https://bel.sputnik.by/20260211/kubrako-3-tony-narkotyka-kanfskavana--belarus-za-2025-god-1104226936.html
Кубракоў: 3 тоны наркотыкаў канфіскавана ў Беларусі за 2025 год
Кубракоў: 3 тоны наркотыкаў канфіскавана ў Беларусі за 2025 год
Sputnik Беларусь
Удзел Беларусі ў дзейнасці антынаркатычнага цэнтра ШАС дазволіць у сферы супрацьдзеяння транзіту наркотыкаў працаваць на апярэджанне. 11.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-11T12:16+0300
2026-02-11T12:16+0300
2026-02-11T12:16+0300
іван кубракоў
мус рб
навіны
бяспека
грамадства
наркагандль
шас
пагадненне
беларусь
у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/0b/1104227728_0:0:1200:676_1920x0_80_0_0_d84c97cd4724e11f179f9e3ce29b0502.png
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Супрацоўнікамі праваахоўных органаў за 2025 год на тэрыторыі Беларусі канфіскавана тры тоны наркотыкаў, у асноўным яны ідуць транзітам праз тэрыторыю краіны, паведаміў міністр унутраных спраў краіны Іван Кубракоў.Кіраўнік МУС прадставіў у Авальнай зале праект закона аб ратыфікацыі пагаднення паміж краінамі ШАС аб Антынаркатычным цэнтры, перадае карэспандэнт Sputnik.Паводле яго слоў, удзел Беларусі ў дзейнасці антынаркатычнага цэнтра ШАС дазволіць у сферы супрацьдзеяння транзіту наркотыкаў працаваць на апярэджанне."Наркотыкі былі затрыманы дзесьці на мяжы, дзесьці на тэрыторыі нашай краіны, але ўсе 2,5 тоны ішлі транзітам. Таму гэта (АНЦ ШАС. - Sputnik) унікальная магчымасць нам працаваць на апярэджанне і не дапусціць распаўсюджвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў", - удакладніў міністр.Паводле яго слоў, у сітуацыі з узрастаючым транзітам наркотыкаў праз краіну важна не дапусціць уцягвання, асабліва непаўналетніх, у злачынную дзейнасць.Таму ўдзел у пагадненні аб АНЦ – яшчэ адзін крок для таго, каб умацаваць бяспеку краіны.Кубракоў падкрэсліў, што ратыфікацыя пагаднення пашырыць узаемны інфармацыйны абмен з дзяржавамі-членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260210/novy-budynak-garadskoga-narkalagchnaga-tsentra-adkryl--mnsku-1104212311.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/0b/1104227728_66:0:1159:820_1920x0_80_0_0_dc3fae4a2b4827246a398c1429467136.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
іван кубракоў, мус рб, навіны , бяспека, грамадства, наркагандль, шас, пагадненне, беларусь, у беларусі, у свеце
іван кубракоў, мус рб, навіны , бяспека, грамадства, наркагандль, шас, пагадненне, беларусь, у беларусі, у свеце
Кубракоў: 3 тоны наркотыкаў канфіскавана ў Беларусі за 2025 год
Удзел Беларусі ў дзейнасці антынаркатычнага цэнтра ШАС дазволіць у сферы супрацьдзеяння транзіту наркотыкаў працаваць на апярэджанне.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Супрацоўнікамі праваахоўных органаў за 2025 год на тэрыторыі Беларусі канфіскавана тры тоны наркотыкаў, у асноўным яны ідуць транзітам праз тэрыторыю краіны, паведаміў міністр унутраных спраў краіны Іван Кубракоў.
Кіраўнік МУС прадставіў у Авальнай зале праект закона аб ратыфікацыі пагаднення паміж краінамі ШАС аб Антынаркатычным цэнтры, перадае карэспандэнт Sputnik.
"На сённяшні дзень асноўная праблема – гэта транзіт наркотыкаў праз нашу краіну. За 2025 год усімі праваахоўнікамі канфіскавана тры тоны наркотыкаў, 2,5 з іх ішлі транзітам праз Рэспубліку Беларусь", - сказаў Кубракоў.
Паводле яго слоў, удзел Беларусі ў дзейнасці антынаркатычнага цэнтра ШАС дазволіць у сферы супрацьдзеяння транзіту наркотыкаў працаваць на апярэджанне.
"Наркотыкі былі затрыманы дзесьці на мяжы, дзесьці на тэрыторыі нашай краіны, але ўсе 2,5 тоны ішлі транзітам. Таму гэта (АНЦ ШАС. - Sputnik) унікальная магчымасць нам працаваць на апярэджанне і не дапусціць распаўсюджвання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь наркатычных сродкаў", - удакладніў міністр.
Паводле яго слоў, у сітуацыі з узрастаючым транзітам наркотыкаў праз краіну важна не дапусціць уцягвання, асабліва непаўналетніх, у злачынную дзейнасць.
Таму ўдзел у пагадненні аб АНЦ – яшчэ адзін крок для таго, каб умацаваць бяспеку краіны.
Кубракоў падкрэсліў, што ратыфікацыя пагаднення пашырыць узаемны інфармацыйны абмен з дзяржавамі-членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"