Інфаграфіка

Лідары рынку новых аўтамабіляў у Беларусі ў 2025 годзе – інфаграфіка

Падпісацца
У спіску лідараў ёсць як машыны з РУЗ, так і электрычкі, а таксама адзін гібрыд. Якія новыя машыны часцей за ўсё куплялі беларусы ў мінулым годзе – глядзіце ў інфаграфіцы Sputnik.
Вынікі аўтамабільнага года ў краіне падвялі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі. Спецыялісты БАА прывялі ў тым ліку статыстыку па продажы новых дылерскіх аўто ў краіне.
Лідарам рэйтынгу продажу сярод новых аўтамабіляў у Беларусі па выніках мінулага года стаў гарадскі красовер беларускай зборкі Belgee X50, такіх машын было прададзена больш за 11 тыс. На другім месцы з адставаннем амаль напалову (6,27 тыс) – яшчэ адзін аўтамабіль беларускага вытворцы, седан S50. Трэцяе месца заняў яшчэ адзін беларускі красовер – X70, іх у мінулым годзе было прададзена 4,84 тыс экзэмпляраў.
Чацвёртае і пятае месцы за аўтамабілямі расійскага брэнда Lada Vesta і Granta. Іх было прададзена 4,11 і 3,98 тыс адпаведна.
Шостае і сёмае месцы – за "электрычкамі". Прычым кампактны гарадскі электрахэтчбек Dongfeng Box (2,65 тыс) ненашмат апярэдзіў свайго больш габарытнага і дарагога "саперніка" у асобе BYD Song Plus (2,61 тыс).
На восьмым месцы гібрыд Voyah Free, іх было прададзена 2,43 тыс. Дзявятае і дзясятае месцы зноў за аўтамабілямі з РУЗ, абодва Geely Atlas і Coolray. Іх у мінулым годзе прадалі 1,46 і 1,38 тыс экзэмпляраў адпаведна.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Стужка навiн
0