https://bel.sputnik.by/20260217/peragavory--zheneve-prakhodzyats-u-atel-z-vyalkay-gstoryyay-paltychnykh-samta-1104415282.html
Перагаворы ў Жэневе праходзяць у атэлі з вялікай гісторыяй палітычных самітаў
Перагаворы ў Жэневе праходзяць у атэлі з вялікай гісторыяй палітычных самітаў
Sputnik Беларусь
У бэкграўндзе самага вялікага гасцінічнага комплексу Жэневы – сустрэчы ў розныя гады Грамыкі і Кісінджара, Гарбачова і Рэйгана, менавіта ў гэтым атэлі Хілары... 17.02.2026, Sputnik Беларусь
2026-02-17T18:12+0300
2026-02-17T18:12+0300
2026-02-17T18:12+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
спецаперацыя
расія
украіна
перагаворы па украіне
швейцарыя
навіны
зша
палітыка
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/11/1104414611_0:18:3072:1746_1920x0_80_0_0_6b15d7f3b3e849bb5e5fe3522e540368.jpg
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Месцам двухдзённых перагавораў у Жэневе па ўкраінскім крызісе стаў 5-зоркавы атэль Intercontinental, які ўжо больш за 60 гадоў прымае розныя саміты і сустрэчы на вышэйшым узроўні, паведамляе РІА Навіны.Перагаворы дэлегацый Расіі, ЗША і Украіны ў Жэневе пачаліся ў другой палове дня 17 лютага без прысутнасці прэсы, абмяркоўваецца больш шырокі пералік пытанняў, чым на перагаворах у Абу-Дабі – у парадку дня тэма, якая тычыцца тэрыторый.Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце атэля, яму ўжо больш за 60 гадоў – самы вялікі гасцінічны комплекс сталіцы Швейцарыі быў пабудаваны ў 1964 годзе. У атэлі 333 нумары, з якіх амаль 60 люксаў, а таксама 16 канферэнц-залаў.У розныя гады тут праходзілі гістарычныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні. Акрамя палітыкаў і дыпламатаў, гасцямі атэля былі італьянская кінадзіва Сафі Ларэн, яе муж італьянскі кінапрадзюсар Карла Понці, а таксама і брытанская прынцэса Дыяна.Часы "халоднай вайны" і "перабудовы"У 70-я гады мінулага стагоддзя ў атэлі прайшло некалькі раўндаў кансультацый па блізкаўсходнім канфлікце, у якіх прынялі ўдзел кіраўнікі МЗС СССР і ЗША Андрэй Грамыка і Генры Кісінджар.У 1985 годзе ў атэлі прайшла першая асабістая сустрэча генсакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова і прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.Кнопка ад ХіларыУ 2009 годзе менавіта ў гэтым атэлі адбылася першая сустрэча кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан.Тады яна падарыла расійскаму міністру кнопку, якая павінна была сімвалізаваць перазагрузку адносін паміж дзвюма краінамі. Палітычным кур’ёзам стала тое, што па памылцы амерыканцы напісалі на кнопцы не "перазагрузка", а "перагрузка".Украінская тэмаТэму Украіны ў атэлі палітыкі таксама абмяркоўваюць не першы раз: вясной 2014 года Intercontinental прымаў чатырохбаковыя перагаворы РФ – ЗША – Украіна – ЕС на міністэрскім узроўні.Тады былы дзяржсакратар ЗША Джон Кэры па выніках абмеркаванняў заяўляў, што ўдзельнікі дамовіліся аб кроках, накіраваных на дээскалацыю сітуацыі ва Украіне.Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"
https://bel.sputnik.by/20260217/mroshnk-ke-uzmatsn-atak-na-rf-na-fone-peragavora-u-zheneve-1104394681.html
расія
украіна
швейцарыя
зша
жэнева
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2026
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07ea/02/11/1104414611_165:0:2896:2048_1920x0_80_0_0_bfff47afe4991ac6f801dc4b779c175a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спецаперацыя, расія, украіна, перагаворы па украіне, швейцарыя, навіны , зша, палітыка, бяспека, жэнева, у свеце
спецаперацыя, расія, украіна, перагаворы па украіне, швейцарыя, навіны , зша, палітыка, бяспека, жэнева, у свеце
Перагаворы ў Жэневе праходзяць у атэлі з вялікай гісторыяй палітычных самітаў
У бэкграўндзе самага вялікага гасцінічнага комплексу Жэневы – сустрэчы ў розныя гады Грамыкі і Кісінджара, Гарбачова і Рэйгана, менавіта ў гэтым атэлі Хілары Клінтан у 2009 годзе падарыла Сяргею Лаўрову сімвалічную кнопку з памылкай у надпісе.
МІНСК, 17 лют – Sputnik. Месцам двухдзённых перагавораў у Жэневе па ўкраінскім крызісе стаў 5-зоркавы атэль Intercontinental, які ўжо больш за 60 гадоў прымае розныя саміты і сустрэчы на вышэйшым узроўні, паведамляе
РІА Навіны.
Перагаворы дэлегацый Расіі, ЗША і Украіны ў Жэневе пачаліся ў другой палове дня 17 лютага без прысутнасці прэсы, абмяркоўваецца больш шырокі пералік пытанняў, чым на перагаворах у Абу-Дабі – у парадку дня тэма, якая тычыцца тэрыторый.
Як вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце атэля, яму ўжо больш за 60 гадоў – самы вялікі гасцінічны комплекс сталіцы Швейцарыі быў пабудаваны ў 1964 годзе. У атэлі 333 нумары, з якіх амаль 60 люксаў, а таксама 16 канферэнц-залаў.
У розныя гады тут праходзілі гістарычныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні. Акрамя палітыкаў і дыпламатаў, гасцямі атэля былі італьянская кінадзіва Сафі Ларэн, яе муж італьянскі кінапрадзюсар Карла Понці, а таксама і брытанская прынцэса Дыяна.
Часы "халоднай вайны" і "перабудовы"
У 70-я гады мінулага стагоддзя ў атэлі прайшло некалькі раўндаў кансультацый па блізкаўсходнім канфлікце, у якіх прынялі ўдзел кіраўнікі МЗС СССР і ЗША Андрэй Грамыка і Генры Кісінджар.
У 1985 годзе ў атэлі прайшла першая асабістая сустрэча генсакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова і прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана.
У 2009 годзе менавіта ў гэтым атэлі адбылася першая сустрэча кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан.
Тады яна падарыла расійскаму міністру кнопку, якая павінна была сімвалізаваць перазагрузку адносін паміж дзвюма краінамі. Палітычным кур’ёзам стала тое, што па памылцы амерыканцы напісалі на кнопцы не "перазагрузка", а "перагрузка".
Тэму Украіны ў атэлі палітыкі таксама абмяркоўваюць не першы раз: вясной 2014 года Intercontinental прымаў чатырохбаковыя перагаворы РФ – ЗША – Украіна – ЕС на міністэрскім узроўні.
Тады былы дзяржсакратар ЗША Джон Кэры па выніках абмеркаванняў заяўляў, што ўдзельнікі дамовіліся аб кроках, накіраваных на дээскалацыю сітуацыі ва Украіне.
Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь, чытайце нас у Дзэн, а таксама сачыце за намі ў сацсетках "Одноклассники" і "ВКонтакте"