Справа №1946: 80 гадоў таму быў абвешчаны прысуд абвінавачаным "Мінскага Нюрнберга"

© Photo : Из фондов БГМИВОВ
Падпісацца
Як потым стане вядома з рассакрэчаных дакументаў савецкіх спецслужбаў, больш за ўсё нямецкія генералы баяліся, што да іх прыменяць смяротнае пакаранне праз павешанне.
Мінскі судовы працэс 1946 года, або "Мінскі Нюрнберг", працягваўся два тыдні – з 15 па 29 студзеня. Сёння спаўняецца роўна 80 гадоў з моманту абвяшчэння абвінаваўчага прыгавору ў дачыненні да 18 нацысцкіх злачынцаў.
Пачынаючы з 1943 года і ў першыя пасляваенныя гады ў СССР прайшло больш за 20 паказальных судовых працэсаў над нямецкімі нацыстамі і калабарацыяністамі – Кіеўскі, Сталінградскі, Ленінградскі, Рыжскі, Хабараўскі. Але толькі працэс, які праходзіў у сталіцы Беларусі, і праз 80 гадоў называюць "Мінскім Нюрнбергам".
Для таго, каб зразумець значнасць Мінскага працэсу над нацысцкімі злачынцамі як для таго часу, так і для сучаснасці, карэспандэнт Sputnik даследавала беларускія газеты сярэдзіны студзеня 1946 года, якія захоўваюцца ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь.
Дзве галоўныя газеты БССР – "Советская Белоруссия" і "Звязда", пачынаючы з 15 студзеня, з першага дня судовага працэсу, кожны дзень публікавалі не толькі падрабязныя журналісцкія артыкулы з залы суда і рэдакцыйныя перадавіцы, але таксама былі апублікаваны абвінаваўчая прамова пракурора і прыгавор Ваеннага трыбунала ў поўным абъёме.
Кроў стыне ў жылах
16 студзеня 1946 года "Советская Белоруссия" выйшла з перадавіцай "Гадзіна адплаты прыйшла!", у якой гаварылася аб пачатку "Мінскага Нюрнберга".
"На лаве 18 падсудных ваенных злачынцаў, абвінавачаных у масавых забойствах, катаваннях і згонах мірных савецкіх грамадзян у нямецкае рабства... На вячэрнім пасяджанні Ваеннага трыбунала было абвешчана абвінаваўчае заключэнне... Кроў стыне ў жылах, нянавісць бушуе ў грудзях, калі слухаеш гэты абвінаваўчы дакумэнт", - так пісала газета пра пачатак працэсу.

Публікацыя ў "Советской Белоруссии" аб пачатку Мінскага судовага працэсу над нацысцкімі злачынцамі
© Sputnik / Тамара Беляева
Ад генерала да радавога
На "Мінскім Нюрнбергу" 1946 года сярод абвінавачаных не было калабарацыяністаў, у адрозненне ад тых судовых працэсаў, якія праходзілі падчас вайны. Усе падсудныя былі ваеннымі розных званняў і пасад – ад генералаў да радавых, ад арганізатараў злачынстваў на акупіраванай тэрыторыі да іх выканаўцаў.
Варта адзначыць, што Мінскі працэс 1946 году адыгрываў дваякую ролю – з аднаго боку, гэта быў акт правасуддзя, мэтай якога было ўстанавіць вінаватых, але з іншага боку, Мінскі працэс меў вялікае грамадска-палітычнае значэнне.

