https://bel.sputnik.by/20260203/muza-mayakoskaga-sofya-shamardzna-pratsavala-va-radze-bssr-1104003387.html
Муза Маякоўскага Соф’я Шамардзіна працавала ва ўрадзе БССР
Муза Маякоўскага Соф’я Шамардзіна працавала ва ўрадзе БССР
Sputnik Беларусь
У Нацыянальным архіве Беларусі захоўваецца анкета Шамардзінай, калі яна была членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР. 03.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-03T16:24+0300
2026-02-03T16:24+0300
2026-02-03T16:24+0300
нацыянальны гістарычны архіў беларусі
уладзімір маякоўскі
культура
гісторыя
спадчына
мінск
беларусь
у беларусі
цiкавосткi
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/03/1103995181_0:25:750:447_1920x0_80_0_0_bffe6eb59434aa648ea2ad9ea48c6176.png
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Нацыянальны архіў Беларусі арганізаваў выставу архіўных дакументаў аб вядомых беларускіх жанчынах, якія ўнеслі ўклад у гісторыю краіны. Сярод іх – анкета члена Цэнтральнага выбарчага камітэта БССР Соф’і Шамардзінай (1894-1980). Ураджэнка Беларусі, выпускніца бястужэўскіх курсаў, франтавая сястра міласэрнасці падчас Першай сусветнай вайны, Соф'я Шамардзіна ў 20-я гады мінулага стагоддзя была членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, займала высокія пасады ў наркамаце юстыцыі, а таксама ў ЦК Кампартыі БССР.Яна адзначыла, што, на думку даследчыкаў, менавіта Соф’і Шамардзінай Уладзімір Маякоўскі прысвяціў паэму "Облако в штанах" і менавіта яна натхніла паэта на напісанне гэтага твора.У Нацыянальным архіве захоўваецца анкета Шамардзінай, калі яна была членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, які ў 1919-1938 гадах з’яўляўся вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў рэспубліцы, потым яго пераўтварылі ў Вярхоўны Савет БССР.У 1925 годзе Соф’я Шамардзіна займала пасаду старшыні Цэнтральнага палітычнага савета – структуры ў складзе Народнага камітэта БССР.Пасля гэтага яна разам з мужам, які таксама займаў высокія пасады, з’ехала ў Маскву. Праз час Соф’я Шамардзіна была рэпрэсіравана, абвінавачанні з яе былі зняты ў 1955 годзе рашэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР.Пад старасць Соф’я Шамардзіна пражывала ў маленькай кватэры ў Маскве, а ў апошнія гады жыцця – у пансіянаце ў Перадзелкіне. Даследчыкі сцвярджаюць, што пра месца ў пансіянаце для Шамардзінай паклапацілася яшчэ адна муза Уладзіміра Маякоўскага – Ліля Брык.Соф’я Шамардзіна памерла ў 1980 годзе, пакінуўшы пасля сябе мемуары аб футурыстычным юнацтве.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20230917/uspamny-starazhyla-yak-z-negarelaga-pachynalasya-zyadnanne-belarus-1056530339.html
мінск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/03/1103995181_62:0:690:471_1920x0_80_0_0_34129a079c3678ec055047f21e555955.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нацыянальны гістарычны архіў беларусі, уладзімір маякоўскі, культура, гісторыя, спадчына, мінск, беларусь, у беларусі, цiкавосткi, навіны
нацыянальны гістарычны архіў беларусі, уладзімір маякоўскі, культура, гісторыя, спадчына, мінск, беларусь, у беларусі, цiкавосткi, навіны
Муза Маякоўскага Соф’я Шамардзіна працавала ва ўрадзе БССР
У Нацыянальным архіве Беларусі захоўваецца анкета Шамардзінай, калі яна была членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР.
МІНСК, 3 лют – Sputnik. Нацыянальны архіў Беларусі арганізаваў выставу архіўных дакументаў аб вядомых беларускіх жанчынах, якія ўнеслі ўклад у гісторыю краіны. Сярод іх – анкета члена Цэнтральнага выбарчага камітэта БССР Соф’і Шамардзінай (1894-1980). Ураджэнка Беларусі, выпускніца бястужэўскіх курсаў, франтавая сястра міласэрнасці падчас Першай сусветнай вайны, Соф'я Шамардзіна ў 20-я гады мінулага стагоддзя была членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, займала высокія пасады ў наркамаце юстыцыі, а таксама ў ЦК Кампартыі БССР.
"На дадзенай выставе мы паказваем копіі дакументаў аб першых жанчынах-рэвалюцыянерках, у тым ліку аб Сафіі Шамардзінай, якая, займала высокія пасады ў наркамаце юстыцыі, у Наркамаце адукацыі, а ў 1913 годзе, калі вучылася на бястужэўскіх курсах у Пецярбургу, была сяброўкай і музай Уладзіміра Маякоўскага", - распавяла Sputnik загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Беларусі Маргарыта Старасценка.
Яна адзначыла, што, на думку даследчыкаў, менавіта Соф’і Шамардзінай Уладзімір Маякоўскі прысвяціў паэму "Облако в штанах" і менавіта яна натхніла паэта на напісанне гэтага твора.
У Нацыянальным архіве захоўваецца анкета Шамардзінай, калі яна была членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, які ў 1919-1938 гадах з’яўляўся вышэйшым органам дзяржаўнай улады ў рэспубліцы, потым яго пераўтварылі ў Вярхоўны Савет БССР.
У 1925 годзе Соф’я Шамардзіна займала пасаду старшыні Цэнтральнага палітычнага савета – структуры ў складзе Народнага камітэта БССР.
Пасля гэтага яна разам з мужам, які таксама займаў высокія пасады, з’ехала ў Маскву. Праз час Соф’я Шамардзіна была рэпрэсіравана, абвінавачанні з яе былі зняты ў 1955 годзе рашэннем Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР.
Пад старасць Соф’я Шамардзіна пражывала ў маленькай кватэры ў Маскве, а ў апошнія гады жыцця – у пансіянаце ў Перадзелкіне. Даследчыкі сцвярджаюць, што пра месца ў пансіянаце для Шамардзінай паклапацілася яшчэ адна муза Уладзіміра Маякоўскага – Ліля Брык.
Соф’я Шамардзіна памерла ў 1980 годзе, пакінуўшы пасля сябе мемуары аб футурыстычным юнацтве.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"