https://bel.sputnik.by/20260126/kryshtapovch-tramp-praz-savet-mru-khocha-atrymats-premyu-mru-1103763024.html
Крыштаповіч: Трамп праз Савет міру хоча атрымаць прэмію міру
Крыштаповіч: Трамп праз Савет міру хоча атрымаць прэмію міру
Sputnik Беларусь
Амерыканскі лідар навязвае міжнароднай супольнасці новае паняцце "здзелка" у процівагу паняццям "правы чалавека" і "дэмакратыя". 26.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-26T12:19+0300
2026-01-26T12:19+0300
2026-01-26T12:19+0300
беларусь
у беларусі
мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь
саюзная дзяржава
спецаперацыя
зша
дональд трамп
палітыка
бяспека
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/17/1103706493_0:0:1952:1099_1920x0_80_0_0_52f063f48a7c05975ea5266d8b579e6a.jpg
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Надыходзяць новыя геапалітычныя часы, у якіх усім давядзецца жыць і дзейнічаць, заявіў доктар філасофскіх навук, прафесар Леў Крыштаповіч падчас круглага стала "Саюзная дзяржава ў новых геапалітычных умовах" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.На яго думку, гэта новае паняцце азначае, што ідзе адмова некаторых лідараў ад ранейшай сістэмы міжнародных адносін, якія Захад раней заўсёды бачыў праз такія паняцці, як "правы чалавека" і "дэмакратыя".Цяпер, як адзначыў Крыштаповіч, Захад шмат у чым пераходзіць да цынічнага разумення сучаснай міжнароднай рэчаіснасці.Пры гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо адкрыта заявіў, што сваю мараль ён лічыць мараллю для ўсіх. Таксама паняцце "здзелкі" азначае, што Захад хоча захаваць сваю гегемонію і аднапалярны свет.На думку Крыштаповіча, на гэтым фоне Саюзная дзяржава знаходзіцца ў моманце, калі неабходна вызначацца, як далей дзейнічаць у гэтай новай рэальнасці. Магчыма, гэтая рэальнасць яшчэ не набыла ўстойлівага характару, але тэндэнцыі відавочныя.Эксперт мяркуе, што з гэтай прычыны трэба прыйсці ўжо да завяршэння саюзнага будаўніцтва. Саюзная дзяржава павінна прадстаўляць паўнацэнны суб'ект міжнародных адносін. Не варта забываць і пра тое, што гэтая інтэграцыйнае фарміраванне грунтуецца на ідэі шматпалярнага свету.Што да Савета міру, то Трамп, хутчэй за ўсё, жадае забраць тыя ролі, якія лічацца прэрагатывай ААН, у тым ліку Савета бяспекі.Крыштаповіч не выключае, што гэты Савет міру Трамп арганізуе, бо яму не прысудзілі Нобелеўскую прэмію міру."Можа быць, гэты Савет міру прысудзіць яму прэмію міру. А чаму не? Ён – старшыня гэтага Савета", - растлумачыў прафесар.Вяртаючыся да тэмы здзелкі, эксперт звярнуў увагу, што з такім падыходам згодны не ўсе лідары еўрапейскіх краін. Больш за тое, прынцып здзелкі не вырашыць пытанне па Украіне. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней дакладна заявіў, што трэба ліквідаваць першапрычыны канфлікту. Першапачатковыя прычыны звязаны з тым, што з Украіны спрабавалі зрабіць антыРасію. Здзелка такую прычыну не ліквідуе.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260120/laro-nata-znakhodztstsa--glybokm-kryzse-1103613232.html
беларусь
зша
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/17/1103706493_167:0:1902:1301_1920x0_80_0_0_3c757bc7a8b989c1037726ea3ffaf32f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, саюзная дзяржава, спецаперацыя, зша, дональд трамп, палітыка, бяспека, у свеце, меркаванне, леў крыштаповіч
беларусь, у беларусі, мультымедыйны прэс-цэнтр sputnik беларусь, саюзная дзяржава, спецаперацыя, зша, дональд трамп, палітыка, бяспека, у свеце, меркаванне, леў крыштаповіч
Крыштаповіч: Трамп праз Савет міру хоча атрымаць прэмію міру
Амерыканскі лідар навязвае міжнароднай супольнасці новае паняцце "здзелка" у процівагу паняццям "правы чалавека" і "дэмакратыя".
