Які сёння дзень: 16 лютага 2026 года

© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяЯкі сёння дзень: 16 лютага 2026 года
Які сёння дзень: 16 лютага 2026 года - Sputnik Беларусь, 1920, 16.02.2026
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сорак сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 318 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 лютага

У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Мальтай.

Хто нарадзіўся 16 лютага

1902 год: Рыгор Мурашка, беларускі паэт.
1925 год: Іван Навуменка, беларускі пісьменнік і літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі гуманіст і тэолаг Піліп Меланхтан і польскі музыкант і спявак Чэслаў Неман.

16 лютага ў народным календары

Сёння пачынаецца Масленіца. Апошні тыдзень перад Вялікім постам продкі асабліва шанавалі. У першы дзень трэба было сустрэць сонца, з гэтай нагоды гаспадыні пяклі бліны. Пры гэтым першы блін аддавалі жабракам.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць дзень святых Сімяона і Ганны. Яна першыя сустрэлі немаўля Ісуса і прызналі яго Збавіцелем. Сімяон з'яўляецца заступнікам дзяцей, яму маліліся пры захворваннях нованароджаных.
У гэты дзень сяляне прымаліся рамантаваць збрую, вазкі – усё тое, што спатрэбіцца для працы ў полі.
Калі 16 лютага выпала шмат снегу, лета будзе дажджлівае.
Стужка навiн
0