https://bel.sputnik.by/20260124/nyametsk-deputat-zaklka-es-admovtstsa-ad-mpartu-gazu-z-zsha-1103615983.html
Нямецкі дэпутат заклікаў ЕС адмовіцца ад імпарту газу з ЗША
Нямецкі дэпутат заклікаў ЕС адмовіцца ад імпарту газу з ЗША
Sputnik Беларусь
У пачатку снежня 2025 года еўрапейскія краіны прынялі папярэдняе пагадненне аб адмове купляць газ у Расіі. 24.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-24T14:38+0300
2026-01-24T14:38+0300
2026-01-24T14:38+0300
германія
ес
еўропа
еўрасаюз
зша
навіны
газ
эканоміка
у свеце
імпарт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/13/1103586626_0:211:3072:1939_1920x0_80_0_0_bbcc87b337734ba5c32054896bdb5c29.jpg
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Еўрасаюзу трэба прапрацаваць пытанне адмовы ад імпарту энерганосьбітаў з ЗША, з такой заявай выступіла кіраўнік фракцыі "Зялёных" у Бундэстагу Катарына Дрэге ў эфіры тэлеканала ZDF.У прыватнасці, еўрапейскім краінам варта перастаць купляць у ЗША звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) з-за актыўных дзеянняў амерыканскіх улад у дачыненні да Грэнландыі.Летам 2025 года амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен падпісалі тарыфнае пагадненне аб пастаўках прыроднага газу. Згодна з дакументам, увесь тавар, які імпартуецца з Еўропы, ЗША абкладаюць 15-працэнтнымі пошлінамі. Акрамя таго, ЕС бярэ на сябе шэраг фінансавых абавязацельстваў, у тым ліку – на працягу трох гадоў закупляць у Амерыкі звадкаваны прыродны газ на агульную суму 750 млрд долараў.На думку нямецкага палітыка, гэтае рашэнне трэба перагледзець.Дрэге таксама адзначыла, што сваімі дзеяннямі ў дачыненні да Венесуэлы і заявамі аб планах далучыць Грэнландыю, Трамп парушае межы іншых краін, замахваецца на іх суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць."Нам, як ЕС, цяпер неабходна яснасць у тым, што мы не прымем такіх дзеянняў з боку Трампа", - падкрэсліла Дрэге.На яе думку, краіны Еўрасаюза павінны быць гатовы для контрмер супраць палітыкі Трампа, але пры гэтым заставацца адкрытымі для дыпламатычнага ўрэгулявання спрэчных сітуацый.У пачатку снежня 2025 года Брусель прыняў папярэдняе пагадненне па адмове ад імпарту газу з Расіі. Поўная забарона на імпарт газу з РФ пачне дзейнічаць з канца 2026 года, а забарона на імпарт трубаправоднага газу – з восені 2027 года. Паводле ацэнак экспертаў, калі Еўрасаюз цалкам адмовіцца купляць расійскі газ, ён недалічыцца больш за 17% свайго імпарту.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260119/lukashenka-eropa-nareshtse-zrazumela-dze-yae-shchastse-1103581838.html
германія
ес
еўропа
еўрасаюз
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/13/1103586626_160:0:2891:2048_1920x0_80_0_0_5810b79f645bd7901130132bb20c4fec.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
германія, ес, еўропа, еўрасаюз, зша, навіны , газ, эканоміка, у свеце, імпарт
германія, ес, еўропа, еўрасаюз, зша, навіны , газ, эканоміка, у свеце, імпарт
Нямецкі дэпутат заклікаў ЕС адмовіцца ад імпарту газу з ЗША
У пачатку снежня 2025 года еўрапейскія краіны прынялі папярэдняе пагадненне аб адмове купляць газ у Расіі.
МІНСК, 24 сту – Sputnik. Еўрасаюзу трэба прапрацаваць пытанне адмовы ад імпарту энерганосьбітаў з ЗША, з такой заявай выступіла кіраўнік фракцыі "Зялёных" у Бундэстагу Катарына Дрэге ў эфіры тэлеканала ZDF.
У прыватнасці, еўрапейскім краінам варта перастаць купляць у ЗША звадкаваны прыродны газ (ЗПГ) з-за актыўных дзеянняў амерыканскіх улад у дачыненні да Грэнландыі.
"Дадзеная залежнасць (ад імпарту ЗПГ. - Sputnik) небяспечная як з пункту гледжання эканамічнай, так і энергетычнай палітыкі", - заявіла Дрэге.
Летам 2025 года амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен падпісалі тарыфнае пагадненне аб пастаўках прыроднага газу. Згодна з дакументам, увесь тавар, які імпартуецца з Еўропы, ЗША абкладаюць 15-працэнтнымі пошлінамі. Акрамя таго, ЕС бярэ на сябе шэраг фінансавых абавязацельстваў, у тым ліку – на працягу трох гадоў закупляць у Амерыкі звадкаваны прыродны газ на агульную суму 750 млрд долараў.
На думку нямецкага палітыка, гэтае рашэнне трэба перагледзець.
Дрэге таксама адзначыла, што сваімі дзеяннямі ў дачыненні да Венесуэлы і заявамі аб планах далучыць Грэнландыю, Трамп парушае межы іншых краін, замахваецца на іх суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць.
"Нам, як ЕС, цяпер неабходна яснасць у тым, што мы не прымем такіх дзеянняў з боку Трампа", - падкрэсліла Дрэге.
На яе думку, краіны Еўрасаюза павінны быць гатовы для контрмер супраць палітыкі Трампа, але пры гэтым заставацца адкрытымі для дыпламатычнага ўрэгулявання спрэчных сітуацый.
У пачатку снежня 2025 года Брусель прыняў папярэдняе пагадненне па адмове ад імпарту газу з Расіі. Поўная забарона на імпарт газу з РФ пачне дзейнічаць з канца 2026 года, а забарона на імпарт трубаправоднага газу – з восені 2027 года. Паводле ацэнак экспертаў, калі Еўрасаюз цалкам адмовіцца купляць расійскі газ, ён недалічыцца больш за 17% свайго імпарту.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"