https://bel.sputnik.by/20260127/lukashenka-zapatrabava-perafarmatavats-pratsu-z-nvestaram-z-ktaya-1103800398.html
Лукашэнка запатрабаваў перафарматаваць працу з інвестарамі з Кітая
Лукашэнка запатрабаваў перафарматаваць працу з інвестарамі з Кітая
Sputnik Беларусь
Урад паведамляе аб росце кітайскіх інвестыцый у Беларусь, але пры гэтым у дырэктыву закладваліся больш высокія паказчыкі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. 27.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-27T14:05+0300
2026-01-27T14:05+0300
2026-01-27T14:05+0300
кітай
кнр
аляксандр лукашэнка
беларусь
у беларусі
у свеце
палітыка
эканоміка
інвестыцыі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/1b/1103792638_0:0:2401:1350_1920x0_80_0_0_899c8b70c9e4df636d5f3d60baff613e.jpg
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці перагляду інвестыцыйнага напрамку ў супрацоўніцтве з Кітаем, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.Адпаведную заяву прэзідэнт зрабіў на нарадзе па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Кітаем.Ён дадаў, што ўрад Беларусі таксама паведамляе аб росце кітайскіх інвестыцый у рэспубліку – за дзевяць месяцаў мінулага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года яны павялічыліся больш як у два з паловай разы і склалі $443 млн.Аднак, паводле слоў прэзідэнта, у дырэктыву (аб развіцці адносін з Кітаем. - Sputnik) былі закладзены больш амбіцыйныя паказчыкі – не менш як паўмільярда долараў штогод і не менш як $150 млн прамых інвестыцый у кожную вобласць і Мінск."Калі бачыш лічбы прамых кітайскіх інвестыцый па абласцях (Віцебская – $1 млн, Гродзенская – $100 тыс за пяцігодку), адразу зразумела, хто як працуе. Але не па Кітаі – у прынцыпе", - адзначыў прэзідэнт.Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў прысутных, ці ўсё зроблена для таго, каб кітайскія інвестары "беглі да нас па Шаўковым шляху".Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны некалькі дзясяткаў кітайскіх кампаній, і новае кіраўніцтва парка разам з урадам павінны садзейнічаць паскоранаму запуску ўсіх запланаваных праектаў і дасягненню іх праектнай магутнасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260127/lukashenka-knr-dlya-belarus--nayvazhneyshy-punkt-apory-1103788626.html
кітай
кнр
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/1b/1103792638_300:0:2100:1350_1920x0_80_0_0_1e948d4f297317a16ab7eaa0085aa3ea.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
кітай, кнр, аляксандр лукашэнка, беларусь, у беларусі, у свеце, палітыка, эканоміка, інвестыцыі, навіны
кітай, кнр, аляксандр лукашэнка, беларусь, у беларусі, у свеце, палітыка, эканоміка, інвестыцыі, навіны
Лукашэнка запатрабаваў перафарматаваць працу з інвестарамі з Кітая
Урад паведамляе аб росце кітайскіх інвестыцый у Беларусь, але пры гэтым у дырэктыву закладваліся больш высокія паказчыкі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці перагляду інвестыцыйнага напрамку ў супрацоўніцтве з Кітаем, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.
Адпаведную заяву прэзідэнт зрабіў на нарадзе па пытаннях развіцця супрацоўніцтва з Кітаем.
"Патрабуецца перафарматаваць інвестыцыйны напрамак. Кітайскія ўкладанні за мяжу ставяць рэкорды, асабліва ў краіны "Пояса і шляху", - сказаў Лукашэнка.
Ён дадаў, што ўрад Беларусі таксама паведамляе аб росце кітайскіх інвестыцый у рэспубліку – за дзевяць месяцаў мінулага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года яны павялічыліся больш як у два з паловай разы і склалі $443 млн.
Аднак, паводле слоў прэзідэнта, у дырэктыву (аб развіцці адносін з Кітаем. - Sputnik) былі закладзены больш амбіцыйныя паказчыкі – не менш як паўмільярда долараў штогод і не менш як $150 млн прамых інвестыцый у кожную вобласць і Мінск.
"Калі бачыш лічбы прамых кітайскіх інвестыцый па абласцях (Віцебская – $1 млн, Гродзенская – $100 тыс за пяцігодку), адразу зразумела, хто як працуе. Але не па Кітаі – у прынцыпе", - адзначыў прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся ў прысутных, ці ўсё зроблена для таго, каб кітайскія інвестары "беглі да нас па Шаўковым шляху".
Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў індустрыяльным парку "Вялікі камень" зарэгістраваны некалькі дзясяткаў кітайскіх кампаній, і новае кіраўніцтва парка разам з урадам павінны садзейнічаць паскоранаму запуску ўсіх запланаваных праектаў і дасягненню іх праектнай магутнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"