Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Выстава ў гонар гадавіны зняцця блакады Ленінграда адкрылася ў Мінску

© Sputnik / Алина РубановаВыстава ў гонар гадавіны зняцця блакады Ленінграда адкрылася ў Мінску
Выстава ў гонар гадавіны зняцця блакады Ленінграда адкрылася ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2026
Падпісацца
Беларускі гісторык Уладзімір Ліхадзедаў перадаў Нацыянальнаму гістарычнаму музею на вечнае захоўванне частку асабістай калекцыі часоў блакаднага Ленінграда.
МІНСК, 27 сту – Sputnik. Выстава ў гонар гадавіны зняцця поўнай блакады Ленінграда адкрылася ў Доме-музеі I з’езда РСДРП, перадае карэспандэнт Sputnik.
На выстаўцы прадстаўлены экспанаты з фондавых калекцый Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і матэрыялы беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава: прадметы побыту жыхароў, канцылярскія прылады, выдадзеныя ў 1943 годзе паштоўкі, прысвечаныя партызанскай вайне, і многае іншае.
Выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Расіі ў Беларусі.
© Sputnik / Алина Рубанова
Выставка в честь годовщины снятия блокады Ленинграда открылась в Минске - Sputnik Беларусь
1/4
© Sputnik / Алина Рубанова
Выставка в честь годовщины снятия блокады Ленинграда открылась в Минске - Sputnik Беларусь
2/4
© Sputnik / Алина Рубанова
Выставка в честь годовщины снятия блокады Ленинграда открылась в Минске - Sputnik Беларусь
3/4
© Sputnik / Алина Рубанова
Выставка в честь годовщины снятия блокады Ленинграда открылась в Минске - Sputnik Беларусь
4/4
1/4
2/4
3/4
4/4
Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмой падкрэсліў, што Дом-музей І з’езда РСДРП у якасці пляцоўкі для выстаўкі выбраны не выпадкова.
"Па-першае, тут зараджаўся дух Савецкага Саюза, праходзіў І з’езд РСДРП. Па-другое, гэты дом знаходзіцца каля, напэўна, самага святога месца на Зямлі – стэлы Перамогі", - сказаў Храмой.
Ён падкрэсліў, што ўсё, што датычыцца Расіі, цесна звязана з лёсам Беларусі.
"Калі Беларусь увайшла ў склад Расійскай імперыі, Пецярбург стаў горадам, дзе збіралася ўся беларуская інтэлігенцыя. І ў часы блакады, і зараз, у сучасным Санкт-Пецярбургу, жыве вельмі шмат беларусаў", - адзначыў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея.
У сваю чаргу гісторык Уладзімір Ліхадзедаў расказаў карэспандэнту Sputnik, што элементы калекцыі ім збіраліся па ўсім былым СССР.
"Тут знаходзяцца рэчы, якія разам з людзьмі перажылі блакаду: пісьмовыя прылады, алоўкі, ручкі, чарніліцы, рэчы ленінградскага фатографа, кнігі. Калекцыя збіралася па крупінках. Мы вырашылі паказаць гэтую трагедыю і, у той жа час, Перамогу савецкага народа", - адзначыў ён.
У рамках выставы Ліхадзедаў перадаў Нацыянальнаму гістарычнаму музею на вечнае захоўванне матэрыялы з асабістай калекцыі часоў блакаднага Ленінграда.
© Sputnik / Алина Рубанова
Выставка в честь годовщины снятия блокады Ленинграда открылась в Минске - Sputnik Беларусь
1/4
© Sputnik / Алина Рубанова
Выставка в честь годовщины снятия блокады Ленинграда открылась в Минске - Sputnik Беларусь
2/4
© Sputnik / Алина Рубанова
Выставка в честь годовщины снятия блокады Ленинграда открылась в Минске - Sputnik Беларусь
3/4
© Sputnik / Алина Рубанова
Выставка в честь годовщины снятия блокады Ленинграда открылась в Минске - Sputnik Беларусь
4/4
1/4
2/4
3/4
4/4
Частка калекцыі была перададзена ў 2021 годзе прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. Сярод перададзеных расійскаму лідару экспанатаў дзве гістарычныя кнігі Ліхадзеева "Блакада" і "75 гадоў Перамогі", а таксама калекцыя архіўных матэрыялаў, прысвечаная зняццю блакады Ленінграда.
У рамках выставы Ліхадзедаў анансаваў адкрыццё 18 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі ўнікальнай выставы, прысвечанай 110-годдзю Нарачанскай аперацыі, пад назвай "Выратаванне Еўропы".
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Жыхары блакаднага горада набіраюць ваду з прабітага пры абстрэле вадаправода - Sputnik Беларусь, 1920, 27.01.2026
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Расія ўдзячна Беларусі за памяць аб трагедыі блакаднага Ленінграда
Стужка навiн
0