https://bel.sputnik.by/20260120/dobraya-gulnya-kvartalna-ab-peramoze-dynama-mnsk-nad-ska--kkhl-1103598607.html
Добрая гульня: Квартальнаў аб перамозе "Дынама-Мінск" над СКА ў КХЛ
Добрая гульня: Квартальнаў аб перамозе "Дынама-Мінск" над СКА ў КХЛ
Sputnik Беларусь
Пасля пераможнага матча каманда "Дынама" паднялася на другі радок у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. 20.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-20T10:07+0300
2026-01-20T10:07+0300
2026-01-20T10:07+0300
дзмітрый квартальнаў
хк дынама (мінск)
кхл
хк ска (санкт-пецярбург)
хакей
спорт
беларусь
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/05/1095150686_0:97:2662:1594_1920x0_80_0_0_0870c4288d1829f6d40ed53e252c4f91.jpg
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў застаўся задаволены гульнёй сваіх падапечных у выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) супраць СКА, паведамляе прэс-служба "зуброў".Напярэдадні мінчане абгулялі на выездзе каманду з Санкт-Пецярбурга з лікам 3:4. Дублем вызначыўся Станіслаў Галіеў – яго другі гол стаў пераможным у гэтым паядынку.Да гэтай сустрэчы каманды з Мінска і паўночнай сталіцы РФ гулялі ў гэтым сезоне двойчы і абодва разы перамогу святкавалі "армейцы" – 3:2 і 1:4.Квартальнаў прызнаўся, што памятаў аб гэтых паражэннях."Заўсёды гэтыя паражэнні памятаеш і глядзіш іх, нешта прыкмячаеш. Але зноў жа, гэта новая гульня, новая старонка. Трошкі склад у нас быў іншы, некаторыя гульцы адсутнічалі. Вельмі шмат нюансаў", - адзначыў ён.Пры гэтым ён лічыць цяперашнюю гульню супраць СКА цэласнай: "Шмат кідалі, шмат было момантаў. Мы задаволены гэтай гульнёй".Пасля пераможнага матча "Дынама" зраўнялася па колькасці ачкоў з яраслаўскім "Локомотивом" – 63 ачкі, але ў "зуброў" у запасе яшчэ дзве гульні, бо "Локомотив" адыграў у "рэгулярцы" ужо 48 матчаў, а мінчане – 46. Такім чынам, яраслаўская каманда апусцілася на трэці радок у Заходняй канферэнцыі, і "Дынама-Мінск" узнялося на другі.Выязная серыя скончыцца гульнёй дынамаўцаў супраць "чыгуначнікаў" з Яраслаўля. Паядынак пройдзе 21 студзеня.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260115/nak-latv-rekamendue-spartsmenam-ne-razmalyats-z-belarusam--rasyanam-1103478141.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/04/05/1095150686_144:0:2587:1832_1920x0_80_0_0_2c8a443502c125b21a4df87d3fb90ace.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзмітрый квартальнаў, хк дынама (мінск), кхл, хк ска (санкт-пецярбург), хакей, спорт, беларусь, навіны
дзмітрый квартальнаў, хк дынама (мінск), кхл, хк ска (санкт-пецярбург), хакей, спорт, беларусь, навіны
Добрая гульня: Квартальнаў аб перамозе "Дынама-Мінск" над СКА ў КХЛ
Пасля пераможнага матча каманда "Дынама" паднялася на другі радок у турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Дзмітрый Квартальнаў застаўся задаволены гульнёй сваіх падапечных у выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі (КХЛ) супраць СКА, паведамляе прэс-служба "зуброў".
Напярэдадні мінчане абгулялі на выездзе каманду з Санкт-Пецярбурга з лікам 3:4. Дублем вызначыўся Станіслаў Галіеў – яго другі гол стаў пераможным у гэтым паядынку.
"Мы правялі добрую гульню. Дацярпелі і апошні гол заслужылі. Добрую большасць, пару галоў забілі. Рабяты малайцы", - сказаў галоўны трэнер.
Да гэтай сустрэчы каманды з Мінска і паўночнай сталіцы РФ гулялі ў гэтым сезоне двойчы і абодва разы перамогу святкавалі "армейцы" – 3:2 і 1:4.
Квартальнаў прызнаўся, што памятаў аб гэтых паражэннях.
"Заўсёды гэтыя паражэнні памятаеш і глядзіш іх, нешта прыкмячаеш. Але зноў жа, гэта новая гульня, новая старонка. Трошкі склад у нас быў іншы, некаторыя гульцы адсутнічалі. Вельмі шмат нюансаў", - адзначыў ён.
Пры гэтым ён лічыць цяперашнюю гульню супраць СКА цэласнай: "Шмат кідалі, шмат было момантаў. Мы задаволены гэтай гульнёй".
Пасля пераможнага матча "Дынама" зраўнялася па колькасці ачкоў з яраслаўскім "Локомотивом" – 63 ачкі, але ў "зуброў" у запасе яшчэ дзве гульні, бо "Локомотив" адыграў у "рэгулярцы" ужо 48 матчаў, а мінчане – 46. Такім чынам, яраслаўская каманда апусцілася на трэці радок у Заходняй канферэнцыі, і "Дынама-Мінск" узнялося на другі.
Выязная серыя скончыцца гульнёй дынамаўцаў супраць "чыгуначнікаў" з Яраслаўля. Паядынак пройдзе 21 студзеня.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"