МІНСК, 26 сту – Sputnik. Надыходзяць новыя геапалітычныя часы, у якіх усім давядзецца жыць і дзейнічаць, заявіў доктар філасофскіх навук, прафесар Леў Крыштаповіч падчас круглага стала "Саюзная дзяржава ў новых геапалітычных умовах" у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.
"Калі паспрабаваць нейкім ключавым тэрмінам вызначыць гэтыя новыя геапалітычныя ўмовы, я б выкарыстаў такі тэрмін, як "здзелка". Здзелка цяпер скрозь і ўсюды. Здзелка па Украіне, здзелка па Блізкім Усходзе, здзелка па Грэнландыі", - адзначыў эксперт.
На яго думку, гэта новае паняцце азначае, што ідзе адмова некаторых лідараў ад ранейшай сістэмы міжнародных адносін, якія Захад раней заўсёды бачыў праз такія паняцці, як "правы чалавека" і "дэмакратыя".
Цяпер, як адзначыў Крыштаповіч, Захад шмат у чым пераходзіць да цынічнага разумення сучаснай міжнароднай рэчаіснасці.
"Гэта значыць адбываецца працэс адмовы ад сістэмы міжнароднага права, прынцыпаў і мэт статута ААН, якия больш-менш прызнаюцца ўсіми", - сказаў ён.
Пры гэтым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ужо адкрыта заявіў, што сваю мараль ён лічыць мараллю для ўсіх. Таксама паняцце "здзелкі" азначае, што Захад хоча захаваць сваю гегемонію і аднапалярны свет.
На думку Крыштаповіча, на гэтым фоне
Саюзная дзяржава знаходзіцца ў моманце, калі неабходна вызначацца, як далей дзейнічаць у гэтай новай рэальнасці. Магчыма, гэтая рэальнасць яшчэ не набыла ўстойлівага характару, але тэндэнцыі відавочныя.
Эксперт мяркуе, што з гэтай прычыны трэба прыйсці ўжо да завяршэння саюзнага будаўніцтва. Саюзная дзяржава павінна прадстаўляць паўнацэнны суб'ект міжнародных адносін. Не варта забываць і пра тое, што гэтая інтэграцыйнае фарміраванне грунтуецца на ідэі шматпалярнага свету.
Што да Савета міру, то Трамп, хутчэй за ўсё, жадае забраць тыя ролі, якія лічацца прэрагатывай ААН, у тым ліку Савета бяспекі.
"Савет міру – гэта такая назойлівая ідэя Дональда Трампа… Ён хоча сябе зрабіць вялікім міратворцам і заявіць аб тым, што ўсё залежыць ад яго, а значыць, ён з’яўляецца старшынёй фактычна сусветнай супольнасці і вырашае ўсё сам", - канстатаваў эксперт.
Крыштаповіч не выключае, што гэты Савет міру Трамп арганізуе, бо яму не прысудзілі Нобелеўскую прэмію міру.
"Можа быць, гэты Савет міру прысудзіць яму прэмію міру. А чаму не? Ён – старшыня гэтага Савета", - растлумачыў прафесар.
Вяртаючыся да тэмы здзелкі, эксперт звярнуў увагу, што з такім падыходам згодны не ўсе лідары еўрапейскіх краін. Больш за тое, прынцып здзелкі не вырашыць пытанне
па Украіне. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін раней дакладна заявіў, што трэба ліквідаваць першапрычыны канфлікту. Першапачатковыя прычыны звязаны з тым, што з Украіны спрабавалі зрабіць антыРасію. Здзелка такую прычыну не ліквідуе.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"