https://bel.sputnik.by/20260217/patrusha-rastlumachy-shto-stats-za-atakam-zakhadu-na-rasyskya-gandlvyya-sudny-1104396246.html
Патрушаў растлумачыў, што стаіць за атакамі Захаду на расійскія гандлёвыя судны
Патрушаў растлумачыў, што стаіць за атакамі Захаду на расійскія гандлёвыя судны
Sputnik Беларусь
Раней французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў аб затрыманні ў Міжземным моры танкера, які плыў з Расіі. 17.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-17T12:05+0300
2026-02-17T12:05+0300
2026-02-17T12:05+0300
мікалай патрушаў
флот
навіны
палітыка
бяспека
танкер
у свеце
расія
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/1b/1098431140_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_4159c7d2ce713dc5fc9905d19802cd52.jpg
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Імкненне Захаду паралізаваць знешні гандаль Расіі стаіць за пірацкімі атакамі на расійскія гандлёвыя судны, заявіў памочнік прэзідэнта РФ, старшыня Марской калегіі Мікалай Патрушаў.Адной з найважнейшых сфер расійскай эканомікі з’яўляецца знешні гандаль, падкрэсліў Патрушаў. Менавіта таму заходнія апаненты, паводле яго слоў, спрабуюць наносіць удары па гандлёвых суднах РФ.Стрымаць пірацкія атакі з боку Захаду ў стане толькі вялікія сілы ваенна-марскога флоту РФ. Таму іх прысутнасць павінна быць пастаяннай, у тым ліку ў аддаленых ад Расіі рэгіёнах.Па словах Патрушава, заходнія краіны праз рэалізацыю планаў марской блакады Расіі, спрабуюць намацаць межы цярпення РФ і правакуюць на актыўныя меры ў адказ."Па сутнасці еўрапейцы, рэалізуючы планы марской блакады, свядома ажыццяўляюць сцэнарый ваеннай эскалацыі, намацваюць межы нашага цярпення і правакуюць на актыўныя меры ў адказ", - адзначыў Патрушаў.Ён таксама адзначыў, што ўсе спробы атакаваць гандлёвыя судны РФ парушаюць міжнароднае права, а паняцце "ценявы флот", якое выкарыстоўваецца Еўрасаюзам, з'яўляецца юрыдычнай фікцыяй.Ён адзначыў, што ВМФ Расіі – лепшы гарант бяспекі суднаходства.Раней французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў аб затрыманні ў Міжземным моры танкера, які рухаўся з Расіі. Макрон адзначыў, што аперацыя праводзілася ў адкрытых водах Міжземнага мора пры падтрымцы шэрага саюзнікаў Францыі.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260209/laro-zsha-ne-spyashayutstsa-admyanyats-sanktsy-suprats-ras-1104161918.html
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e9/07/1b/1098431140_321:0:1761:1080_1920x0_80_0_0_e1c0538d81dfe7cab0f5f94e0281642f.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мікалай патрушаў, флот, навіны , палітыка, бяспека, танкер, у свеце, расія, эканоміка
мікалай патрушаў, флот, навіны , палітыка, бяспека, танкер, у свеце, расія, эканоміка
Патрушаў растлумачыў, што стаіць за атакамі Захаду на расійскія гандлёвыя судны
Раней французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў аб затрыманні ў Міжземным моры танкера, які плыў з Расіі.
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Імкненне Захаду паралізаваць знешні гандаль Расіі стаіць за пірацкімі атакамі на расійскія гандлёвыя судны, заявіў памочнік прэзідэнта РФ, старшыня Марской калегіі Мікалай Патрушаў.
Адной з найважнейшых сфер расійскай эканомікі з’яўляецца знешні гандаль, падкрэсліў Патрушаў. Менавіта таму заходнія апаненты, паводле яго слоў, спрабуюць наносіць удары па гандлёвых суднах РФ.
Стрымаць пірацкія атакі з боку Захаду ў стане толькі вялікія сілы ваенна-марскога флоту РФ. Таму іх прысутнасць павінна быць пастаяннай, у тым ліку ў аддаленых ад Расіі рэгіёнах.
"На асноўных марскіх напрамках, у тым ліку ў аддаленых ад Расіі рэгіёнах, на пастаяннай аснове павінны знаходзіцца вялікія сілы, гатовыя астудзіць запал заходніх карсараў", - падкрэсліў памочнік расійскага прэзідэнта ў інтэрв’ю aif.ru.
Па словах Патрушава, заходнія краіны праз рэалізацыю планаў марской блакады Расіі, спрабуюць намацаць межы цярпення РФ і правакуюць на актыўныя меры ў адказ.
"Па сутнасці еўрапейцы, рэалізуючы планы марской блакады, свядома ажыццяўляюць сцэнарый ваеннай эскалацыі, намацваюць межы нашага цярпення і правакуюць на актыўныя меры ў адказ", - адзначыў Патрушаў.
Ён таксама адзначыў, што ўсе спробы атакаваць гандлёвыя судны РФ парушаюць міжнароднае права, а паняцце "ценявы флот", якое выкарыстоўваецца Еўрасаюзам, з'яўляецца юрыдычнай фікцыяй.
Ён адзначыў, што ВМФ Расіі – лепшы гарант бяспекі суднаходства.
"Лічым, што, як і ва ўсе часы, лепшым гарантам бяспекі суднаходства з'яўляецца ваенна-марскі флот", - падкрэсліў Патрушаў.
Раней французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон заявіў аб затрыманні ў Міжземным моры танкера, які рухаўся з Расіі. Макрон адзначыў, што аперацыя праводзілася ў адкрытых водах Міжземнага мора пры падтрымцы шэрага саюзнікаў Францыі.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"