Боевая подготовка военнослужащих-контрактников на полигоне - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Мерц выключыў далучэнне Украіны да Еўрасаюза ў бліжэйшы час

© REUTERS Jonas WalzbergКанцлер Германіі Фрыдрых Мерц
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц - Sputnik Беларусь, 1920, 29.01.2026
Падпісацца
Падрыхтаваны ўкраінскім бокам план па ўрэгуляванні канфлікту прадугледжвае ўступленне Украіны ў Еўрасаюз 1 студзеня 2027 года.
МІНСК, 29 сту – Sputnik. Украіна не мае шансаў на хуткае ўваходжанне ў Еўрасаюз, заявіў канцлер Германіі Фрыдрых Мерц.
Каменціруючы вынікі першага ў гэтым годзе пасяджэння еўрапейскага савета кааліцыі, кіраўнік ФРГ падкрэсліў, што далучэнне Украіны да Еўрапейскага саюза да пачатку 2027 года выключана.
"Мы вельмі падрабязна абмяркоўвалі гэтую тэму з партнёрамі. І мы таксама сказалі амерыканцам, што далучэнне Украіны да ЕС 1 студзеня 2027 выключана. Гэтага не здарыцца", - цытуе Мерца агенцтва DPA.
Ён таксама ўдакладніў, што любая краіна, якая хоча стаць членам еўрапейскага аб’яднання, абавязана адпавядаць гэтак званым Капенгагенскім крытэрыям. Звычайна, каб выканаць гэтую ўмову, неабходна некалькі гадоў, дадаў Мерц.
На думку нямецкага канцлера, нават пры наяўнасці ва Украіны перспектывы ўступлення ў Еўрасаюз, далучэнне – гэта доўгатэрміновы працэс.
Акрамя таго, Мерц падкрэсліў, што перад ЕС зараз стаяць больш прыярытэтныя задачы, чым вырашэнне пытання аб уваходжанні Украіны ў аб’яднанне еўрапейскіх краін. У прыватнасці, размова ідзе аб трохбаковых перагаворах з удзелам Расіі, ЗША і Украіны аб урэгуляванні ўкраінскага крызісу.
"Мы знаходзімся ў самым цесным кантакце з амерыканскай і ўкраінскай дэлегацыямі. Мы ж і паперы пісалі разам. І добра, што, перш за ўсё, цяпер вядуцца прамыя перагаворы паміж Украінай і расійскім бокам. Мы падтрымліваем гэтыя перагаворы", - адзначыў канцлер ФР.
Раней газета Financial Times паведаміла, што варыянт мірнага ўрэгулявання, які падрыхтаваў і перадаў ЗША украінскі бок, мяркуе ўступленне ў Еўрасаюз з 1 студзеня 2027 года. У Бруселі заявілі аб падтрымцы мэт Кіева, хоць настолькі хуткі прыём Украіны ў ЕС будзе азначаць "перапісванне працэдур па ўступленні" ў аб’яднанне.
Не ўсе еўрапейскія краіны ўхваляюць далучэнне Украіны да Еўрасаюза. У прыватнасці, прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан неаднаразова заяўляў, што краіна будзе блакіраваць пытанні аб уваходжанні Украіны ў саюз.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Пресс-секретарь президента РФ Дмитрий Песков  - Sputnik Беларусь, 1920, 28.01.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Пяскоў: чарговыя перагаворы па Украіне запланаваны на 1 лютага
Стужка навiн
0