https://bel.sputnik.by/20260128/savet-federatsy-ratyfkava-pagadnenne-z-mnskam-ab-abarone-ad-zneshnyaga-prasledavannya-1103832640.html
Савет федэрацыі ратыфікаваў пагадненне з Мінскам аб абароне ад знешняга праследавання
Савет федэрацыі ратыфікаваў пагадненне з Мінскам аб абароне ад знешняга праследавання
Sputnik Беларусь
Пагадненне накіравана на супрацоўніцтва бакоў у мэтах абароны грамадзян і забеспячэння гарантый іх праў і свабод у сувязі з неабгрунтаваным крымінальным... 28.01.2026, Sputnik Беларусь
2026-01-28T15:09+0300
2026-01-28T15:09+0300
2026-01-28T15:09+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
беларусь
расія
савет федэрацыі
навіны
грамадства
бяспека
палітыка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/03/1085154973_0:188:2975:1861_1920x0_80_0_0_045ea7bf3757c3e2e1682cb4990649f0.jpg
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Сенатары ратыфікавалі пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю аб мерах па ўзаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага праследавання замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі.Беларускі бок гэтае пагадненне, якое было падпісана ў Маскве ў сакавіку 2025 года мінюстамі дзвюх краін, ужо ратыфікаваў. У верасні мінулага года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла адпаведны закон. Яго праект у парламент быў унесены Саветам міністраў.Дакумент заснаваны на прынцыпах міжнароднага права, якія датычацца дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам ААН. Размова ідзе ў тым ліку аб прынцыпах неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін і суверэннай роўнасці дзяржаў.Згодна з двухбаковым дагаворам, Масква і Мінск абавязваюцца сумесна змагацца з "негатыўнай тэндэнцыяй палітызацыі міжнароднага прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах".Пагадненнем таксама прадугледжана норма аб тым, што Расія і Беларусь павінны неадкладна інфармаваць адна адну і аказваць супрацьдзеянне ў выпадку атрымання інфармацыі аб незаконным праследаванні сваіх грамадзян.Асноўнымі органамі, якія будуць выконваць нормы пагаднення, вызначаны генеральныя пракуратуры Беларусі і Расіі.У дакуменце таксама сказана, што ратыфікацыя пагаднення адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаў і накіравана на недапушчэнне незаконнага крымінальнага праследавання грамадзян з боку іншых дзяржаў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20250916/sk-belarus--mgb-ktaya-padpsal-pagadnenne-ab-supratsontstve-1099933193.html
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e8/04/03/1085154973_123:0:2852:2047_1920x0_80_0_0_db53cbb6438d26bb6e76a3298339cf70.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, беларусь, расія, савет федэрацыі, навіны , грамадства, бяспека, палітыка
саюзная дзяржава, беларусь, расія, савет федэрацыі, навіны , грамадства, бяспека, палітыка
Савет федэрацыі ратыфікаваў пагадненне з Мінскам аб абароне ад знешняга праследавання
Пагадненне накіравана на супрацоўніцтва бакоў у мэтах абароны грамадзян і забеспячэння гарантый іх праў і свабод у сувязі з неабгрунтаваным крымінальным праследаваннем трэцімі бакамі.
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Сенатары ратыфікавалі пагадненне паміж Расіяй і Беларуссю аб мерах па ўзаемнай абароне грамадзян ад неабгрунтаванага праследавання замежнымі дзяржавамі і міжнароднымі органамі юстыцыі.
Беларускі бок гэтае пагадненне, якое было падпісана ў Маскве ў сакавіку 2025 года мінюстамі дзвюх краін, ужо ратыфікаваў. У верасні мінулага года Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла адпаведны закон. Яго праект у парламент быў унесены Саветам міністраў.
Дакумент заснаваны на прынцыпах міжнароднага права, якія датычацца дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам ААН. Размова ідзе ў тым ліку аб прынцыпах неўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін і суверэннай роўнасці дзяржаў.
Згодна з двухбаковым дагаворам, Масква і Мінск абавязваюцца сумесна змагацца з "негатыўнай тэндэнцыяй палітызацыі міжнароднага прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах".
Пагадненнем таксама прадугледжана норма аб тым, што Расія і Беларусь павінны неадкладна інфармаваць адна адну і аказваць супрацьдзеянне ў выпадку атрымання інфармацыі аб незаконным праследаванні сваіх грамадзян.
Асноўнымі органамі, якія будуць выконваць нормы пагаднення, вызначаны генеральныя пракуратуры Беларусі і Расіі.
У дакуменце таксама сказана, што ратыфікацыя пагаднення адпавядае інтарэсам дзвюх дзяржаў і накіравана на недапушчэнне незаконнага крымінальнага праследавання грамадзян з боку іншых дзяржаў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"