Мінскі судовы працэс над нацысцкімі злачынцамі на старонках савецкіх газет
© Sputnik / Тамара Беляева
Бо насельніцтва БССР, якая больш за ўсіх рэспублік СССР пацярпела ад фашыстаў і адчула на сабе жахі нямецкай смяротнай машыны, разлічвала на тое, што нацысты, якія забівалі і здзекаваліся з мірных жыхароў, панясуць заслужанае пакаранне.
Варта звярнуць асаблівую ўвагу і на тое, што ў адрозненне ад Нюрнбергскага працэсу, дзе судзілі вышэйшых кіраўнікоў Трэцяга рэйха, у тым ліку палітыкаў, ваенных і ідэолагаў, на Мінскім працэсе перад ваенным трыбуналам паўсталі не толькі вышэйшыя чыны СС, але і ніжнія чыны Вермахта. На лаве падсудных былі не толькі тыя, хто аддаваў загады забіваць і знішчаць мірнае насельніцтва, але і выканаўцы гэтых загадаў.
Больш за 20 судоў
Калі пачаўся Мінскі працэс, у Германіі, у Нюрнбэргу, ужо некалькі месяцаў ішоў суд над галоўнымі нацысцкімі злачынцамі; у сярэдзіне студзеня 1946 года на Нюрнбергскім працэсе бакі абвінавачання прадстаўлялі суду доказы ваенных злачынстваў. І "Советская Белоруссия", і "Звязда" побач з публікацыямі аб Мінскім працэсе давалі навіны з Нюрнберга.

Артыкулы аб ходзе Мінскага працэсу беларускія газеты публікавалі побач з артыкуламі аб Нюрнбергскім трыбунале
© Sputnik / Тамара Беляева
Напрыклад, "Звязда" 26 студзеня 1946 года публікавала артыкул аб тым, як 25 студзеня на вячэрнім пасяджэнні Нюрнбергскага працэсу давалі паказанні ў судзе сведкі. Днём раней "Звязда" апублікавала артыкул пад назвай "Судовы працэс па справе аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыях Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР".

Публікацыя ў "Звяздзе" аб судах над нацыстамі ў Літве, Латвіі і Эстоніі
© Sputnik / Тамара Беляева
А "Советская Белоруссия" 19 студзеня выйшла з артыкулам "Судовы працэс па справе аб злачынствах нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Украінскай ССР" (вячэрняе пасяджэнне 18 студзеня). У той дзень у судзе ў Кіеве ваенны трыбунал дапытваў абвінавачанага Іагштата, які "раз’язджаў па Арцёмаўску на аўтамабілі і расстрэльваў з аўтамата мясцовых жыхароў".
Абвінаваўчая прамова пракурора
Але, канешне, першыя старонкі, газетныя развароты, "падвалы" цэнтральных беларускіх газет з 15 па 29 студзеня 1946 года былі прысвечаны Мінскаму працэсу. Быў апублікаваны поўны спісак усіх 18 абвінавачаных з указаннем поўнага імя, звання, пасады.
"Советская Белоруссия" апублікавала ў поўным аб’ёме абвінаваўчае заключэнне, якое зачытваў у судзе пракурор.
"Нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі 220 000 мірных грамадзян і ваеннапалонных, сагналі ў нямецкае рабства больш за 380 тысяч чалавек, разбурылі і знішчылі больш за 209 гарадоў, у тым ліку Мінск, Гомель, Полацак, Оршу, Віцебск, Барысаў, Слуцк, ...разбурылі і вывезлі ў Германію 10 338 прамысловых прадпрыемстваў, ...адабралі і вывезлі ў Германію 2 800 000 галоў буйной і 5 700 000 дробнай скаціны, знішчылі 1 136 бальніц, амбулаторый і паліклінік, 1 085 тэатраў, клубаў, школ, ВНУ і музеяў", - гаварылася ў абвінаваўчым заключэнні.

