Снайперы группировки Запад на Краснолиманском направлении СВО - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка параіў Кіеву не зацыклівацца на пытанні тэрыторый

© Photo : Пресс-служба президента БеларусиПрезидент Беларуси Александр Лукашенко
Президент Беларуси Александр Лукашенко  - Sputnik Беларусь, 1920, 19.01.2026
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі заявіў, што Украіне трэба зыходзіць з таго, каб "не губіць кожны дзень тысячы і тысячы людзей".
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўпэўнен, што кіеўскім уладам трэба як мага хутчэй спыніць гібель людзей у ходзе канфлікту і не зацыклівацца на тэрытарыяльных пытаннях.
Дадзенае меркаванне ён агучыў у панядзелак у Мінску, сустракаючыся з губернатарам Кіраўскай вобласці РФ Аляксандрам Сакаловым, перадае Sputnik.
"З вайной мы разбяромся, я думаю. Як ніколі, ёсць такая магчымасць. Як бы там украінцы сёння ні ўпарціліся, усё роўна трэба ісці да таго, каб на гэтай зямлі быў мір", - сказаў прэзідэнт Беларусі.
Ён таксама адзначыў, што ўкраінцам трэба разумець, што справа не ў тым, што "кавалачак туды, кавалачак сюды гэтай зямлі", хоць гэта і "балюча для любой краіны".
Пры гэтым Лукашэнка выказаў упэўненасць, што "людзі разбяруцца, дзе ім жыць".
Паводле яго слоў, Украіне трэба зыходзіць менавіта з гэтага, а "не губіць" штодня тысячы людзей.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
СПА РФ - Sputnik Беларусь, 1920, 19.01.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
СПА знішчыла 92 украінскія БПЛА над рэгіёнамі Расіі за ноч
Стужка навiн
0