https://bel.sputnik.by/20260213/dumbadze-z-afgana-savetskya-voysk-vykhodzl-pad-shkvalnyya-atak-madzhakheda-1104312131.html
Думбадзэ: з Афгана савецкія войскі выходзілі пад шквальныя атакі маджахедаў
Думбадзэ: з Афгана савецкія войскі выходзілі пад шквальныя атакі маджахедаў
Sputnik Беларусь
З 12 па 15 лютага 1989 года, ужо ў момант выхаду з Афганістана, загінулі 523 савецкія салдаты, успамінае беларускі тэлежурналіст і грамадскі дзеяч Тэнгіз... 13.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-13T16:16+0300
2026-02-13T16:16+0300
2026-02-13T16:16+0300
відэа
відэа
радыё
тэнгіз думбадзэ
меркаванне
афганістан
дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў
гісторыя
бяспека
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/0d/1104306479_0:0:3584:2016_1920x0_80_0_0_08158acf4795cbd9f2342e4144b2256b.jpg
Набліжаецца чарговая гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэта дата памяці і смутку, акрамя таго, гэта нагода для воінаў-інтэрнацыяналістаў зноў сабрацца разам, каб аддаць даніну памяці загінулым братам па зброі.У Афганістане свой інтэрнацыянальны абавязак выконвалі не толькі воіны, але і цывільныя спецыялісты, журналісты і артысты. Уздоўж і ўпоперак праехаў Афганістан і субяседнік Sputnik, старшыня грамадскага аб’яднання "Сакартвела", тэлежурналіст Тэнгіз Думбадзэ."Наконт уводу ваеннага кантынгенту ў Афганістан гарачыя спрэчкі вяліся і ў Палітбюро ЦК КПСС. Касыгін быў катэгарычна супраць. На гэтай глебе ў яго астылі адносіны з саратнікамі, і ў першую чаргу з Брэжневым. Першымі эмісарамі на афганскай тэрыторыі сталі савецкія спецслужбы, група "Альфа" КДБ СССР. 103-я Віцебская паветраная-дэсантная дывізія адной з першых аказалася ў цэнтры падзей, у Кабуле. За 40 хвілін быў узяты палац Аміна. Унікальная аперацыя. Ведаю я і генерала Барыса Громава, памятаю і іншых генералаў, якіх сёння ўжо няма сярод нас. Для мяне ўсё гэта блізкая і незабыўная тэма", - кажа Думбадзэ.Субяседнік Sputnik распавёў аб стаўленні мясцовага насельніцтва да савецкіх воінаў, аб унутраных супярэчнасцях Афганістана, саракагадовай грамадзянскай вайне, прывёў малавядомыя факты і падзяліўся асабістымі ўспамінамі ад паездак."У лютым 1989 года, у момант выхаду нашага кантынгенту з Афганістана, былі проста шквальныя ракетныя атакі маджахедаў на Кабул. Тады Гарбачоў, каб дагадзіць Захаду, імкнуўся хутчэй падпісаць Жэнеўскую канвенцыю, і 523 нашы салдаты, хлопцы розных нацыянальнасцей, загінулі з 12 па 15 лютага... А некаторыя загінулі прама на подступах да савецкай мяжы", - расказвае Думбадзэ.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
афганістан
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/0d/1104306479_545:153:3029:2016_1920x0_80_0_0_80905c96bdd1b8dc91b229876dc3676d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
відэа, радыё, тэнгіз думбадзэ, меркаванне, афганістан, дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, гісторыя, бяспека, грамадства, ссср, видео
відэа, радыё, тэнгіз думбадзэ, меркаванне, афганістан, дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, гісторыя, бяспека, грамадства, ссср, видео
Думбадзэ: з Афгана савецкія войскі выходзілі пад шквальныя атакі маджахедаў
З 12 па 15 лютага 1989 года, ужо ў момант выхаду з Афганістана, загінулі 523 савецкія салдаты, успамінае беларускі тэлежурналіст і грамадскі дзеяч Тэнгіз Думбадзэ.
Набліжаецца чарговая гадавіна вываду савецкіх войск з Афганістана. Гэта дата памяці і смутку, акрамя таго, гэта нагода для воінаў-інтэрнацыяналістаў зноў сабрацца разам, каб аддаць даніну памяці загінулым братам па зброі.
У Афганістане свой інтэрнацыянальны абавязак выконвалі не толькі воіны, але і цывільныя спецыялісты, журналісты і артысты. Уздоўж і ўпоперак праехаў Афганістан і субяседнік Sputnik, старшыня грамадскага аб’яднання "Сакартвела", тэлежурналіст Тэнгіз Думбадзэ.
"Наконт уводу ваеннага кантынгенту ў Афганістан гарачыя спрэчкі вяліся і ў Палітбюро ЦК КПСС. Касыгін быў катэгарычна супраць. На гэтай глебе ў яго астылі адносіны з саратнікамі, і ў першую чаргу з Брэжневым. Першымі эмісарамі на афганскай тэрыторыі сталі савецкія спецслужбы, група "Альфа" КДБ СССР. 103-я Віцебская паветраная-дэсантная дывізія адной з першых аказалася ў цэнтры падзей, у Кабуле. За 40 хвілін быў узяты палац Аміна. Унікальная аперацыя. Ведаю я і генерала Барыса Громава, памятаю і іншых генералаў, якіх сёння ўжо няма сярод нас. Для мяне ўсё гэта блізкая і незабыўная тэма", - кажа Думбадзэ.
Субяседнік Sputnik распавёў аб стаўленні мясцовага насельніцтва да савецкіх воінаў, аб унутраных супярэчнасцях Афганістана, саракагадовай грамадзянскай вайне, прывёў малавядомыя факты і падзяліўся асабістымі ўспамінамі ад паездак.
"У лютым 1989 года, у момант выхаду нашага кантынгенту з Афганістана, былі проста шквальныя ракетныя атакі маджахедаў на Кабул. Тады Гарбачоў, каб дагадзіць Захаду, імкнуўся хутчэй падпісаць Жэнеўскую канвенцыю, і 523 нашы салдаты, хлопцы розных нацыянальнасцей, загінулі з 12 па 15 лютага... А некаторыя загінулі прама на подступах да савецкай мяжы", - расказвае Думбадзэ.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"