Абвінаваўчае заключэньне па справе аб злачынствах нацыстаў у Беларусі
© Sputnik / Тамара Беляева
Псіхалагічны напал "Мінскага Нюрнберга"
Мінскі працэс, які прайшоў у Акруговым Доме афіцэраў, быў адкрытым і публічным – на пасяджэнні прыходзілі па запрашэннях не толькі мінчане, але і людзей арганізавана прывозілі з усёй рэспублікі.
Трэба разумець, у студзені 1946 года пасля вызвалення Беларусі прайшло менш за два гады, а пасля канчатковага разгрому фашысцкай Германіі – менш за год. Псіхалагічны напал падчас "Мінскага Нюрнберга" стварала тое, што сяляне і працоўныя, настаўнікі і служачыя, мужчыны, жанчыны, дзеці, ваенныя, якія прысутнічалі на ім, зусім нядаўна перажылі жахі вайны і маглі бачыць тых, хто сядзеў на лаве падсудных, даваў паказанні і прасіў у суда паблажкі. Па сутнасці, тыя, хто знаходзіліся ў зале, былі жывымі сведкамі злачынстваў, за якія судзілі абвінавачаных.

Мінскі судовы працэс над нацысцкімі злачынцамі на старонках газет
© Sputnik / Тамара Беляева
Нягледзячы на тое, што беларускімі пракурорамі і следчымі была сабрана вялікая доказная база, адвакаты і самі абвінавачаныя занялі ў судзе абарончую пазіцыю. Практычна ўсе заявілі аб тым, што ўчынялі злачынствы супраць мірнага насельніцтва не па ўласнай волі, а выконвалі ўказанні Гітлера. На судзе яны казалі, што раскайваюцца, пераконвалі суд улічыць, што дзейнічалі на падставе загадаў. Некаторыя нават давалі абяцанні ў судзе, што калі іх не расстраляюць, яны будуць змагацца супраць фашыстаў.
Генерал Кох застаўся верны фашызму
І толькі генерал Кох, які з першых дзён акупацыі БССР адказваў за знішчэнне яўрэяў, камуністаў і іх сямей, у сваім апошнім слове ў судзе казаў, што ён "быў фашыстам і фашыстам застаецца" і чакае смяротнага прысуду. З першых дзён суда ён заняў пазіцыю, што не саромеецца ідэй Трэцяга рэйха аб расавай выключнасці.
Як потым стане вядома з рассакрэчаных дакументаў савецкіх спецслужбаў, больш за ўсё абвінавачаныя на "Мінскім Нюрнбергу" баяліся, што ім смяротны прысуд прывядуць у выкананне праз павешанне – нямецкія ваенныя, сярод якіх былі афіцэры ў чацвёртым пакаленні, лічылі такую смерць ганебнай.

Прыгавор нацысцкім злачынцам па выніках "Мінскага Нюрнберга" на старонках "Советской Белоруссии" быў апублікаваны поўнасцю
© Sputnik / Тамара Беляева
На вячэрнім пасяджэнні 29 студзеня 1946 года старшыня Ваеннага трыбунала генерал-маёр юстыцыі Мікалай Кедраў зачытаў прысуд – 14 з 18 абвінавачаных былі прыгавораны да смяротнага пакарання, астатнія – да розных тэрмінаў пазбаўлення волі.
Прыгавор катам беларускага народа быў апублікаваны ў поўным аб’ёме ў газеце "Советская Белоруссия". З моманту абвяшчэння прыгавор набыў законную моц.

Выкананне смяротнага прыгавору нацысцкім злачынцам адбылося ў 14 гадзін 30 хвілін 30 студзеня 1946 года на Мінскім іпадроме
© Sputnik / Тамара Беляева
Пакаранне смерцю адбылося на наступны дзень, 30 студзеня, на Мінскім іпадроме, куды з усёй рэспублікі прыбылі каля 100 тысяч чалавек. У 14:30 генеральны пракурор генерал-маёр юстыцыі Леанід Ячэнін зачытаў з трыбуны прысуд, які неўзабаве быў выкананы. Целы 14 пакараных нацысцкіх злачынцаў не здымалі з шыбеніц да канца дня.
Матэрыялы Мінскага працэсу захоўваюцца ў архіве ФСБ у Маскве, гэта справа за нумарам 1946.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"

