https://bel.sputnik.by/20260120/lukashenka-raskaza-dlya-chago-patreben-dzyarzhznak-yakasts-1103621594.html
Лукашэнка расказаў, для чаго патрэбен Дзяржзнак якасці
Лукашэнка расказаў, для чаго патрэбен Дзяржзнак якасці
Sputnik Беларусь
Кіраўнік беларускай дзяржавы ўручае ў Мінску сімвалы Дзяржаўнага знака якасці прадстаўнікам прадпрыемстваў, чые вырабы ўдастоены гэтай узнагароды. 20.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-20T17:57+0300
2026-01-20T17:57+0300
2026-01-20T17:57+0300
якасць
беларусь
у беларусі
тавар
аляксандр лукашэнка
эканоміка
палітыка
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/14/1103620719_57:0:1605:871_1920x0_80_0_0_20f177d35dc98fbd031c54dec5e29d65.jpg
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Сумленная барацьба за Дзяржаўны знак якасці можа дапамагчы краіне замацаваць тэхналагічнае лідарства на рэгіянальным і міжнародным узроўнях, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння сімвала гэтага знака прадстаўнікам прадпрыемстваў.Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне за гады незалежнасці значна перафарматавана эканоміка, дабаўлены самыя прагрэсіўныя напрамкі, прымножаны кампетэнцыі.Раней паведамлялася, што Дзяржаўнага знака якасці па выніках мінулага года ўдастоены вырабы: вараная згушчонка "Ягорка" (Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат), збожжаўборачны камбайн GS12А1 ("Гомсельмаш"), пламбір з водарам ванілі "1962" (Кобрынскі масларобна-сыраробны завод), аўтамабіль BELGEE мадэлі X50 (СЗАТ "БЕЛДЖЫ").Таксама Дзяржзнак прысвоены прадукту з мяса індычкі "Рулет Мясны арэх з індычкі" вэнджана-вараны вышэйшага гатунку астуджаны (ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі"), шакаладу малочнаму "Любімая Алёнка" (СААТ "Камунарка"), арэлям садовым "Александрыя" (ААТ "Ольса"), пледу змякчанаму паўільняному (РУВГП "Аршанскі льнокамбінат"), дызельнаму рухавіку MMZ-3LD (ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод"), кабелю з ізаляцыяй з пашытага поліэтылену 6-330 кВ (ТАА "Вытворчае аб’яднанне "Энергакамплект"), машыне для ўнясення пылападобных хіммеліярантаў МШХ-9 (ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш"), пагрузчыку AMKODOR W500C (ТАА "АМКАДОР-МАШ" – кіруючая кампанія холдынга").Дзяржаўны знак якасці быў заснаваны прэзідэнцкім указам у 2024 годзе. Па дызайне ён падобны на знак якасці СССР: пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары "К" і надпіс "Беларусь".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251231/natsbank-vybra-grafchny-znak-belaruskaga-rublya-1103122303.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/14/1103620719_251:0:1412:871_1920x0_80_0_0_c732ce0446b5b5989c3b2632bbca4c78.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
якасць, беларусь, у беларусі, тавар, аляксандр лукашэнка, эканоміка, палітыка, навіны
якасць, беларусь, у беларусі, тавар, аляксандр лукашэнка, эканоміка, палітыка, навіны
Лукашэнка расказаў, для чаго патрэбен Дзяржзнак якасці
Кіраўнік беларускай дзяржавы ўручае ў Мінску сімвалы Дзяржаўнага знака якасці прадстаўнікам прадпрыемстваў, чые вырабы ўдастоены гэтай узнагароды.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Сумленная барацьба за Дзяржаўны знак якасці можа дапамагчы краіне замацаваць тэхналагічнае лідарства на рэгіянальным і міжнародным узроўнях, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўручэння сімвала гэтага знака прадстаўнікам прадпрыемстваў.
"У сучасных умовах агрэсіўнай канкурэнцыі (не заўсёды, праўда, добрасумленнай) і хуткай змены тэхналогій менавіта трэнд на якасць становіцца вызначальным на ўсіх узроўнях – прадпрыемства, галіны, краіны і нават свету", - цытуе Лукашэнку прэзідэнцкая прэс-служба.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў краіне за гады незалежнасці значна перафарматавана эканоміка, дабаўлены самыя прагрэсіўныя напрамкі, прымножаны кампетэнцыі.
Раней паведамлялася, што Дзяржаўнага знака якасці па выніках мінулага года ўдастоены вырабы: вараная згушчонка "Ягорка" (Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат), збожжаўборачны камбайн GS12А1 ("Гомсельмаш"), пламбір з водарам ванілі "1962" (Кобрынскі масларобна-сыраробны завод), аўтамабіль BELGEE мадэлі X50 (СЗАТ "БЕЛДЖЫ").
Таксама Дзяржзнак прысвоены прадукту з мяса індычкі "Рулет Мясны арэх з індычкі" вэнджана-вараны вышэйшага гатунку астуджаны (ААТ "Агракамбінат "Дзяржынскі"), шакаладу малочнаму "Любімая Алёнка" (СААТ "Камунарка"), арэлям садовым "Александрыя" (ААТ "Ольса"), пледу змякчанаму паўільняному (РУВГП "Аршанскі льнокамбінат"), дызельнаму рухавіку MMZ-3LD (ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Мінскі маторны завод"), кабелю з ізаляцыяй з пашытага поліэтылену 6-330 кВ (ТАА "Вытворчае аб’яднанне "Энергакамплект"), машыне для ўнясення пылападобных хіммеліярантаў МШХ-9 (ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш"), пагрузчыку AMKODOR W500C (ТАА "АМКАДОР-МАШ" – кіруючая кампанія холдынга").
Дзяржаўны знак якасці быў заснаваны прэзідэнцкім указам у 2024 годзе. Па дызайне ён падобны на знак якасці СССР: пяцівугольнік чырвонага колеру, у цэнтры якога размешчана стылізаваная выява перавернутай літары "К" і надпіс "Беларусь".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"