https://bel.sputnik.by/20260209/szr-zakhad-na-fone-byassllya-tskhanoskay-planue-nventaryzatsyyu-apaztsy-1104164043.html
СЗР: Захад на фоне бяссілля Ціханоўскай плануе інвентарызацыю апазіцыі
СЗР: Захад на фоне бяссілля Ціханоўскай плануе інвентарызацыю апазіцыі
Sputnik Беларусь
Па звестках расійскай разведкі, заходнія краіны хочуць зноў паспрабаваць правесці "каляровую рэвалюцыю" ў Беларусі. 09.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-09T12:43+0300
2026-02-09T12:43+0300
2026-02-09T12:43+0300
сзр расіі
саюзная дзяржава
спецаперацыя
апазіцыя
захад
беларусь
палітыка
бяспека
грамадства
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/1a/1045554055_0:0:2323:1307_1920x0_80_0_0_a10110bc699c6856a53d30d536c49673.jpg
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Захад ставіць задачу знайсці ў беларускім грамадстве новых ліберальных пасіянарыяў для "каляровай рэвалюцыі", паведаміла прэс-бюро Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі.Паводле інфармацыі расійскай разведкі, Захад мае намер сфарміраваць у Беларусі рэсурс "узлаваных на Аляксандра Лукашэнку", каб выкарыстоўваць гэты актыў на выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2030 годзе.Гэтым займаюцца няўрадавыя арганізацыі. Сярод іх, як адзначаюць у СЗР, ёсць "дэмакратызатарскія" структуры, агенцтвы і фонды ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Яны акумуліруюць сілы і рэсурсы, каб зноў паспрабаваць расхістаць сітуацыю і дабіцца змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі."На Захадзе спадзяюцца аслабіць звязак Мінска і Масквы ў рамках Саюзнай дзяржавы і ўскладніць Расіі дасягненне мэт спецыяльнай ваеннай аперацыі", - растлумачылі ў СЗР.Расійская спецслужба звяртае ўвагу, што заходнія сілы забылі важны аспект. У 2020 годзе Беларусь ужо пераадолела ўнутрыпалітычны крызіс і атрымала "прышчэпку". Да таго ж побач ёсць прыклады Украіны, Малдовы і шматлікіх іншых дзяржаў. Гэтыя краіны, як адзначае СЗР, былі разбураны дзеля геапалітычных амбіцый Захаду пад прыкрыццём фальшывых лозунгаў аб абароне дэмакратыі і праў чалавека.*Святлана Ціханоўская – экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, цяпер знаходзіцца ў Літве. У сакавіку 2023-га Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў яе да 15 гадоў пазбаўлення волі, яе абвінавачвалі па 10 артыкулах КК, у тым ліку – здрада дзяржаве. У 2021 годзе КДБ Беларусі ўключыў Ціханаўскую ў спісак датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20251218/lukashenka-ab-planakh-zbeglykh-pryvatyzatsyya--rasprodazh-dzyarzhulasnasts-1102723201.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/08/1a/1045554055_245:0:2261:1512_1920x0_80_0_0_da7a0f65538382e407195e8b8cc7822e.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
сзр расіі, саюзная дзяржава, спецаперацыя, апазіцыя, захад, беларусь, палітыка, бяспека, грамадства, навіны , аляксандр лукашэнка
сзр расіі, саюзная дзяржава, спецаперацыя, апазіцыя, захад, беларусь, палітыка, бяспека, грамадства, навіны , аляксандр лукашэнка
СЗР: Захад на фоне бяссілля Ціханоўскай плануе інвентарызацыю апазіцыі
Па звестках расійскай разведкі, заходнія краіны хочуць зноў паспрабаваць правесці "каляровую рэвалюцыю" ў Беларусі.
МІНСК, 9 лют – Sputnik. Захад ставіць задачу знайсці ў беларускім грамадстве новых ліберальных пасіянарыяў для "каляровай рэвалюцыі", паведаміла прэс-бюро Службы знешняй разведкі (СЗР) Расіі.
"Збеглыя дзеячы на чале з С. Ціханоўскай*, якія акапаліся ў Літве і Польшчы, за апошнія гады распісаліся ў сваім поўным бяссіллі хоць неяк паўплываць на працэсы ў роднай краіне. Захаднікі плануюць правесці старанную "інвентарызацыю" беларускіх апазіцыйных кадраў на прадмет іх выкарыстання ў падрыўной дзейнасці", - гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі расійскай разведкі, Захад мае намер сфарміраваць у Беларусі рэсурс "узлаваных на Аляксандра Лукашэнку", каб выкарыстоўваць гэты актыў на выбарах кіраўніка дзяржавы ў 2030 годзе.
Гэтым займаюцца няўрадавыя арганізацыі. Сярод іх, як адзначаюць у СЗР, ёсць "дэмакратызатарскія" структуры, агенцтвы і фонды ЗША, Вялікабрытаніі, ФРГ, Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Яны акумуліруюць сілы і рэсурсы, каб зноў паспрабаваць расхістаць сітуацыю і дабіцца змены канстытуцыйнага ладу ў Беларусі.
"На Захадзе спадзяюцца аслабіць звязак Мінска і Масквы ў рамках
Саюзнай дзяржавы і ўскладніць Расіі дасягненне мэт
спецыяльнай ваеннай аперацыі", - растлумачылі ў СЗР.
Расійская спецслужба звяртае ўвагу, што заходнія сілы забылі важны аспект. У 2020 годзе Беларусь ужо пераадолела ўнутрыпалітычны крызіс і атрымала "прышчэпку". Да таго ж побач ёсць прыклады Украіны, Малдовы і шматлікіх іншых дзяржаў. Гэтыя краіны, як адзначае СЗР, былі разбураны дзеля геапалітычных амбіцый Захаду пад прыкрыццём фальшывых лозунгаў аб абароне дэмакратыі і праў чалавека.
*Святлана Ціханоўская – экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2020 года, цяпер знаходзіцца ў Літве. У сакавіку 2023-га Мінскі гарадскі суд завочна прыгаварыў яе да 15 гадоў пазбаўлення волі, яе абвінавачвалі па 10 артыкулах КК, у тым ліку – здрада дзяржаве. У 2021 годзе КДБ Беларусі ўключыў Ціханаўскую ў спісак датычных да тэрарыстычнай дзейнасці.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"