https://bel.sputnik.by/20260203/belaruskya-spartsmeny-pachnuts-vystuplenn-na-almpyadze-2026-uzho--subotu-1103997251.html
Беларускія спартсмены пачнуць выступленні на Алімпіядзе-2026 ужо ў суботу
Беларускія спартсмены пачнуць выступленні на Алімпіядзе-2026 ужо ў суботу
Sputnik Беларусь
Алімпійскія гульні пройдуць у Мілане і Карціне-д’Ампеца з 6 па 22 лютага 2026 года, на іх будуць разыграны 116 камплектаў медалёў у 16 відах спорту. 03.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-03T12:58+0300
2026-02-03T12:58+0300
2026-02-03T12:58+0300
італія
зімовыя алімпійскія гульні ў італіі – 2026
спорт
навіны
у свеце
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/17/1101030810_0:52:3072:1780_1920x0_80_0_0_2b4135c740c326b6a9c16130798795ef.jpg
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Беларускія спартсменкі пачнуць выступленні на зімовых Алімпійскіх гульнях-2026 ужо ў гэтую суботу, паведамляе прэс-служба НАК Беларусі.НАК зацвердзіў склад беларускай дэлегацыі, у якую ўвайшлі сем спартсменак, яны выступяць на Гульнях-2026 у нейтральным статусе.Згодна з графікам выступленняў, першай з беларускіх спартсменак на АГ-2026 выступіць лыжніца Ганна Каралёва – 7 лютага яна будзе змагацца за медалі ў скіятлоне на дыстанцыі 10 км класічным стылем і 10 км свабодным.У гэты ж дзень канькабежка Марына Зуева выступіць у забегу на дыстанцыі 3 000 м.10 лютага ў першай палове дня Каралёва будзе змагацца за медалі ў спрынце класічным стылем на 1,5 км. 12 лютага спартсменка выступіць у гонцы на 10 км вольным стылем. У чацвер выступіць і Зуева, яна прыме ўдзел у забегу на 5 000 м.17 лютага беларуская спартсменка Вікторыя Сафонава ў жаночым адзіночным фігурным катанні пакажа кароткую праграму, а 19 лютага – адвольную.У лыжнай акрабатыцы 17 лютага за выхад у фінал будуць змагацца тры беларускія фрыстайлісткі – Ганна Дзяруга, Ганна Гуськова і Анастасія Андрыянава. Фінал спаборніцтваў запланаваны на наступны дзень.Спаборніцтвы па слаламе адбудуцца 18 лютага, у іх выступіць беларуска Марыя Шканава, для спартсменкі гэтая Алімпіяда стане пятай у кар’еры.XXV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Карціна-д’Ампеца. Увогуле на АГ-2026 будзе разыграна 116 камплектаў медалёў у 16 відах.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260201/robaty-sabak-drony--paltsyya-buduts-zadzeynchany-na-almpyadze--tal-1103911843.html
італія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0a/17/1101030810_108:0:2839:2048_1920x0_80_0_0_9145f1a270d980f07f5f066e8f96f218.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
італія, зімовыя алімпійскія гульні ў італіі – 2026, спорт, навіны , у свеце, беларусь, у беларусі
італія, зімовыя алімпійскія гульні ў італіі – 2026, спорт, навіны , у свеце, беларусь, у беларусі
Беларускія спартсмены пачнуць выступленні на Алімпіядзе-2026 ужо ў суботу
Алімпійскія гульні пройдуць у Мілане і Карціне-д’Ампеца з 6 па 22 лютага 2026 года, на іх будуць разыграны 116 камплектаў медалёў у 16 відах спорту.
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Беларускія спартсменкі пачнуць выступленні на зімовых Алімпійскіх гульнях-2026 ужо ў гэтую суботу, паведамляе прэс-служба НАК Беларусі.
НАК зацвердзіў склад беларускай дэлегацыі, у якую ўвайшлі сем спартсменак, яны выступяць на Гульнях-2026 у нейтральным статусе.
Згодна з графікам выступленняў, першай з беларускіх спартсменак на АГ-2026 выступіць лыжніца Ганна Каралёва – 7 лютага яна будзе змагацца за медалі ў скіятлоне на дыстанцыі 10 км класічным стылем і 10 км свабодным.
У гэты ж дзень канькабежка Марына Зуева выступіць у забегу на дыстанцыі 3 000 м.
10 лютага ў першай палове дня Каралёва будзе змагацца за медалі ў спрынце класічным стылем на 1,5 км. 12 лютага спартсменка выступіць у гонцы на 10 км вольным стылем. У чацвер выступіць і Зуева, яна прыме ўдзел у забегу на 5 000 м.
17 лютага беларуская спартсменка Вікторыя Сафонава ў жаночым адзіночным фігурным катанні пакажа кароткую праграму, а 19 лютага – адвольную.
У лыжнай акрабатыцы 17 лютага за выхад у фінал будуць змагацца тры беларускія фрыстайлісткі – Ганна Дзяруга, Ганна Гуськова і Анастасія Андрыянава. Фінал спаборніцтваў запланаваны на наступны дзень.
Спаборніцтвы па слаламе адбудуцца 18 лютага, у іх выступіць беларуска Марыя Шканава, для спартсменкі гэтая Алімпіяда стане пятай у кар’еры.
XXV зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Карціна-д’Ампеца. Увогуле на АГ-2026 будзе разыграна 116 камплектаў медалёў у 16 відах.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"