https://bel.sputnik.by/20260120/zakharava--akulovch-abmerkaval-medyyakampanyu-sd-1103597672.html
Захарава і Акуловіч абмеркавалі медыякампанію СД
Захарава і Акуловіч абмеркавалі медыякампанію СД
Sputnik Беларусь
У лютым мінулага года на пасаду кіраўніка саюзнага медыяхолдынга была назначана расійская тэлежурналістка Кацярына Абрамава. 20.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-20T09:08+0300
2026-01-20T09:08+0300
2026-01-20T09:08+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
марыя захарава
мзс беларусі
навіны
палітыка
грамадства
смі
медыяхолдынг
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/13/1103593840_0:126:1065:725_1920x0_80_0_0_825d9ba332fc2f24a8d7709852eca503.jpg
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Маскве Ірына Акуловіч і афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краін у інфармацыйнай сферы, у тым ліку станаўленне саюзнага медыяхолдынга, паведамляе беларускае дыппрадстаўніцтва ў Расіі.Адзначаецца, што ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў інфармацыйнай сферы і абмяняліся думкамі па асвятленні беларускіх тэм у расійскіх СМІ.Акрамя таго, паведамляецца, што Акуловіч і Захарава абазначылі тэрміны правядзення наступнага раунда кансультацый паміж МЗС па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння знешняй палітыкі і ўзаемадзеяння са СМІ, а таксама абмеркавалі асобныя аспекты рэфармавання саюзных сродкаў масавай інфармацыі і станаўленне медыякампаніі Саюзнай дзяржавы.Акуловіч была назначана саветнікам-пасланнікам пасольства Беларусі ў РФ у лістападзе 2025 года. Да гэтага яна з красавіка 2018 года ўзначальвала агенцтва БелТА – найстарэйшае інфармацыйнае агенцтва рэспублікі.Саюзны медыяхолдынгУпершыню аб магчымасці стварэння медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы загаварылі восенню 2021 года. Пытанне ўзняў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. З таго часу бакі працавалі над праектам. Пытанне неаднойчы ўносілася ў парадак дня Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.На гэты час прынята рашэнне, што ў медыякампанію СД увойдуць чатыры дзеючыя СМІ Саюзнай дзяржавы: гэта газета "Саюзнае Веча", газета "Саюз. Беларусь – Расія", часопіс "Саюзная дзяржава" і тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы ("Белрос"). Вяшчаць медыяхолдынг будзе на дзвюх мовах: рускай і беларускай. Яго галоўны офіс размесціцца ў расійскай сталіцы, а прадстаўніцтва – у Мінску. У лютым 2025 года на пасаду кіраўніка медыякампаніі Саюзнай дзяржавы была назначана Кацярына Абрамава.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250627/glaze-nfarmatsyynae-asyaroddze--galony-front-gbrydnay-vayny-1097674081.html
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/13/1103593840_0:0:1065:800_1920x0_80_0_0_fc07a6df03e0c435f8a3cc6a1c044992.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, марыя захарава, мзс беларусі, навіны , палітыка, грамадства, смі, медыяхолдынг, расія, беларусь
саюзная дзяржава, марыя захарава, мзс беларусі, навіны , палітыка, грамадства, смі, медыяхолдынг, расія, беларусь
Захарава і Акуловіч абмеркавалі медыякампанію СД
У лютым мінулага года на пасаду кіраўніка саюзнага медыяхолдынга была назначана расійская тэлежурналістка Кацярына Абрамава.
МІНСК, 20 сту – Sputnik. Саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Маскве Ірына Акуловіч і афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава абмеркавалі супрацоўніцтва дзвюх краін у інфармацыйнай сферы, у тым ліку станаўленне саюзнага медыяхолдынга, паведамляе беларускае дыппрадстаўніцтва ў Расіі.
"Саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Ірына Акуловіч правяла рабочую сустрэчу з дырэктарам дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Марыяй Захаравай", - гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у Telegram-канале пасольства напярэдадні.
Адзначаецца, што ўдзельнікі сустрэчы абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў інфармацыйнай сферы і абмяняліся думкамі па асвятленні беларускіх тэм у расійскіх СМІ.
Акрамя таго, паведамляецца, што Акуловіч і Захарава абазначылі тэрміны правядзення наступнага раунда кансультацый паміж МЗС па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння знешняй палітыкі і ўзаемадзеяння са СМІ, а таксама абмеркавалі асобныя аспекты рэфармавання саюзных сродкаў масавай інфармацыі і станаўленне медыякампаніі Саюзнай дзяржавы.
Акуловіч была назначана саветнікам-пасланнікам пасольства Беларусі ў РФ у лістападзе 2025 года. Да гэтага яна з красавіка 2018 года ўзначальвала агенцтва БелТА – найстарэйшае інфармацыйнае агенцтва рэспублікі.
Упершыню аб магчымасці стварэння медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы загаварылі восенню 2021 года. Пытанне ўзняў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. З таго часу бакі працавалі над праектам. Пытанне неаднойчы ўносілася ў парадак дня Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
На гэты час прынята рашэнне, што ў медыякампанію СД увойдуць чатыры дзеючыя СМІ Саюзнай дзяржавы: гэта газета "Саюзнае Веча", газета "Саюз. Беларусь – Расія", часопіс "Саюзная дзяржава" і тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы ("Белрос"). Вяшчаць медыяхолдынг будзе на дзвюх мовах: рускай і беларускай. Яго галоўны офіс размесціцца ў расійскай сталіцы, а прадстаўніцтва – у Мінску. У лютым 2025 года на пасаду кіраўніка медыякампаніі Саюзнай дзяржавы была назначана Кацярына Абрамава.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"