Президент РФ Владимир Путин и президент США Дональд Трамп - Sputnik Беларусь, 1920
Сустрэча Пуціна і Трампа на Алясцы
Прэзідэнты Расіі і ЗША Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп 15 жніўня 2025 года правялі перагаворы на ваеннай базе ў Анкорыджы на Алясцы

Лаўроў: Масква не атрымлівала мірнага плана па Украіне з 20 пунктаў

© Sputnik / Евгений Биятов / Перайсці ў медыябанкКіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў
Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2026
Падпісацца
Расійскі і амерыканскі лідары правялі ў жніўні мінулага года перагаворы на Алясцы, асноўнай тэмай быў украінскі крызіс.
МІНСК, 11 лют – Sputnik. Мірны план па Украіне з 20 пунктаў Расіі не перадавалі ні па афіцыйных каналах, ні па неафіцыйных, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў.

"Цяпер яны размахваюць нейкім "дакументам" з 20 пунктаў, які нам ніхто ні афіцыйна, ні неафіцыйна не перадаваў. Яго змест часткова выцякаў у СМІ", - сказаў дыпламат у інтэрв'ю для інтэрнэт-праекта "Эмпатия Манучи".

Па словах міністра, на аснове разуменняў, якія былі дасягнуты прэзідэнтамі Расіі і ЗША Уладзімірам Пуціным і Дональдам Трампам на саміце ў Анкорыджы, можна было цалкам аператыўна ўзгадніць канчатковы дагавор аб урэгуляванні ва Украіне. Аднак гэты дакумент "некалькі разоў пералапацілі".
Лаўроў удакладніў, што на саміце былі знойдзены падыходы, якія абапіраліся на амерыканскую ініцыятыву і прапановы, якія адкрывалі шлях да міру.
Перад сустрэчай кіраўніка дзяржаў у Маскву прыязджаў спецпасланнік прэзідэнта ЗША Сціў Уіткаф, які перадаў расійскаму боку дакумент з прапановамі Белага дома па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу. Дакумент змяшчаў усе асноўныя прынцыповыя тэмы і прапаноўваў урэгуляваць пытанні ў адпаведнасці з рэаліямі "на зямлі".
"Уключаючы тыя, якія стварылі мы, каб абараніць рускіх ад нацысцкага рэжыму, ад яго курсу на знішчэнне ўсяго, што датычыцца рускай мовы, культуры, гісторыі і праваслаўя", - падкрэсліў міністр.
Кіраўнік МЗС удакладніў, што ўсе наступныя версіі дакумента аб украінскім урэгуляванні – гэта спробы "згвалтавання" амерыканскай версіі Кіевам, Брытаніяй, Германіяй, Францыяй і Прыбалтыкай.

Перагаворы на Алясцы

Сустрэча прэзідэнтаў Расіі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа адбылася 15 жніўня на ваеннай базе Элмендорф-Рычардсан у Анкорыджы (Аляска). Размова ў фармаце "тры на тры" працягвалася 2 гадзіны 45 хвілін.
Асноўнай тэмай перагавораўстала пытанне ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне.
З амерыканскага боку ў ёй прынялі ўдзел таксама дзяржсакратар Марка Рубіа і спецпрадстаўнік амерыканскага прэзідэнта Сцівен Уіткаф, з расійскага – кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і памочнік прэзідэнта Юрый Ушакоў.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2026
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Захарава: адна з мэт замаху на генерала Аляксеева – зрыў перагавораў
Стужка навiн
0