https://bel.sputnik.by/20260127/putsn-uskla-kvetk-da-manumenta-rubezhnyy-kamen-na-neskm-pyatachku-1103803743.html
Пуцін усклаў кветкі да манумента "Рубежный камень" на Неўскім пятачку
Пуцін усклаў кветкі да манумента "Рубежный камень" на Неўскім пятачку
Sputnik Беларусь
Расійскі лідар у аўторак прымае ўдзел у мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных поўнаму зняццю блакады Ленінграда, якое адбылося 27 студзеня 1944 года. 27.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-27T15:22+0300
2026-01-27T15:22+0300
2026-01-27T18:06+0300
уладзімір пуцін
блакада
ленінград
навіны
расія
ссср
палітыка
грамадства
бяспека
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/1b/1103802928_0:77:2606:1543_1920x0_80_0_0_a9bada8ad0e77dd7bb8ec15c9ee1b968.jpg
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін усклаў кветкі да манумента "Рубежный камень" на Неўскім пятачку ў дзень 82-й гадавіны зняцця блакады Ленінграда, паведамляе РІА Навіны.Кіраўнік дзяржавы па традыцыі 27 студзеня наведвае Санкт-Пецярбург, каб прыняць удзел у мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных поўнаму зняццю блакады Ленінграда, якая лічыцца адной з самых драматычных падзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.У гэтым годзе прэзідэнт РФ наведаў мемарыяльны комплекс на Неўскім пятачку, дзе ўсклаў да помніка "Рубежный камень" букет чырвоных руж, перавязаны жалобнай чорнай стужкай.Сімвал мужнасці і гераізмуНеўскі пятачок – так умоўна абазначаецца плацдарм на левым беразе Нявы, які стаў сімвалам мужнасці, гераізму і самаахвяравання савецкіх воінаў.Помнік "Рубежный камень" на Неўскім пятачку быў адкрыты 12 верасня 1972 года ў памяць аб больш як 60 тыс герояў, якія аддалі жыццё, ратуючы блакадны Ленінград.Манумент зроблены ў выглядзе двух кубоў – чыгуннага і гранітнага, на абеліску маюцца металічныя радкі з верша Роберта Раждзественскага: "Вы, жывыя, ведайце, што з гэтай зямлі мы сысці не хацелі і не сышлі. Мы стаялі да смерці ля цёмнай Нявы. Мы загінулі, каб жылі вы".У мінулым годзе 27 студзеня Пуцін, акрамя Неўскага пятачка, наведваў Піскароўскія мемарыяльныя могілкі, дзе ўсклаў кветкі да манумента "Мать-Родина". На Піскароўскіх могілках пахаваны больш за 420 тыс жыхароў Ленінграда, якія загінулі падчас блакады, а таксама больш за 70 воінаў, якія абаранялі горад.Блакада Ленінграда фашыстамі доўжылася 872 дні, яна пачалася 8 верасня 1941 года і была поўнасцю знята 27 студзеня 1944 года. Легендарная "Дорога жизни" з’явілася 18 студзеня 1943 года ў выніку аперацыі "Искра".Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260127/matsvenka-blakadny-lenngrad-sta-dlya-syago-svetu-smvalam-lyubv-da-radzmy-1103787931.html
ленінград
расія
санкт-пецярбург
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/01/1b/1103802928_0:47:2606:2002_1920x0_80_0_0_2fe64fdba4c48bebc67ce92e0df32aee.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, блакада, ленінград, навіны , расія, ссср, палітыка, грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, санкт-пецярбург, відэа
уладзімір пуцін, блакада, ленінград, навіны , расія, ссср, палітыка, грамадства, бяспека, гісторыя, вялікая айчынная вайна, санкт-пецярбург, відэа
Пуцін усклаў кветкі да манумента "Рубежный камень" на Неўскім пятачку
15:22 27.01.2026 (абноўлена: 18:06 27.01.2026) Расійскі лідар у аўторак прымае ўдзел у мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных поўнаму зняццю блакады Ленінграда, якое адбылося 27 студзеня 1944 года.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін усклаў кветкі да манумента "Рубежный камень" на Неўскім пятачку ў дзень 82-й гадавіны зняцця блакады Ленінграда, паведамляе
РІА Навіны.
Кіраўнік дзяржавы па традыцыі 27 студзеня наведвае Санкт-Пецярбург, каб прыняць удзел у мемарыяльных мерапрыемствах, прысвечаных поўнаму зняццю блакады Ленінграда, якая лічыцца адной з самых драматычных падзей у гады Вялікай Айчыннай вайны.
У гэтым годзе прэзідэнт РФ наведаў мемарыяльны комплекс на Неўскім пятачку, дзе ўсклаў да помніка "Рубежный камень" букет чырвоных руж, перавязаны жалобнай чорнай стужкай.
Сімвал мужнасці і гераізму
Неўскі пятачок – так умоўна абазначаецца плацдарм на левым беразе Нявы, які стаў сімвалам мужнасці, гераізму і самаахвяравання савецкіх воінаў.
Помнік "Рубежный камень" на Неўскім пятачку быў адкрыты 12 верасня 1972 года ў памяць аб больш як 60 тыс герояў, якія аддалі жыццё, ратуючы блакадны Ленінград.
Манумент зроблены ў выглядзе двух кубоў – чыгуннага і гранітнага, на абеліску маюцца металічныя радкі з верша Роберта Раждзественскага: "Вы, жывыя, ведайце, што з гэтай зямлі мы сысці не хацелі і не сышлі. Мы стаялі да смерці ля цёмнай Нявы. Мы загінулі, каб жылі вы".
У мінулым годзе 27 студзеня Пуцін, акрамя Неўскага пятачка, наведваў Піскароўскія мемарыяльныя могілкі, дзе ўсклаў кветкі да манумента "Мать-Родина". На Піскароўскіх могілках пахаваны больш за 420 тыс жыхароў Ленінграда, якія загінулі падчас блакады, а таксама больш за 70 воінаў, якія абаранялі горад.
Блакада Ленінграда фашыстамі доўжылася 872 дні, яна пачалася 8 верасня 1941 года і была поўнасцю знята 27 студзеня 1944 года. Легендарная "Дорога жизни" з’явілася 18 студзеня 1943 года ў выніку аперацыі "Искра".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"