Цяпер і сокі: тавараў з QR-кодамі ў крамах стане больш

© Sputnik / Кирилл Брага / Перайсці ў медыябанкУпакоўкі соку, архіўнае фота
Упакоўкі соку, архіўнае фота - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2026
Падпісацца
Сродкі ідэнтыфікацыі, якія, напрыклад, ёсць на ўпакоўцы малочных прадуктаў, хутка будуць наносіць на безалкагольныя напіткі і сокі.
МІНСК, 15 лют – Sputnik. Безалкагольныя напоі і сокі трэба будзе маркіраваць сродкамі ідэнтыфікацыі (QR-кодамі) з 1 мая гэтага года, паведаміла міністэрства па падатках і зборах Беларусі.
Рэшткі ранейшых партый да гэтага часу таксама павінны быць маркіраваны QR-кодамі.
"З 01 сакавіка 2026 па 30 красавіка 2026 года (уключна) безалкагольныя напоі, сокі могуць быць прамаркіраваны сродкамі ідэнтыфікацыі ў добраахвотным парадку", - растлумачылі ў міністэрстве.
Пакуль што гэтыя віды тавараў маркіруюцца ўніверсальным кантрольным знакам. Пасля ўвядзення QR-кодаў кантроль за абаротам узмоцніцца. У тым ліку, як раней адзначалі ў міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю, сродкі ідэнтыфікацыі даюць магчымасць адсочваць дынаміку цэн праз спецыяльную базу даных.
Таксама гэта патрэбна для ўніфікацыі з нормамі ЕАЭС, каб не было такой сітуацыі, калі пры экспарце ў РФ ці іншую краіну Саюза тавар двойчы маркіравалі. Звязана новаўвядзенне і з пераходам на электронныя накладныя.
Раней абавязковую маркіроўку QR-кодамі ўвялі, у прыватнасці, для малочнай прадукцыі.
Спачатку дзейнічала такая схема, што гэтыя тавары немагчыма было купіць у сеткавай краме, калі асобна не прасканіраваць код на кожнай упакоўцы. Пакупнікам або касірам даводзілася сканіраваць упакоўку двойчы: спачатку штрых-код, затым – QR. Затым гэтую працэдуру адмянілі.
Пры куплі соку ці безалкагольнага напою іх таксама не трэба будзе сканіраваць двойчы.
"Не патрабуецца счытванне касавым абсталяваннем кода маркіроўкі, нанесенага на кожную адзінку прадукцыі", - адзначылі ў падатковай.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
Знак халяльнай ежы - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2026
Сертыфікацыю "халяль" плануюць зрабіць агульнай у Беларусі і яшчэ пяці краінах
Стужка навiн
0