Перад чарговым пахаладаннем, якое скандынаўскі антыцыклон прынясе ў Беларусь ужо ў чацвер, многія гарады краіны, у тым ліку і сталіцу, зноў накрыла пухнатым снегам.Паводле прагнозаў Белгідрамета, 29 студзеня па ўсёй краіне чакаюцца снег і мокры снег, у многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца.І калі ў чацвер тэмпература ў Беларусі будзе вар’іравацца ад 0°С па поўдні краіны да –13°С па поўначы, то ўжо ў пятніцу да нас зноў прыйдуць маразы. У сярэднім па краіне будзе –10..–17°С, у паўднёвых раёнах месцамі –8..–9°С. Невялікі снег чакаецца толькі на поўдні, на астатняй тэрыторыі будзе без ападкаў. Яшчэ халадней стане ў апошні дзень студзеня – у ноч на 31-е чысло тэмпература месцамі апусціцца да –25°С, днём па краіне будзе –13..–19°С.Глядзіце на фота Sputnik, як беларуская сталіца застыла пад снегам у чаканні новай серыі маразоў.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Глядзіце, як выглядае заснежаны цэнтр Мінска і скаваная лёдам набярэжная Свіслачы ў аб’ектыве фотакарэспандэнта Sputnik.
Перад чарговым пахаладаннем, якое скандынаўскі антыцыклон прынясе ў Беларусь ужо ў чацвер, многія гарады краіны, у тым ліку і сталіцу, зноў накрыла пухнатым снегам.
Паводле прагнозаў Белгідрамета, 29 студзеня па ўсёй краіне чакаюцца снег і мокры снег, у многіх раёнах галалёд, на дарогах галалёдзіца.
І калі ў чацвер тэмпература ў Беларусі будзе вар’іравацца ад 0°С па поўдні краіны да –13°С па поўначы, то ўжо ў пятніцу да нас зноў прыйдуць маразы. У сярэднім па краіне будзе –10..–17°С, у паўднёвых раёнах месцамі –8..–9°С. Невялікі снег чакаецца толькі на поўдні, на астатняй тэрыторыі будзе без ападкаў. Яшчэ халадней стане ў апошні дзень студзеня – у ноч на 31-е чысло тэмпература месцамі апусціцца да –25°С, днём па краіне будзе –13..–19°С.
Глядзіце на фота Sputnik, як беларуская сталіца застыла пад снегам у чаканні новай серыі маразоў.