Трамп яго парушае, аднак гэта яшчэ раз паказвае, што ў тых сферах, дзе ЗША не могуць выйграць эканамічную канкурэнцыю, Вашынгтон спрабуе ваенна-палітычнымі спосабамі змяніць баланс сіл.
"Я ўсё ж такі разглядаю спробу "з’есці" Грэнландыю праз прызму глабальнага супрацьстаяння з Кітаем", - паведаміў галоўны рэдактар.
Каротчанка падкрэсліў, што Штаты губляюць статус першай эканамічнай дзяржавы свету, саступаючы КНР, таму ўсе геапалітычныя ініцыятывы Трампа трэба аналізаваць у святле глабальнай канкурэнцыі менавіта з Пекінам.
Трамп шматразова заяўляў, што Грэнландыя павінна стаць часткай ЗША, у тым ліку, каб супрацьстаяць пагрозам, якія нібыта зыходзяць ад Кітая і Расіі.
У сваю чаргу ў Еўрасаюзе абмяркоўваюць, як будуць рэагаваць, калі пагрозы ЗША ў адносінах да вострава стануць рэальнасцю. 15 студзеня стала вядома, што першыя ваенныя з краін Еўропы прыбылі ў Грэнландыю. У Белым доме заявілі, што гэта не зменіць планаў амерыканскага прэзідэнта адносна Грэнландыі.
Грэнландыя да 1953 года была калоніяй Даніі. Яна застаецца часткай каралеўства, але ў 2009 годзе атрымала аўтаномію з магчымасцю самакіравання і самастойнага вызначэння ўнутранай палітыкі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"