https://bel.sputnik.by/20260210/vyalk-analag-zalatoga-kaltsa-ras-mozha-zyavtstsa--sayuznay-dzyarzhave-1104209747.html
Вялікі аналаг залатога кальца Расіі можа з’явіцца ў Саюзнай дзяржаве
Вялікі аналаг залатога кальца Расіі можа з’явіцца ў Саюзнай дзяржаве
Sputnik Беларусь
Кіраўнік галіновага аб'яднання турбізнесу Беларусі патлумачыў, чаму саюзны турысцка-інфармацыйны цэнтр вырашылі адкрыць не ў Маскве. 10.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-10T16:15+0300
2026-02-10T16:15+0300
2026-02-10T16:15+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
саюзная дзяржава
піліп гулы
турызм
грамадства
расія
беларусь
смаленск
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/04/1102252186_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_5bb76e9c1f84b7c616f0b23c7733661d.jpg
МАСКВА, 10 лют – Sputnik. Смаленск з’яўляецца часткай практычна ўсіх транзітных падарожжаў беларусаў і расіян унутры Саюзнай дзяржавы, заявіў карэспандэнту Sputnik старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі (Беларусь) Піліп Гулы.Адказваючы на пытанне аб тым, наколькі лагічна ствараць саюзны турысцка-інфармацыйны цэнтр (ТІЦ) у Смаленску, а не Маскве, Гулы адзначыў, што гэты горад мае важнае значэнне для турызму ў Саюзнай дзяржаве.Акрамя таго, не ў самім горадзе, але ў Смаленскай вобласці знаходзіцца частка легендарнага Окаўскага лесу, адкуль бярэ пачатак Днепр і нават частка агульнай гісторыі. Таксама аблцэнтр роўнааддалены ад перасячэння маршрутаў у гарады Гомель, Магілёў, Віцебск, Масква і Мінск.Галоўнае ў рабоце ТІЦ, на думку кіраўніка галіновага аб’яднання, галоўная задача турцэнтра – гэта прасоўванне і садзейнічанне саюзнаму турыстычнаму прадукту. Пры гэтым размова ідзе аб прасоўванні агульных маршрутаў на рынках трэціх краін або ў далёкіх рэгіёнах Расіі."Для таго, каб з Сібіры або Далёкага Усходу прыляцець, дык ужо заадно і Маскву, і Мінск, і Полацк, і Смаленск, і Уладзімір паглядзець. Усё гэта ў адзіным ключы", - сказаў эксперт.Больш за тое, у яго ёсць ідэя, якую падзяляюць многія калегі – стварыць паўнацэнны цыкл руху турыстычных маршрутаў і прадуктаў па 11 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі (дзевяць расійскіх і тры беларускія).На яго думку, за адзін раз здужаць такое падарожжа змогуць не ўсе. Аднак рэальна разбіць маршрут на пэўныя каскадныя ўчасткі. Тады турысту будзе лёгка далучыцца да групы ці адлучыцца ў адным з буйных цэнтраў."Смаленск з’яўляецца яго (маршруту. - Sputnik) цэнтрам, таму рашэнне лагічнае", - рэзюміраваў прадстаўнік турбізнесу.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260209/mshustsn-rf--belarus-buduts-razvvats-chygunachnyya-znosny-pamzh-regnam-1104178513.html
расія
беларусь
смаленск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/0c/04/1102252186_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_ada9094bcd8f8298d7733d6c3f6fae91.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
саюзная дзяржава, піліп гулы, турызм, грамадства, расія, беларусь, смаленск, навіны
саюзная дзяржава, піліп гулы, турызм, грамадства, расія, беларусь, смаленск, навіны
Вялікі аналаг залатога кальца Расіі можа з’явіцца ў Саюзнай дзяржаве
Кіраўнік галіновага аб'яднання турбізнесу Беларусі патлумачыў, чаму саюзны турысцка-інфармацыйны цэнтр вырашылі адкрыць не ў Маскве.
МАСКВА, 10 лют – Sputnik. Смаленск з’яўляецца часткай практычна ўсіх транзітных падарожжаў беларусаў і расіян унутры Саюзнай дзяржавы, заявіў карэспандэнту Sputnik старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі (Беларусь) Піліп Гулы.
Адказваючы на пытанне аб тым, наколькі лагічна ствараць саюзны турысцка-інфармацыйны цэнтр (ТІЦ) у Смаленску, а не Маскве, Гулы адзначыў, што гэты горад мае важнае значэнне для турызму ў Саюзнай дзяржаве.
Акрамя таго, не ў самім горадзе, але ў Смаленскай вобласці знаходзіцца частка легендарнага Окаўскага лесу, адкуль бярэ пачатак Днепр і нават частка агульнай гісторыі. Таксама аблцэнтр роўнааддалены ад перасячэння маршрутаў у гарады Гомель, Магілёў, Віцебск, Масква і Мінск.
"Ён з’яўляецца цэнтраўтваральным. Для ўсіх нашых транзітных падарожжаў у нашым трохвугольніку Смаленск – неад’емная частка… Магчыма, было б нядрэнна мець нейкі яго філіял (ТІЦ. - Sputnik) або люстраны аналаг у Магілёве. Магчыма, нават у Бабруйску, каб у такі баланс гэта прывесці. Гэта будзе правільна", - лічыць Гулы.
Галоўнае ў рабоце ТІЦ, на думку кіраўніка галіновага аб’яднання, галоўная задача турцэнтра – гэта прасоўванне і садзейнічанне саюзнаму турыстычнаму прадукту. Пры гэтым размова ідзе аб прасоўванні агульных маршрутаў на рынках трэціх краін або ў далёкіх рэгіёнах Расіі.
"Для таго, каб з Сібіры або Далёкага Усходу прыляцець, дык ужо заадно і Маскву, і Мінск, і Полацк, і Смаленск, і Уладзімір паглядзець. Усё гэта ў адзіным ключы", - сказаў эксперт.
Больш за тое, у яго ёсць ідэя, якую падзяляюць многія калегі – стварыць паўнацэнны цыкл руху турыстычных маршрутаў і прадуктаў па 11 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі і Беларусі (дзевяць расійскіх і тры беларускія).
"Куды ўваходзяць Ніжні Ноўгарад, Цвер, Таржок, Пскоў, Вялікі Ноўгарад, Полацк, Віцебск, Мінск, Магілёў, Смаленск, Уладзімір. Вось гэта вось вялікае кальцо", - растлумачыў Гулы.
На яго думку, за адзін раз здужаць такое падарожжа змогуць не ўсе. Аднак рэальна разбіць маршрут на пэўныя каскадныя ўчасткі. Тады турысту будзе лёгка далучыцца да групы ці адлучыцца ў адным з буйных цэнтраў.
"Смаленск з’яўляецца яго (маршруту. - Sputnik) цэнтрам, таму рашэнне лагічнае", - рэзюміраваў прадстаўнік турбізнесу.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"