https://bel.sputnik.by/20260127/matsyuk-pershy-tank-dlya-muzeya-ab-praryve-blakady-lenngrada-padnyal-yashche--2003-m-1103803417.html
Мацюк: першы танк для музея аб прарыве блакады Ленінграда паднялі яшчэ ў 2003-м
Мацюк: першы танк для музея аб прарыве блакады Ленінграда паднялі яшчэ ў 2003-м
Sputnik Беларусь
Беларускі пошукавік Ігар Мацюк расказаў радыё Sputnik, як па лясах і балотах вядзецца пошук ваеннай тэхнікі для Музея абароны Ленінграда і будучага музея... 27.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-27T14:58+0300
2026-01-27T14:58+0300
2026-01-27T14:58+0300
радыё
радыё
блакада
ленінград
расія
ссср
гісторыя
вялікая айчынная вайна
меркаванне
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/1b/1103779462_59:306:1221:960_1920x0_80_0_0_349476c6c4df95886e485391e927ea1a.jpg
Матюк: Все, кто пережил блокаду, празднуют именно её прорыв
Sputnik Беларусь
Матюк: Все, кто пережил блокаду, празднуют именно её прорыв
Зняцце блакады Ленінграда – поўнае вызваленне горада ад фашысцкай блакады адбылося 27 студзеня 1944 года падчас Ленінградска-Наўгародскай аперацыі. Блакада доўжылася 872 дні (з 8 верасня 1941 года), у выніку сотні тысяч жыхароў горада загінулі ад голаду і абстрэлаў.На тэрыторыі цяперашняга Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбурга 7 мая 1985 года каля Ладажскага моста быў адкрыты музей-дыярама "Прорыв блокады Ленинграда", а ў 1990 годзе на базе дыярамы быў створаны мемарыяльны музей-запаведнік, куды ўвайшлі памятныя месцы "Невский пятачок" і "Синявинские высоты".Асноўная экспазіцыя музея – дыярама, якая ў дэталях паказвае аперацыю "Искра" па прарыве блакады, праведзеную ў студзені 1943 года.Перад музеем размешчана ўнікальная выстава ваенна-баявой тэхнікі, дзе можна ўбачыць рэдкія экземпляры танкаў Вялікай Айчыннай вайны, якія прымалі ўдзел у дзеяннях прарыву блакады 1941-1944 гг. Гэта танкі КВ-1, Т-26, Т-38, БТ-5 і іншыя.На плошчы перад дыярамай у 2018 годзе быў адкрыты музей-панарама "Прорыв", прысвечаны Неўскаму пятачку, які ўтрымліваўся Ленінградскім фронтам з верасня 1941 па люты 1943 як мэтавы ўчастак прарыву блакады.Пад’ёмам танка КВ-1 на знакамітым Неўскім Пятачку ў 2003 годзе з глыбіні 11 м займалася беларуская каманда пошукавікаў пад кіраўніцтвам Ігара Мацюка. Гэты танк стаў першым экспанатам вялізнага комплексу "Прорыв Блокады Ленинграда".Паднімаючы танк, пошукавікі аказаліся пад 300-метровай крыгай, якая прыйшла з Ладагі, у іх амаль скончылася паветра, але ў той раз камандзе проста пашанцавала – з-пад крыгі атрымалася выбрацца, распавядае субяседнік Sputnik.Па рашэнні прэзідэнта Расіі на гэтым месцы, дзе зараз размешчана дыярама, разам з Музеем абароны Ленінграда будзе пабудаваны Музей пошукавага руху, якому спатрэбяцца новыя экспанаты."Мяне просяць знайсці экспанаты. І не толькі мяне, адпаведна, а ўсіх пошукавікаў. І зараз у пошукавага руху з’явіцца нават як бы свой музей на вось гэтым галоўным месцы прарыву блакады Ленінграда ў 43-м годзе. Гэта будуць самыя-самыя танкі баявыя, пашкоджаныя машыны, самалёты, якія прайшлі, як вось у дыяраме цяпер. А дыяраму трэба наведаць. Яна рэальна прыгожая. Там нават мой танк, які я падняў біты, і ў мяне спыталі, ну куды яго падзець біты? Я кажу, зрабіце дыяраму, як на Сапун-Гары. Гэта я сказаў там 25 гадоў таму. Дыярама ёсць, і вось зараз будзе будавацца вось гэты новы музей абароны Ленінграда і ў тым ліку музей пошукавага руху. Таму я вось тут з новымі сіламі кінуўся ў лясы, у балоты. 59 гадоў, а я яшчэ ныраю", - расказвае Мацюк.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
ленінград
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/1b/1103779462_0:0:1280:960_1920x0_80_0_0_af6c1b2b2b728eef1b0815a784c8cbba.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
радыё, блакада, ленінград, расія, ссср, гісторыя, вялікая айчынная вайна, меркаванне, беларусь, ваенная тэхніка, пошукавік, аудио, ігар мацюк
радыё, блакада, ленінград, расія, ссср, гісторыя, вялікая айчынная вайна, меркаванне, беларусь, ваенная тэхніка, пошукавік, аудио, ігар мацюк
Мацюк: першы танк для музея аб прарыве блакады Ленінграда паднялі яшчэ ў 2003-м
Беларускі пошукавік Ігар Мацюк расказаў радыё Sputnik, як па лясах і балотах вядзецца пошук ваеннай тэхнікі для Музея абароны Ленінграда і будучага музея пошукавага руху, які ствараецца па даручэнні прэзідэнта Расіі.
