Государственные флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Смольская стала пятай у гонцы праследавання на этапе Кубка Садружнасці

© Photo : Telegram / Министерство спорта и туризма Республики БеларусьДзінара Смольская
Дзінара Смольская - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2026
Падпісацца
Спаборніцтвы ў Сочы працягнуцца да 15 лютага, спартсменаў таксама яшчэ чакаюць мас-старты і камандныя спрынты.
МІНСК, 12 лют – Sputnik. Беларуска Дзінара Смольская ўвайшла ў топ-5 у гонцы праследавання на этапе Кубка Садружнасці, які праходзіць гэтымі днямі ў Сочы, перадае Sputnik.
Пасля спрынту, дзе напярэдадні яна заняла чацвёртае месца, у пасьюце Смольская стала пятай, дапусціўшы тры памылкі ў стральбе.
Удзел у жаночай гонцы праследавання на 10 км узялі 42 спартсменкі. Перамогу атрымала Наталля Шаўчэнка, якая не дапусціла ніводнага промаху. Яна ж выйшла і на першае месца ў агульным заліку.
Іншыя беларускі размясціліся ніжэй за топ-10: Ксенія Верабей заняла 14-е месца, Алена Кулак стала 16-й, Ганна Сола – 21-й, Ірына Шаклеіна – 28-й. Аліна Зайцава, Вікторыя Шашкова і Ганна Песцерава сышлі з дыстанцыі.
Раней у мужчынскай гонцы праследавання лепшы вынік сярод беларусаў паказаў Максім Верабей, які заняў шостае месца. Антон Смольскі прыйшоў да фінішу 10-м, Дзмітрый Лазоўскі – 14-м, Мікіта Лабастаў – 20-м. Астатнія члены беларускай зборнай размясціліся ніжэй за другую дзясятку.
Кубак Садружнасці па біятлоне працягнецца 14 лютага мас-стартамі. Завершацца спаборніцтвы ў нядзелю, 15 лютага.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Медалі зімовай Алімпіяды 2026 года - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2026
Ломяцца і адвальваюцца: што адбываецца з медалямі на Алімпіядзе
Стужка навiн
0