https://bel.sputnik.by/20260124/eabr-nflyatsyya-znzlasya--belarus--2025-godze-1103614166.html
ЕАБР: інфляцыя знізілася ў Беларусі ў 2025 годзе
ЕАБР: інфляцыя знізілася ў Беларусі ў 2025 годзе
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі паставіў перад Нацбанкам і ўрадам мэтавую задачу па абмежаванні інфляцыі ў 2026 годзе на ўзроўні не больш як 7%. 24.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-24T10:42+0300
2026-01-24T10:42+0300
2026-01-24T10:42+0300
еабр
эканоміка
інфляцыя
навіны
палітыка
беларусь
у беларусі
новы год – 2026
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/0c/1082763953_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_b5520507342d384f21c3c4d061d6e61e.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2025 года склала 6,8% і знізілася з 7% у лістападзе, гаворыцца ў чарговым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР)."Харчовая інфляцыя запаволілася да 9% (па выніках года. - Sputnik) пасля 9,9% месяцам раней. Гэта было абумоўлена істотным зніжэннем тэмпаў росту цэн на сезонную агародніну і садавіну – да 1,3% з 12,7% у лістападзе", - гаворыцца ў паведамленні аналітыкаў банка.Цэны на нехарчовыя тавары выраслі ў 2025 годзе на 3%, у той час як у лістападзе гэты паказчык складаў 2,8%.Што да паслуг, то інфляцыя ў гэтым сектары паскорылася да 8% з 7,7% у лістападзе. Базавая інфляцыя таксама павысілася – да 7,3% пасля 7% у лістападзе. Такім чынам было спынена яе зніжэнне, якое працягвалася чатыры месяцы запар, адзначылі ў банку.Раней у Беларусі былі ўстаноўлены паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе. Згодна з дакументам міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у студзені гэта 0,7% (у параўнанні са снежнем 2025-га), а на канец года – 7%.Гэта адпавядае тым планам, якія на 2026 год зацвердзіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, па якіх інфляцыя ў бягучым годзе не павінна перасягнуць 7%.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260116/natsbank-rastlumachy-kal--belarus-zyavtstsa-pershy-kryptabank-1103528385.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/01/0c/1082763953_181:0:2912:2048_1920x0_80_0_0_b1d3798a3725e7f6474e0d346e24d919.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еабр, эканоміка, інфляцыя, навіны , палітыка, беларусь, у беларусі, новы год – 2026
еабр, эканоміка, інфляцыя, навіны , палітыка, беларусь, у беларусі, новы год – 2026
ЕАБР: інфляцыя знізілася ў Беларусі ў 2025 годзе
Прэзідэнт Беларусі паставіў перад Нацбанкам і ўрадам мэтавую задачу па абмежаванні інфляцыі ў 2026 годзе на ўзроўні не больш як 7%.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Інфляцыя ў Беларусі па выніках 2025 года склала 6,8% і знізілася з 7% у лістападзе, гаворыцца ў чарговым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
"Харчовая інфляцыя запаволілася да 9% (па выніках года. - Sputnik) пасля 9,9% месяцам раней. Гэта было абумоўлена істотным зніжэннем тэмпаў росту цэн на сезонную агародніну і садавіну – да 1,3% з 12,7% у лістападзе", - гаворыцца ў паведамленні аналітыкаў банка.
Цэны на нехарчовыя тавары выраслі ў 2025 годзе на 3%, у той час як у лістападзе гэты паказчык складаў 2,8%.
Што да паслуг, то інфляцыя ў гэтым сектары паскорылася да 8% з 7,7% у лістападзе. Базавая інфляцыя таксама павысілася – да 7,3% пасля 7% у лістападзе. Такім чынам было спынена яе зніжэнне, якое працягвалася чатыры месяцы запар, адзначылі ў банку.
"На фоне высокай спажывецкай актыўнасці і павышэння стаўкі ПДВ у Расіі чакаем захаванне інфляцыі ў 2026 годзе паблізу абноўленага мэтавага арыенціра на ўзроўні 7%", - прагназіруюць спецыялісты фінустановы.
Раней у Беларусі былі ўстаноўлены паказчыкі штомесячнага дапушчальнага росту цэн у 2026 годзе. Згодна з дакументам міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, у студзені гэта 0,7% (у параўнанні са снежнем 2025-га), а на канец года – 7%.
Гэта адпавядае тым планам, якія на 2026 год зацвердзіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, па якіх інфляцыя ў бягучым годзе не павінна перасягнуць 7%.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"