Зняцце блакады Ленінграда – поўнае вызваленне горада ад фашысцкай блакады адбылося 27 студзеня 1944 года падчас Ленінградска-Наўгародскай аперацыі. Блакада доўжылася 872 дні (з 8 верасня 1941 года), у выніку сотні тысяч жыхароў горада загінулі ад голаду і абстрэлаў.
На тэрыторыі цяперашняга Кіраўскага раёна Санкт-Пецярбурга 7 мая 1985 года каля Ладажскага моста быў адкрыты музей-дыярама "Прорыв блокады Ленинграда", а ў 1990 годзе на базе дыярамы быў створаны мемарыяльны музей-запаведнік, куды ўвайшлі памятныя месцы "Невский пятачок" і "Синявинские высоты".
Асноўная экспазіцыя музея – дыярама, якая ў дэталях паказвае аперацыю "Искра" па прарыве блакады, праведзеную ў студзені 1943 года.
Перад музеем размешчана ўнікальная выстава ваенна-баявой тэхнікі, дзе можна ўбачыць рэдкія экземпляры танкаў Вялікай Айчыннай вайны, якія прымалі ўдзел у дзеяннях прарыву блакады 1941-1944 гг. Гэта танкі КВ-1, Т-26, Т-38, БТ-5 і іншыя.
На плошчы перад дыярамай у 2018 годзе быў адкрыты музей-панарама "Прорыв", прысвечаны Неўскаму пятачку, які ўтрымліваўся Ленінградскім фронтам з верасня 1941 па люты 1943 як мэтавы ўчастак прарыву блакады.
Пад’ёмам танка КВ-1 на знакамітым Неўскім Пятачку ў 2003 годзе з глыбіні 11 м займалася беларуская каманда пошукавікаў пад кіраўніцтвам Ігара Мацюка. Гэты танк стаў першым экспанатам вялізнага комплексу "Прорыв Блокады Ленинграда".
"Мой танк стаў першым экспанатам, які я дастаў у 2003 годзе, танк КВ-1 "Клим Ворошилов" дасталі маленькай камандай беларускай і падарылі гэтаму месцу. І на гэтым месцы сфарміраваўся музей", - успамінае Мацюк.
Паднімаючы танк, пошукавікі аказаліся пад 300-метровай крыгай, якая прыйшла з Ладагі, у іх амаль скончылася паветра, але ў той раз камандзе проста пашанцавала – з-пад крыгі атрымалася выбрацца, распавядае субяседнік Sputnik.
Па рашэнні прэзідэнта Расіі на гэтым месцы, дзе зараз размешчана дыярама, разам з Музеем абароны Ленінграда будзе пабудаваны Музей пошукавага руху, якому спатрэбяцца новыя экспанаты.
"Мяне просяць знайсці экспанаты. І не толькі мяне, адпаведна, а ўсіх пошукавікаў. І зараз у пошукавага руху з’явіцца нават як бы свой музей на вось гэтым галоўным месцы прарыву блакады Ленінграда ў 43-м годзе. Гэта будуць самыя-самыя танкі баявыя, пашкоджаныя машыны, самалёты, якія прайшлі, як вось у дыяраме цяпер. А дыяраму трэба наведаць. Яна рэальна прыгожая. Там нават мой танк, які я падняў біты, і ў мяне спыталі, ну куды яго падзець біты? Я кажу, зрабіце дыяраму, як на Сапун-Гары. Гэта я сказаў там 25 гадоў таму. Дыярама ёсць, і вось зараз будзе будавацца вось гэты новы музей абароны Ленінграда і ў тым ліку музей пошукавага руху. Таму я вось тут з новымі сіламі кінуўся ў лясы, у балоты. 59 гадоў, а я яшчэ ныраю", - расказвае Мацюк.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"