Памяць загінулых у Афганістане ўшанавалі ў Мінску

© Sputnik / Александр ЖибульУскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Ускладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Падпісацца
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначаецца ў Беларусі 15 лютага – у гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся вывад савецкіх войск з Афганістана.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Памяць загінулых на вайне ў Афганістане ўшанавалі ў Мінску на Востраве Мужнасці і Смутку, перадае карэспандэнт Sputnik.
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў адзначаюць у Беларусі 15 лютага. Дата прымеркавана да дня канчатковага вываду савецкіх войск з Афганістана.
© Sputnik / Александр ЖибульУскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Возложение цветов к памятнику воинам-интернационалистам в на Острове памяти и скорби в Минске  - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Ускладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Аддаць даніну загінулым прыйшло мноства людзей: ветэраны вайны ў Афганістане, прадставілі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, сваякі загінулых, школьнікі і студэнты.
© Photo : Telegram / МВД БеларусиУскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Возложение цветов к памятнику воинам-интернационалистам в на Острове памяти и скорби в Минске  - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Шматлюдная калона расцягнулася на сотні метраў. Вянкі і кветкі да падножжа помніка ўсклалі дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, міністр абароны Віктар Хрэнін, кіраўнік МУС Іван Кубракоў, старшыня Дзяржпагранкамітэта Канстанцін Моластаў, члены ўрада, кіраўнікі сілавога блока, дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, студэнты і школьнікі.
© Photo : Telegram / МВД БеларусиУскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Возложение цветов к памятнику воинам-интернационалистам в на Острове памяти и скорби в Минске  - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Як заявіў у сваім выступленні Хрэнін, тэма афганскай вайны застаецца актуальнай.
"Менавіта таму 15 лютага ва ўсёй краіне нашы людзі ідуць у памятныя мясціны, каб ушанаваць памяць нашых землякоў, якія бралі ўдзел у тых трагічных і гераічных падзеях на афганскай зямлі. Мы бязмежна ўдзячны ўсім тым, хто выканаў загад, праявіў стойкасць, мужнасць і гераізм", - сказаў ён.
© Sputnik / Александр ЖибульУскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Возложение цветов к памятнику воинам-интернационалистам в на Острове памяти и скорби в Минске  - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Міністр падкрэсліў, што воіны-інтэрнацыяналісты не толькі бралі ўдзел у баявых дзеяннях, але і дапамагалі афганскаму народу ва ўладкаванні зямлі. У прыватнасці, савецкія спецыялісты пабудавалі больш за 140 розных народнагаспадарчых аб’ектаў.
© Sputnik / Александр ЖибульУскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Возложение цветов к памятнику воинам-интернационалистам в на Острове памяти и скорби в Минске  - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Міністр дадаў, што воіны-інтэрнацыяналісты выканалі свой абавязак, але не ўсе з іх змаглі вярнуцца дадому.
Загінулых у вайне ўшанавалі хвілінай маўчання.
© Photo : Telegram / МВД БеларусиУскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Возложение цветов к памятнику воинам-интернационалистам в на Острове памяти и скорби в Минске  - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Абмежаваны кантынгент савецкіх войск быў уведзены ў краіну ў снежні 1979-га. Найбольшая колькасць АКСВ у Афганістане была ў 1985 годзе – 108,7 тыс чалавек, а ўсяго службу ў гэтай краіне прайшло каля 620 тыс савецкіх салдат.
© Sputnik / Александр ЖибульУскладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Возложение цветов к памятнику воинам-интернационалистам в на Острове памяти и скорби в Минске  - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Ускладанне кветак да помніка воінам-інтэрнацыяналістам на Востраве памяці і смутку ў Мінску
Беззваротныя страты СССР у Афганістане склалі 144 53 чалавекі. Паводле афіцыйных звестак, у вайне бралі ўдзел каля 30 тыс беларусаў, з іх 771 чалавек загінуў, некаторыя да гэтага часу лічацца зніклымі без вестак.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Калона аўтамашын у суправаджэнні баявой машыны пяхоты і бронетранспарцёраў ідзе па дарозе ў Афганістане - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Згаралі цэлыя калоны, гінулі сябры: споведзь вадзіцеля афганскай вайны
Стужка навiн
0